Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Парафіяльныя аб'явы

    • 4 жніўня (нядзеля) — успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара.
    • 6 жніўня (аўторак) — свята Перамянення Пана. 
    • 8 жніўня (чацвер)  — успамін св. Дамініка, святара.
    • 9 жніўня (пятніца) — свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
    • 10 жніўня (субота) — свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
    • 15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
    • З 19 па 22 жніўня ў Воршы будзе праводзіцца рэкалекцыйны курс «Закхей» для моладзі ад 14 гадоў. Курс «Закхей» – гэта катэхеза, адпачынак, новыя знаёмствы, карысна праведзены разам час. Падрабязней на catholic.by.
    • Летам у Мядзелі пройдуць рэкалекцыі ў кармэліцкім духу. Падрабязней на catholic.by.
    • Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год. Уступны экзамен адбудзецца 24 жніўня 2019 г. Падрабязней на catholic.by.
    • Катэхетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2019/2020 навучальны год. Падрабязнасці на catholic.by.
    • 12 жніўня арганізуецца пілігрымка Аглона-Стакгольм-Рыга-Вільня. Запрашаем усіх жадаючых.
    • З 22 па 25 жніўня ў вёсцы Далёкія, што на Браслаўшчыне, пройдуць сямейныя рэкалекцыі цвярозасці. Падрабязней на catholic.by.
    • Запрашаем у пілігрымку на Святую Зямлю, у Ізраэль. Выезд 28 жніўня.
    • «Школа сямейнага жыцця» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на 2019/2020 гг. Падрабязней на catholic.by.
    • З 27 кастрычніка па 3 лістапада адбудзецца пілігрымка на Святую зямлю «Па слядах Хрыста», якую арганізуе Пастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Падрабязней на catholic.by.
    • Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага арганізуе пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28-1) працу кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі. Паслуга разлічана на патрабуючых грамадзянаў: малазабяспечаных, інвалідаў, пенсіянераў, на членаў няпоўных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, на ўсіх тых, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Запіс на кансультацыю па тэлефоне: +375 44 744-56-44 (тэлефанаваць у працоўныя дні з 10:00 да 16:00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

Меткі: Парафіяльныя аб'явы