Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне Яўгену Вінтову

24 жніўня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі дыякан Яўген Вінтоў прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Парафіяльныя аб'явы з 02.10.2022

  • 4 жніўня 2024 г. 
    Хвала Хрысту! На 4 жніўня ў Каталіцкім Касцёле прыпадае літургічны ўспамін св. пробашча з Арс Яна Марыі Віянэя. Віншуем нашага новага пробашча кс. каноніка Францішка Рудзя. Жадаем Божага Благаслаўлення і апекі Маці Божай на новай пасадзе. Няхай Дух Святы дапамагае ў кіраванні парафіяй св. Сымона і св. Алены.
  • 30 ліпеня 2024 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, мінае час, заўтра апошні дзень, калі паважаны ксёндз Прэлат Уладзіслаў служыць у нашай парафіі.
    За гэтыя дні сотні званкоў, людзі не разумеюць, што адбываецца.
    Таму паведамляем.
    Ксёндз Прэлат Уладзіслаў не прасіў звольніць яго ад святарскіх абавязкаў ні ў вуснай ні ў пісьмовай форме, а проста быў пастаўлены перад фактам, падчас размовы яму не была прапанавана ніякая іншая парафія, ані нават касцёл, дзе б мог служыць Святую Імшу, спавядаць людзей. Ніхто не пацікавіўся ці мае святар сродкі на далейшае існаванне.
    Сёння страшна пра гэта думаць, але святара, якога яшчэ ў маі прызналі капеланам Яго Святасці, ў ліпені проста зняважылі і выкінулі.
    Падчас урачыстай Імшы Святой у гонар свайго 75 годдзя у прысутнасці Мітрапаліта Юзафа, Біскупа Юрыя і прысутных святароў і вернікаў, якія маліліся разам ксёндз Уладзіслаў сказаў, што гатовы і далей працягваць служыць Пану Богу і Касцёлу. Гэта чулі ўсе мы. А падчас Святой Імшы у нядзелю 21 ліпеня перад парафіянамі прачытаў свой святарскі запавет, у якім ясна сказана, што не мае ніякіх зберажэнняў. Як жа нам балюча! Балюча сёння за Вас, паважаныя святары, якія звярталіся з просьбамі аб дапамозе, і пробашч Чырвонага касцёла ніколі вам не адмовіў, а сёння ёсць прыклады, калі вы проста кпіце над старэйшым святаром, практычна бацькам па ўзросту....
    Для нас вернікаў ксёндз Уладзіслаў быў і ёсць прыкладам вялікай веры, трываласці, мудрасці. Ён вучыў нас клопату пра старэйшых. Таму як занямог Святой памяці айцец Уладзіслаў Чарняўскі, пробашч адразу забраў яго да сябе ў плябанію, даў пакой, стварыў усё ўмовы для годнага жыцця. Нават захаваныя фотаздымкі на якіх Шаноўны ксендз Прэлат цэлебруе Імшу разам з айцом Чарняўскім.
    Набліжаецца нядзеля. Кожны каталік павінен удзельнічаць у Святой Імшы. Упершыню за ўсё жыццё, святар не мае месца, дзе служыць Імшу.
    Дадзены дэкрэт аб прызначэнні дэлегатам пастулатара па справе беатыфікацыі Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Гэта добра. Толькі для перакладу дакументаў, апрацоўкі матэрыялаў патрабуюцца сродкі, а дзе іх браць? Усё выглядае як здзек.
    Падзякай за адраджэнне Каталіцкага Касцёла, за нястомнае служэнне стала выгнанне. Мы - вернікі па-іншаму гэта назваць не можам.
    Міне час, і апошнюю кропку паставіць Бог. Верым і молімся, каб Гасподзь даў сілаў нашаму святару на гэта чарговае выпрабаванне.
    І заклікаем усіх, каму не абыякавы лёс айца Ўладыслава, каму ён зрабіў дабро, быць салідарнымі ў гэтай малітве, а магчыма і нейкай іншай дапамозе.

  • 27 ліпеня 2024 г.
    Вось які ліст сёння мы атрымалі  ад нашых парафіян:
  • 26 ліпеня 2024 г.

