Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Парафіяльная канцылярыя

СТАТУТЫ СІНОДУ
МІНСКА-МАГІЛЁЎСКАЙ АРХІДЫЯЦЭЗІІ,
ПІНСКАЙ І ВІЦЕБСКАЙ ДЫЯЦЭЗІЙ

  • ДАДАТАК 1
    СТАТУТ ДУШПАСТЫРСКАЙ РАДЫ
    АРХІДЫЯЦЭЗІІ (ДЫЯЦЭЗІІ)

    Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    1. Рада абавязана выконваць прадпісанні кананічнага права.
    2. На моцы права сам дыяцэзіяльны біскуп кіруе Радай.
    3. Душпастырская рада па сваёй сутнасці з’яўляецца пастаянным органам у структуры партыкулярнага Касцёла, але адносна членаў і дзейнасці мае часовы характар. Склікаецца дыяцэзіяльным біскупам на тэрмін 5 гадоў.
    4. Члены рады вывучаюць і аналізуюць душпастырскія праблемы і прадстаўляюць неабходныя меркаванні, каб дыяцэзіяльная супольнасць магла арганічна планаваць свае душпастырскія заданні і абавязкова выконваць іх.
    5. Рада мае толькі дарадчы голас і склікаецца згодна з патрэбамі апостальства дыяцэзіяльным біскупам прынамсі раз у год.
    6. Прадстаўляе прапановы ў сферы місіянерскай, катэхетычнай і апостальскай дзейнасці ў межах дыяцэзіі; у сферы дактрынальнай фармацыі і сакрамэнтальнага жыцця вернікаў; у сферы падтрымкі пастырскай дзейнасці святароў у розных грамадскіх групах парафіі або таксама ў тэрытарыяльных раёнах дыяцэзіі; у сферы фармавання штораз лепшай грамадскай думкі адносна спраў, звязаных з Касцёлам.
  • ДАДАТАК 2
    ІНСТРУКЦЫЯ АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ
    ДА САКРАМЭНТУ СУЖЭНСТВА
    Ў КАТАЛІЦКІМ КАСЦЁЛЕ
    І АБ ДУШПАСТЫРСТВЕ СЕМ'ЯЎ

    Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )

    Уводзіны

    1. Касцёл заўсёды атуляў сям’ю асаблівай апекай і абараняў святасць, еднасць, плоднасць і непарыўнасць сужэнства. Вось апошнія дакументы на гэтую тэму: энцыкліка Humanae Vitae Папы Паўла VI (25.07.1968 г.); апостальская адгартацыя Папы Яна Паўла II Familiaris Consortio (22.11.1981 г.); энцыкліка Evangelium Vitae таго ж Папы (25.03.1995 г.); акрамя гэтага – Інструкцыя Кангрэгацыі Веравучэння Donum vitae (22.02.1987 г.), Статут правоў сям’і, выдадзены Апостальскай Сталіцай, шматлікія прамовы Папы, а так-сама яго «Ліст да сем 'яў», напісаны з нагоды Міжнароднага Года Сям’і (02.02.1994 г.).

    Падзяляючы клопат Касцёла аб сужэнстве і сям’і, Сінод таксама лічыць сваім абавязкам выказацца па гэтай справе.

    2. Падчас сінадальнай працы былі сабраны статыстычныя дадзеныя, якія сведчаць:

    • аб вялікай колькасці разводаў; у вясковых раёнах на 100 зарэгістраваных шлюбаў на працягу года судамі скасоўваецца ад 30 да 60, у гарадах колькасць разводаў у параўнанні з зарэгістраванымі сужэнствамі дасягае 70-95%;
    • аб зніжзнні нараджальнасці; смяротнасць перавышае нараджальнасць; колькасць абортаў у некаторых раёнах удвая большая за колькасць народзін;
    • менталітэт медыкаў і грамадства, накіраваны супраць жыцця.

