Велапілігрымка Мінск – Будслаў 2019
З Мінска стартавала 15-я пілігрымка ў Будслаў на роварах
Дзень 1 (03.07.2019 – серада) ~43 km
8:30 – Збіраемся на падворку каля Чырвонага касцёла.
9:00 – Св. Імша.
9:45-10:30 – Сустрэча з журналістамі.
10:30 – Накіроўваемся да Стэлы.
1-ы прыпынак за Палацам Спорту (Агульнае фота).
2-гі прыпынак перад кальцом (дзелімся на групы).
13:30 – Прыпынак каля возера: сядзіба “Куты”. Пасілак (свая ежа + закупленая кілбаса з агуркамі і памідорамі). Набажэнства да Божай Міласэрнасці.
15:00 – Ад’езд.
16:40 – Прыязджаем ў Радашковічы.
17:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, ружанец, магчымасць споведзі.
18:00 – Накіроўваемся да месца начлегу.
21:30 – Вечаровая малітва, адпачынак.
Дзень 2 (04.07.2019 – чацвегр) ~70 km
7:00 – Пад’ём, сушым і складваем намёты, снеданне.
9:00 – Св. Імша.
10:00 – Ад’езд.
11:30 – Перыпынак на помпавай станцыі каля Раёўкі.
12:10 – Ад’езд.
13:00 – Ілья: стаянка з абедам (вольны час).
14:00 – Выезд да вадасховішча Сосенка, малітва, адпачынак.
17:00 – Выезд ў Касцяневічы (павароты на Мядзел, Ерхі).
19:00 – Чэрвеньскае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакарамэнту, магчымасць споведзі.
20:00 – Гатуем вячэру і ставім намёты.
22:00 – Вогнішча, вечаровая малітва.
Дзень 3 (05.07.2019 – пятніца) ~37 km
7:00 – Пад’ём
9:00 – Гадзінкі аб беззаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (для друку А4: стар. 1а, стар. 1б, стар. 2а, стар. 2б, стар. 3а, стар. 3б, стар. 4а, стар. 4б).
10:00 – Ад’езд.
11:30 – Прыбыццё ў в.Даўгінава (лёгкі пасілак па жаданні).
12:00 – Ад’езд.
13:00 – Прыпынак перад уездам у Будслаў (дзе звычайна далучаўся арцыбіскуп).
13:30 – Накіроўваемся ў Будслаў (праходзім турнікет).
У Будславе:
- Вітаем НМП і пасля разам едзем на месца начлегу (Дом пілігрыма).
- Абед.
- 18:00 – Імша для пілігрымаў, усе збіраемся на ёй.
- Пася Імшы – Вячэра.
- Раніцай складваем ровары ў аўтобус (06.07.2019).
Кантактная інфармацыя:
Аляксандр Ламавы +375 29 702-48-25 ViberАлена Фукалава +375 29 689-69-15 Viber
Інструкцыя для ўдзельнікаў
1. Бяспека руху.
Катэгарычна забараняецца:
- выязджаць за замыкаючага і вядучага групы.
- ездзіць у навушніках падчас руху пілігрымкі.
- ехаць у два шэрагі з іншым удзельнікам / у некалькі шэрагаў з іншымі удзельнікамі падчас руху пілігрымкі — толькі адзін за адным у адзін шэраг;
- ехаць, не трымаючы руль рукамі.
2. Правілы руху падчас пілігрымкі:
Па дарозе рухаемся групамі па 10 чалавек (згодна з ПДР п. 148.2), трымаючыся правага боку і не ад’язджаем ад лініі далей чым на 1 м ад правага боку (ПДР п. 152). Дыстанцыя паміж роварамі ў группе 2 м (+/- 1,5 м).
Небяспечна на хуткасці з’язджаць на ўзбочыну (небяспека падзення).
Да ўдзелу ў пілігрымцы дапускаюцца дарослыя і падлеткі з 14 гадоў (непаўналетнія толькі ў суправаджэнні бацькоў або адказнай асобы з пісьмовага дазволу ад бацькоў/апекуноў).
Той, хто не паспявае сабрацца да пачатку руху групаў, бярэ на сябе ўсю адказнасць за непрадбачаныя сітуацыі (рамонт, медыцынская дапамога г.д.).
3. З сабой неабходна мець:
- ровар у добрым тэхнічным стане;
- зменны камплект адзення і абутку;
- як мінімум 1 запасную камеру для кола (абавязкова); дадатковыя заплаткі для камеры (пажадана);
- ключы пад колы ўласнага ровара (абавязкова калі колы без эксцэнтрыкаў), велапомпу для падкачкі колаў;
- для размовы па тэлефоне падчас руху hands free або аналагічныя прылады;
- мінімальную медыцынскую аптэчку (бінт, ёд або перакіс вадарода, бактэрыцыдны пластыр, эластычная сетка, індывідуальныя лекі (алергія, страўнік, ціск і г.д.);
- грошы на бягучыя выдаткі з разлікам на нечаканыя выдаткі (напр., вяртанне дадому ў выпадку неабходнасці);
- місу, кубак, лыжку.
Увага! Уваход у Будслаў з колючымі і рэжучымі прадметамі (нажамі, сцізорыкамі, нажніцамі і т.п.) забаронены!
Калі хтосьці не можа чагосьці знайсці, звяртаецца да арганізатараў загадздзя!
4. З сабой пажадана мець:
- велашлем (аберагае галаву пры падзенні, а таксама ад сонца), велаакуляры;
- герметычны пакет для тэлефонаў, дакументаў;
- пакеты для бруднага / мокрага адзення;
- Powerbank для тэлефонаў (на 3-ці дзень складана знайсці магчымасць падзарадкі тэлефонаў);
- набор ключэй для абслугоўвання ровара;
- пакеты для смецця;
- сонцаабарончыя крэм, сродкі ад апёкаў скуры;
5. Карысныя заўвагі.
Збіраючы рэчы не разлічваць на тое, што нехта іншы будзе іх везці, або на машыну (кожны вязе свае рэчы сам).
Рэчы нашмат лягчэй везці не ў заплечніку, а ў багажніку на ровары.
Важна мець з сабой ваду і начынні для яе, асабліва для тых, хто мае праблемы з каленнымі суставамі.
Поліэтыленавыя дажджавікі падчас руху малаэфектыўныя, але можна іх выкарыстоўваць на стаянках.
Старыя шыны для пілігрымкі неабходна замяніць на новыя.
Спампаваць карту для навігатара: GPX KML GEOJSON
Меткі: пілігрымка ў Будслаў, Пілігрымкі