Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Чырвоным касцёле Мінска можна атрымаць кансультацыю хрысціянскага псіхолага

У касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску працуе хрысціянскі псіхолаг. Усе жадаючыя могуць атрымаць неабходную псіхалагічную кансультацыю па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, а таксама ў шматлікіх іншых сферах.

Кансультацыі праводзіць псіхолаг Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Яна скончыла праграму «Nest» па працы з людзьмі, перажыўшымі фізічнае, сексуальнае ці эмацыйнае насілле. Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, а цяпер праходзіць праграму па групавой псіхатэрапіі. Працуе з пытаннямі сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, памежных эмацыйных станаў, пошуку псіхалагічных рэсурсаў, самаразвіцця і шматлікіх іншых праблемах.

Па ўсіх пытаннях адносна кансультацый можна звяртацца па тэлефоне:
+ 375 29 561-58-08 (Таццяна)

Меткі: хрысціянскі псіхолаг, Сям'я, Хрысціянства

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.