    Да жанчыньі, якая мае трое ці больш дзяцей, ставяцца так, нібы яна ўчыніла злачынства; здараецца, што працаўнікі службы здароўя аказваюць на жанчын псіхалагічны націск, прымушаючы або заахвочваючы іх да абортаў і стэрылізацыі.

    3. Прааналізаваўшы гэтую сітуацыю, былі названы наступныя прычыны: страта веры і жыццё не згоднае з верай, адсутнасць або недастатковы ўзровень хрысціянскай падрыхтоўкі да сужэнства, недахоп пачуцця адказнасці сужэнцаў за сумеснае жыццё, эгаізм, алкагалізм, наркаманія, п’янства, сексуальная свабода, адсутнасць бацькі, наяўнасць у вялікай колькасці сем’яў толькі аднаго дзіцяці.

    4. Каб пераадолець гэтыя цяжкасці, трэба больш увагі ўдзяляць падрыхюўцы маладых людзей да сужэнства. Гэтая падрыхтоўка распачынаецца ўжо ў сям’і. Там дзеці вучацца «шанаваць кожную сапраўдную чалавечую вартасць, кіраваць сваімі схільнасцямі і адпаведным чынам іх ужываць» (РС 66), там фарміруецца іх характар.

    Падрыхтоўка маладых пар нарачоных да сакрамэнту сужэнства

    5. Падрыхтоўка да сужэнства павінна быць праведзена з усімі нарачонымі, таксама і з некатолікамі ў выпадку змешаных сужэнстваў.

    Змешанае сужэнства не можа быць прычынай адмаўлення ад падрыхтоўкі. 3 усёй любоўю і пашанай да канкрэтных асобаў, не звязаных з Каталіцкім Касцёлам, трэба ставіць канкрэтныя патрабаванні.
    У гэтай падрыхтоўцы маладых да заключэння сакрамэнту сужэнства вылучаюцца тры этапы:

    • першапачатковая падрыхтоўка;
    • наступная падрыхтоўка;
    • непасрэдная падрыхтоўка.

    Першапачагковая падрыхтоўка

    6. Першапачахковая падрыхтоўка ахоплівае увесь перыяд выхавання і навучання. У рамках катэхізацыі дзяцей і моладзі пры кожнай нагодзе трэба абмяркоўваць тэмы, звязаныя з сужэнствам і сям’ёй. Некаторыя касцёльныя і дзяржаўныя святы маюць чыста сямейны змест. Трэба іх выкарыстаць, каб праз казанні і канферэнцыі выхоўваць пашану да сям’і, жанчыны, маці, да мацярынства і г.д.

    Наступная падрыхтоўка

    7. Наступная падрыхтоўка ахоплівае перыяд ад 16 гадоў жыцця да моманту распачацця непасрэднай падрыхтоўкі. Галоўным элементам наступнай падрыхтоўкі з’яўляецца перадшлюбны курс. Працягвацца ён не менш за 6 месяцаў. Падчас гэтай падрыхтоўкі прапануюцца наступныя тэмы:

    • Божы план збаўлення;
    • грэх і яго наступсгвы;
    • Езус Хрыстус – Адзіны Збаўца;
    • вера і Хрост як пачатак новага жыцця ў Хрысце;
    • малітва;
    • Божыя і касцёльныя запаведзі;
    • сакрамэнт паяднання;
    • Эўхарыстыя;
    • сужэнства ў Божых планах;
    • сужэнскае каханне;
    • развіццё любові, адказнасці, прабачэння;
    • мэта і заданні сям’і;
    • служба жыццю і грахі супраць жыцця;
    • дасужэнская і сужэнская чыстасць;
    • дзеці ў сям’і і іх выхаванне;
    • рэлігійнае жыццё ў сям’і;
    • пагрозы і канфлікты ў сужэнстве і сям’і, іх прычыны і спосабы вырашэння;
    • натуральныя метады планавання сям’і;
    • літургія сакрамэнту сужэнства.

    8. На заканчэнне наступнай падрыхтоўкі трэба правесці размову, каб праверыць свядомасць нарачоных аб важнасці і годнасці сакрамэнтальнага сужэнскага саюза і выдаць пасведчанне аб заканчэнні перадшлюбнага курсу (фармуляр 24).

    Непасрэдная падрыхтоўка

    9. Непасрэдная падрыхтоўка да сужэнства, г.зн. дашлюбная катэхізацыя, павінна праводзіцца прынамсі на працягу трох месяцаў да сакрамэнту сужэнства. Падчас гэтай падрыхтоўкі трэба нагадаць аб вартасці і сакрамэнтальнасці сужэнства, а таксама аб яго падставах. Трэба абмеркаваць і падрыхтаваць Літургію сакрамэнту сужэнства. Навучыць нарачоных натуральным метадам распазнавання плоднасці. Такія курсы праводзяць інструктары сямейнай кансультацыі, якія павінны быць у кожным дэканаце.

    Для тых, хто не закончыў перадшлюбных курсаў, трэба пашырыць падрыхтоўку па тэмах, пералічаных у пункце 7.

    Душпастырства сем’яў

    10. Касцёл атуляе душпастырскай апекай сужэнствы і сем’і. Святары павінны лічыць душпастырства сем’яў адным з найважнейшых абавязкаў.

    11. Душпастырства сем’яў можа мець падвойную форму: прынагодных катэхезаў і душпастырскіх мерапрыемстваў.

    Навучанне

    12. Душпастыры павінны выкарыстоўваць такія абставіны, як хрост, Першая Святая Камунія дзіцяці, сужэнскія і сямейныя юбілеі, адвэнтавыя і велікапосныя рэкалекцыі, а таксама святы.

    Пры гэтых нагодах трэба запрашаць бацькоў на канферэнцыі, катэхезы, размовы, на якіх павінны закранацца тэмы аб актуальных праблемах сужэнскага і сямейнага жыцця. Трэба гаварыць пра цяжкасці, канфлікты, пра іх прычыны і спосабы вырашэння, пра сумесную адказнасць за еднасць у сям’і, якая дасягаецца дзякуючы размовам, шчырасці, адкрытасці, прабачэнню.

    Трэба паказваць, якая вялікая сіла для прабачэння і еднасці вынікае з супольнай малітвы, сакрамэнту паяднання і супольнай Эўхарыстыі.

    13. Іншая важная тэма, да якой трэба часта вяртацца, – хрысціянскае выхаванне дзяцей і ўдзел абодвух бацькоў у гэтым выхаванні.

    14. Вялікае значэнне трэба надаваць супольнаму перажыванню гадавін і юбілеяў шлюбу (5, 10 гадоў.., сярэбраны, залаты юбілей) з увагі на іх выхаваўчыя вартасці.

    15. Душпастырскае ўздзеянне на сям’ю – гэта справа не толькі святароў, гэта таксама сфера апостальства свецкіх. Трэба заахвочваць да гэтай дзейнасці хрысціянскіх сужэнцаў.

    Дзейнасць

    16. Сістэматычнае душпастырства сем’яў – гэта пастаянная духоўная фармацыя. Яна адбываецца дзякуючы рэгулярным катэхезам для дарослых, спатканням групаў ці сямейных супольнасцяў. Сёння ў каталіцкім Касцёле існуе шмат розных рухаў, таварыстваў і сямейных супольнасцяў, напр., «Хатні касцёл», «Новыя сем’і», «Рух назарэтанскіх сем’яў», «Запавет сем’яў», Апостальскі рух «Сям’я Сем’яў», Сужэнскія спатканні, Таварыства каталіцкіх сем’яў.

    Сутнасць гэтых супольнасцяў заключаецца ў тым, што сужэнствы ці сем’і сустракаюцца ў малых групах. Там яны размаўляюць аб сваіх праблемах, дзеляцца вопытам, сведчаць аб тым, што Бог учыніў у іх жыцці, што перамяніў і як яны супрацоўнічалі з Ім; заахвочваюць адно аднаго да ўзаемных намаганняў у вырашэнні праблемаў прымаюць канкрэтныя пастановы і арганізуюць супольныя дзеянні. Дапамагаюць сабе ўзаемнай малітвай.

    17. Душпастырскай апекай трэба атуляць усе сем’і на працягу ўсяго іх сужэнскага жыцця. Асаблівую дапамогу трэба аказваць тым сем’ям, што церпяць ад наступстваў алкагалізму, беспрацоўя, міграцыі, нястачы, шматдзетным сем’ям. Па магчымасці, трэба ім дапамагаць і матэрыяльна праз дыяцэзіяльнае таварыства «Caritas».

    18. Клапатлівай апекай трэба ахапіць сужэнствы, якія разышліся, а таксама несакрамэнтальныя сужэнствы. У адносінах да іх трэба карыстацца наступнымі прынцыпамі:

    • Трэба дапамагчы тым людзям, сужэнства якіх распалася. Перад усім трэба паспрабаваць паяднаць сужэнцаў, а калі гэта не атрымаецца, трэба дапамагчы ім вытрываць у вернасці сакрамэнтальным абавязацельствам. Трэба таксама разглядзець справу юрыдычнай сепарацыі, калі існуе абгрунтаванае падазрэнне несапраўднасці сужэнства, трэба параіць і дапамагчы ў вырашэнні юрыдычна-кананічных справаў (напісанне скаргі ў касцёльны суд). Нельга забараняць сужэнцам, якія жывуць самотна, удзельнічаць у сакрамэнтальным жыцці Касцёла.
    • Трэба рашуча асудзіць «свабодныя саюзы» і так званыя «пробныя сужэнствы». Годнасць чалавека патрабуе, каб сужэнскі саюз меў «сваёй мэтай любоў, якая адорвае без якіхнебудзь абмежаванняў часу або іншых абставінаў» (РС 80). Касцёл усведамляе, што такія саюзы могуць узнікаць па розных прычынах (напр., матэрыяльныя ці жыллёвыя справы), таму ў кожным выпадку трэба аргументаваць індывідуальна і выхоўваць у маладых вернасць і адказнасць, заахвочваючы іх да заключэння сакрамэнтальнага сужэнства. Ні ў якім разе нельга дапускаць такіх асобаў да сакрамэнту паяднання і Святой Камуніі (РС 81).
    • Сярод грамадзянскіх сужэнстваў часта здараецца так, што адзін з сужэнцаў прагне ўзяць касцёльны шлюб, а другі рашуча выступае супраць яго. Калі ўсе сродкі заахвочвання безвыніковыя, то ў такім выпадку Касцёл дазваляе скарыстаць з прадпісанага кананічным правам «Sanatio in radice» (кан. 1161-1166).
      «Sanatio in radice» – гэта не завочнае ўдзяленне шлюбу, але юрыдычны акт, праз які дыяцэзіяльны біскуп пацвярджае законнасць заключанага сужэнства. Гэты акт уключае ў сябе дыспенсу ад перашкоды для шлюбу, калі такая перашкода існавала, а таксама дыспенсу ад кананічнай формы. Просьбу аб «Sanatio in radice» трэба накіроўваць пісьмова на Імя дыяцэзіяльнага біскупа, калі выкананы наступныя ўмовы: сужэнства было заключана публічна (у ЗАГСе), сужэнцы пражылі разам мінімум 10 гадоў, абодва сужэнцы жадаюць і далей жыць у гэтым саюзе, але адзін з іх не згаджаецца на рэлігійны абрад сакрамэнту сужэнства (фармуляр 25-28).
    • Разведзеныя, якія ўступілі ў новы сужэнскі саюз. У адносінах з такімі асобамі, што жывуць у другім сужэнскім саюзе, «з любові да праўды душпастыры абавязаны правільна распазнаць сітуацыю. Бо існуе розніца паміж тымі, хто шчыра імкнуўся ўратаваць першае сужэнства і быў несправядліва пакінуты, і тымі, хто па ўласнай, цяжкай віне знішчыў сапраўднае кананічнае сужэнства. Ёсць, урэшце, і такія, якія заключылі новы сужэнскі саюз дзеля выхавання дзяцей, часта ў сваім сумленні яны суб’ектыўна ўпэўнены, што папярэдняе сужэнства, якое знішчана незваротна, ніколі не было сапраўдным» (РС 84).
      Асобы, якія жывуць у несакрамэнтальных саюзах, не могуць прыступаць да сакрамэнту паяднання і Святой Камуніі. Умовай разграшэння з’яўляецца навяртанне, г.зн. расстанне сужэнцаў. Калі ж гэта немагчыма (напр., з-за выхавання дзяцей), пры некаторых абставінах Касцёл дапускае магчымасць іх удзелу ў сакрамэнтах: менавіта, калі яны вырашаюць жыць у поўнай стрыманасці, г.зн. як «брат і сястра», і калі не будзе дрэннага ўплыву на іншых па той прычыне, што яны, жывучы без шлюбу, прымаюць Святую Камунію.

    19. Кожны выпадак павінен быць дакладна даследаваны, а да маладых трэба падыходзіць з вялікай стрыманасцю і асцярожнасцю.

    Святар, пакліканы да хворага, які жыве ў несакрамэнтальным саюзе і знаходзіцца ў небяспецы смерці, не павінен адмовіць у сваёй святарскай паслузе.

    20. Пастырскай апекай трэба таксама атуляць людзей старых, самотных, хворых. Маладым трэба ўсведамляць, што чалавек хворы, стары таксама патрэбны і выконвае сваю ролю ў сям’і. Яго малітва, цярпенне, цярплівасць, вопыт патрэбныя сям’і. У сваю чаргу, яму патрэбна сям’я, каб ён не адчуваў сябе самотным, непатрэбным, пакінутым. Клопат аб старых, хворых і нямоглых – гэта сведчанне любові, удзячнасці, гэта найлепшая катэхеза, якую бацькі даюць сваім дзецям.

    21. Дзеці з несакрамэнтальных сем’яў павінны быць атулены душпастырскай апекай і быць дапушчаны да поўнага ўдзелу ў сакрамэнтальным жыцці.

    Тым, хто жыве без шлюбу, трэба дапамагчы ў ажыўленні веры, трэба заахвочваць да малітвы, да ўдзелу ў Святой Імшы, запрашаць на рэкалекцыі, набажэнствы пакаяння, на дні паяднання, заахвочваць да дабрачыннай дзейнасці. Такім чынам, трэба ім дапамагчы зразумець, што яны, хоць і не жывуць паводле Евангелля, аднак, могуць выпрасіць ласку поўнага вяртання да Хрыста.

    22. Трэба дапамагаць бацькам маладых сужэнцаў, каб яны былі больш чулымі і не ўмешваліся эгаістычна ў жыццё маладых сем’яў, але каб служылі ім добразычлівасцю, малітвай і прыкладам жыцця ў згодзе. А маладыя пакаленні трэба вучыць разуменню і любові ў адносінах да старэйшага пакалення.

  • ДАДАТАК 3
    ІНСТРУКЦЫЯ
    АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ ПАРАФІІ
    ДА ПАРАФІЯЛЬНЫХ МІСІЙ

    Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )

    Парафіяльныя місіі з’яўляюцца вельмі важным заданнем Касцёла, які навучае. Іх плён, будучы справай Божай ласкі і добрай волі чалавека, у пэўнай ступені залежыць ад належнай падрыхтоўкі да місіі.

    Таму на час місіі парафію трэба падрыхтаваць паводле гэтай інструкцыі.

    1. Аб намеры правесці ў парафіі місіі пробашч загадзя паведамляе ў дыяцэзіяльную курыю, падае персаналіі місіянераў і просіць аб благаславенні і адпаведных паўнамоцтвах.
    2. Пасля заканчэння місій трэба даслаць у дыяцэзіяльную курыю кароткую справаздачу аб іх (наведванне, споведзь і Святая Камунія, асаблівыя навяртанні і г.д.).
    3. Прынамсі за паўгода перад запланаванымі місіямі трэба знайсці адпаведную групу місіянераў і вызначыць з яе кіраўніком тэрмін пачатку місій.
    4. Падчас «каляды» належыць гаварыць людзям аб гэтых місіях.
    5. На сустрэчы з кіраўніком групы місіянераў трэба паведаміць аб рэлігійным і маральным стане парафіі. Пісьмова прадставіць, як выглядае справа з наведваннем Святой Імшы парафіянамі ў нядзелю і на працягу тыдня, як яны практыкуюць святыя сакрамэнты, указаць найбольш распаўсюджаныя грахі і дрэнныя звычкі, у кантэксце цнотаў, і каштоўнасці – для пахвалы і заахвочвання.
    6. Таксама трэба пазнаёміць кіраўніка са станам парафіяльных супольнасцяў, члены якіх разам са сваімі лідэрамі могуць быць для місіянераў памочнікамі ва ўздзеянні на старэйшых вернікаў і на моладзь.
    7. За тры месяцы перад пачаткам місіі трэба запрасіць прадстаўніка місіянерскай групы, каб у вызначаную нядзелю ён прыехаў з пропаведдзю. Гэта павінна быць афіцыйным паведамленнем аб запланаваных у парафіі місіях і аб іх вялікім значэнні, аб тым, што распачынаецца час Божай Міласэрнасці ў парафіі.
    8. У гэты дзснь трэба арганізаваць спатканне місіянера з узгаданымі парафіяльнымі супольнасцямі або іх лідэрамі, каб устанавіць першапачатковы кантакт, а таксама вызначыць і распачаць пэўныя місійныя заданні, а калі будзе магчыма, то таксама і з часткамі ўнутранай структуры парафіі. Не выключаюцца чарговыя спатканні перад пачаткам місіі.
    9. Непасрэдна перад пачаткам місіі місіянеры, па магчымасці, наведваюць усіх хворых, а таксама людзей, якія знаходзяцца ў закрытых установах (шпіталі, установы для невылечна хворых, дамы састарэлых і г.д.).
    10. Прабыванне прадстаўніка місіянерскай групы ў парафіі звязана з вызначэннем дакладнай праграмы місіі, якая павінна быць надрукавана з дапамогаю сучасных тэхнічных сродкаў, змешчана на дошцы парафіяльных аб’яў і перададзена кожнай сям’і.
    11. Праз тры месяцы пасля паведамлення ў парафіі аб місіях, парафіяльная супольнасць павінна ўзмоцніць свае малітвы ў гэтай інтэнцыі. Пасля кожнага казання ці пасля Святой Імшы можна адгаварыць спецыяльную малітву ў інтэнцыі місій. Трэба заахвочваць вернікаў, каб у сваіх штодзённых малітвах яны таксама маліліся індывідуальна альбо ў сям’і ў інтэнцыі парафіяльных місій. Гэтыя малітвы трэба чытаць падчас усіх набажэнстваў, катэхезаў і парафіяльных спатканняў.
    12. Перад місіямі ў парафіі павінна запанаваць такая атмасфера, каб па магчымасці ўсе парафіяне думалі аб місіях, гаварылі пра іх і іх чакалі. Таму трэба пра іх гаварыць дзецям і моладзі на катэхезе, у парафіяльнай канцылярыі, падчас наведвання хворых, у мясцовым друку, радыё і тэлебачанні і г.д.
    13. За два тыдні перад пачаткам місійнага навучання трэба абнясціць з амбоны падрабязны план місій, павесіць яго на дошцы аб’яў перад уваходам у святыню і на тэрыторыі парафіі, а таксама паінфармаваць аб місіях, выкарыстоўваючы іншыя даступпыя сродкі інфармацыі.
    14. Трэба падрыхтаваць всрнікаў да таго, каб яны распланавалі свае заняткі такім чынам, каб усе члены сям’і маглі па чарзе ўдзельнічаць у місіях.
    15. Калі місіі запланаваны для ўсяго дэканату, то іх праграма павінна быць устаноўлена дзеканам і святарамі дэканату так, каб яны маглі дапамагаць адзін аднаму спавядаць падчас місій.
  • ДАДАТАК 4
    АНКЕТА ПЕРШАЙ ПАСТЫРСКАЙ
    ВІЗІТАЦЫІ

    Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
  • ДАДАТАК 5
    УЗОРЫ ЛІСТОЎ І ФАРМУЛЯРАЎ

    • № 1 ПРАТАКОЛ ( КАМЕНТАР .docx )
      Калі сужэнства змешанае – запаўняецца таксама пратакол №22 у 3-х экзэмплярах
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 2 АКТ СВЕДЧАННЯ АБ СВЯТЫМ ХРОСЦЕ
      Таксама запаўняецца пратакол №4
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 3 АКТ СВЕДЧАННЯ аб сваім вольным стане
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 4 АКТ СВЕДЧАННЯ АБ ВОЛЬНЫМ СТАНЕ НАРАЧОНАГА (НАРАЧОНАЙ)
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 5 ПРОСЬБА АБ ПРЫЗНАННІ ВОЛЬНАГА СТАНУ АСОБЫ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 6 Датычыць прызнання вольнага стану
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 7 Датычыць прызнання вольнага стану і дазволу на заключэнне сужэнства за мяжою
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 8 ЗГОДА БАЦЬКОЎ на сакрамэнтальнае сужэнства непаўналетняга(-няй)
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 9 ПРОСЬБА АБ ДАЗВОЛЕ НА АСІСТАВАННЕ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА НЕПАЎНАЛЕТНІМ(-ЯЙ)
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 10 Датычыць сужэнскага саюзу непаўналетніх
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 11 ПАЎНАМОЦТВА НА ЗАКЛЮЧЭННЕ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 12 ПРОСЬБА АБ ДАЗВОЛЕ НА АСІСТЭНЦЫЮ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА ЎПАЎНАВАЖАНАЮ АСОБАЮ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 13 Датычыць дазволу на заключэнне сужэнства ўпаўнаважаным
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 14 ПРОСЬБА АБ ПЕРАДШЛЮБНЫМ ПАВЕДАМЛЕННІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 15 ПРОСЬБА АБ ДЫСПЭНСЕ АД АБАВЯЗКУ ПЕРАДШЛЮБНАГА ПАВЕДАМЛЕННЯ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 16 ДЭЛЕГАВАННЕ НА АСІСТЭНЦЫЮ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 17 АГУЛЬНАЕ ДЭЛЕГАВАННЕ ДЛЯ АСІСТЭНЦЫІ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 18 ЛІЦЭНЗІЯ НА АСІСТЭНЦЫЮ ПРЫ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 19 ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 20 ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ВЫКАНАНЫМ ЗАПІСЕ АБ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 21 ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ ЗАКЛЮЧЭННІ СУЖЭНСТВА НА ПАДСТАВЕ ЛІЦЭНЗІІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 22 ЗМЕШАНАЕ СУЖЭНСТВА запэўніванні і прысягі нарачоных
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 23 ПРОСЬБА АБ ДЫСПЭНСЕ АЛЬБО ДАЗВОЛЕ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 24 Датычыць дыспенсы на моцы кан. 1086 § 2
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 25 Датычыць дазволу на моцы кан. 1125
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 26 ПРОСЬБА АБ ДАЗВОЛЕ НА ЗАКЛЮЧЭННЕ СУЖЭНСТВА ТАЙНА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 27 ПРОСЬБА АБ ДЫСПЭНСЕ АД ПЕРАШКОДЫ КРОЎНАЙ РОДНАСЦІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 28 ПРОСЬБА АБ ДАЗВОЛЕ ЗАКЛЮЧЫЦЬ СУЖЭНСТВА АСОБЕ, ЯКАЯ ЗВЯЗАНА СУДОВАЙ ЗАБАРОНАЙ (КЛАЎЗУЛАЙ)
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 29 Датычыць дазволу на заключэнне сужэнства (тайна, пакараным, бяздомным)
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 30 ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ УДЗЯЛЕННІ ДЫСПЕНСЫ Ў ЗНЕШНІХ МЕЖАХ ПРЫ НЕБЯСПЕЦЫ СМЕРЦІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 31 ПРОСЬБААБ ДЫСПЕНСЕ АД КАНАНІЧНАЙ ФОРМЫ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 32 ПРОСЬБА АБ SANATIO IN RADICE СУЖЭНСТВА Ў ЗНЕШНІХ МЕЖАХ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 33 ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРОБАШЧА, ЯКАЯ ДАТЫЧЫЦЬ SANATIO IN RADICE СУЖЭНСТВА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 34 Датычыць sanatio in radice сужэнства
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 35 ПАСВЕДЧАННЕ АБ СВЯТЫМ ХРОСЦЕ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 36 ПРОСЬБА АБ ДАЗВОЛЕ ЎНЕСЦІ ПРАЎКІ Ў АКТ ХРОСТУ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 37 Датычыць дазволу аб пазнейшым складанні акта святога хросту
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 38 ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПАМЕРЛЫМ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 39 ПАСВЕДЧАННЕ АБ СМЕРЦІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 40 ПРОСЬБА АБ ВЫЗВАЛЕННІ АД ЦЭНЗУРЫ LATAE SENTENTIAE, ЗАРЭЗЕРВАВАНАЕ ДЛЯ АПОСТАЛЬСКАЙ СТАЛІЦЫ ВА ЎНУТРАНЫХ МЕЖАХ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 41 ПРОСЬБА АБ ВЫЗВАЛЕННІ АД ЦЭНЗУРЫ LATAE SENTENTIAE Ў ЗНЕШНІХ МЕЖАХ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 42 Датычыць вызвалення ад цэнзуры latae sententiae
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )
    • № 43 ПРОСЬБА АБ КАНАНІЧНАЙ МІСІІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 44 ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРОБАШЧА, ЯКАЯ ДАТЫЧЫЦЬ КАНАНІЧНАЙ МІСІІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 45 КАНАНІЧНАЯ МІСІЯ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 46 КАНЦЫЛЯРСКАЯ КАРТА ХРОСТУ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 47 ПЕРАДШЛЮБНЫЯ КАНФЕРЭНЦЫІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 48 ДАШЛЮБНЫ САКРАМЭНТ ПАЯДНАННЯ НАРАЧОНАГА
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 49 ПАСВЕДЧАННЕ ДЛЯ ХРОСНЫХ БАЦЬКОЎ І СВЕДКІ БЕЖМАВАННЯ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf ) 
    • № 50 СПОВЕДЗЬ ПЕРАД ХРОСТАМ ДЗІЦЯЦІ
      Спампаваць у фармаце: ( .rtf ) ( .docx ) ( .pdf )

RTF (Rich Text Format) – Гэта адкрыты стандартны фармат, які выкарыстоўваецца для тэкставых дакументаў. З ім паспяхова працуюць практычна ўсе тэкставыя працэсары і праграмы вёрсткі.

DOCX (Office Open XML) – Фармат docx з'яўляецца родным фарматам для тэкставага працэсара Word пачынаючы з версіі 2007 г., адпаведна, адкрыць docx можна ў Word 2007, 2010, 2013 ці 2016. (Файлы зроблены на Word 365)

PDF (Portable Document Format) – З'яўляецца міжплатформенным фарматам для электронных дакументаў. Асаблівасцю дадзенага фармату ёсць тое, што надрукаваны тэкст будзе ў дакладнасці такім, якім ён прадстаўлены ў файле pdf.