    Пахвалёны Езус Хрыстус!
    Ваша Эксцэленцыя, паважаны Мітрапаліт Юзаф!
    Мы, вернікі, якія наведвалі касцёл Святога Сымона і Святой Алены г. Мінска прачыталі навіну, што нібыта на просьбу кс. Прэлата Уладзіслава Завальнюка, Вы прынялі рашэнне звольніць яго з пасады пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены.
    Гэта навіна ЎРАЗІЛА І прыбіла нас да канца. Мы ўсе разумеем, што жывём у часы ганенняў Каталіцкага Касцёла , разумеем, што Вам, як Пастыру не проста. Аднак Бог -- гэта Праўда, і мы - звычайныя вернікі - шукаем гэту Праўду ў Касцёле. Таму і вырашылі адкрытым лістом звярнуцца да Вас.
    Ксёндз Прэлат Уладзіслаў 50 год нястомна і шчыра служыў Госпаду і людзям у розныя часы: у час ваяўнічага атэізму, калі трэба было змагацца за Касцёл і веру, і ў час, калі вернікам дазволілі ўдыхнуць Божага паветра.
    Больш за 40 год ксёндз Уладзіслаў служыў у Беларусі, прыкладаў усе намаганні, каб УСЕ людзі мелі магчымасць пазнаць Бога: адкрываў касцёлы, парафіі, НЁС ЛЮДЗЯМ БОГА ПРАЗ СЛОВА. Гэты Святар не шукаў кар'еры, а проста служыў.
    Мы штодзённа, на працягу шматлікіх гадоў бачылі і былі сведкамі гэтага служэння. Кс. Прэлат ніколі не казаў нам, што стаміўся, што яму цяжка, нягледзячы на сапраўды нялёгкія ўмовы, АСАБЛІВА ў апошнія два гады, калі быў закрыты касцёл, калі на плябаніі былі адключаны вада, свет і ацяпленне.
    Таму нам вельмі цяжка паверыць, што Пробашч прасіў аб звальненні і таму мы вельмі занепакоены далейшым лёсам сапраўды ВЯЛІКАГА СВЯТАРА.
    Раней мы ніколі не чулі, каб на нашых тэрыторыях святароў, якія маюць паўнату сіл, звальнялі на пенсію, але кожны святар служыў пакуль меў фізічныя сілы. Няўжо зараз ў нашай Архідыяцэзіі так многа ЦІ ДАСТАТКОВА святароў, што прымаюцца такія рашэнні.
    Верым, Ваша Эксцэленцыя, што Вашае рашэнне паспрыяе вяртанню Чырвонага касцёла вернікам і што касцёл будзе месцам праслаўлення Бога, У якім знойдзе месца для служэння і Капелан Яго Святасці ксёндз Прэлат Уладзіслаў.
    З павагай вернікі г. Мінска.

    P.S. КОДЕКС КАНОНИЧЕСКОГО ПРАВА
    Кан. 538 – § 1. Приходской настоятель прекращает исполнять свою должность по отстранению или переводу, осуществлённому епископом по нормам права, по прошению об отставке, поданному самим настоятелем по справедливой причине и принятому ради его действительности тем же епископом, а также по прошествии срока, если, согласно предписаниям партикулярного права, о котором говорится в кан. 522, он был назначен на определённый срок.
    § 2. Приходской настоятель, являющийся членом института монашествующих или инкардинированный в общество апостольской жизни, смещается с должности по норме кан. 682, § 2.
    § 3. По достижении семидесятипятилетнего возраста приходскому настоятелю рекомендуетсяподать прошение об отставке диоцезному епископу, который, рассмотрев все личные и местные обстоятельства, вынесет решение о том, следует ли принять или отклонить прошение. Диоцезному епископу нужно позаботиться о подобающем содержании и жилище выходящего в отставку, принимая во внимание нормы, установленные конференцией епископов.

    Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новыя прызначэнні ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


  • 11 ліпеня 2024 г.  АДКРЫТЫ ЛІСТ Першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пяткевіч Наталлі Уладзіміраўне ад вернікаў парафіі Святога Сымона і Святой Алены г. Мінска.

  • 29 чэрвеня 2024 г.

    Хвала Езусу Хрысту!

    Дарагія вернікі!

    Напярэдадні важнай гістарычнай даты ( 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы) вернікі розных канфесій нашай краіны арганізуюць набажэнствы за ўсіх загінуўшых і малітоўныя акцыі памяці з гэтай нагоды. Мы таксама вельмі хацелі б ушанаваць памяць усіх, хто аддаў жыццё за нашу Радзіму ў той балючы час. Мы вельмі хацелі б даручыць іх душы Божай міласэрнасці і пакланіцца іх памяці ў сваёй роднай Святыні. Але дзверы нашага храма так і застаюцца запячатанымі.

    Мы вельмі просім улады горада у гэты час усеагульнага прымірэння перад памяццю герояў Вялікай Айчыннай вайны адкрыць дзверы касцёла Святых Сымона і Алены для вернікаў. Адкрыць, каб хрысціяне-каталікі  маглі б годна аддаць пашану ахвярам і пераможцам мінулай вайны. Мінула 80 год і ўсё меней застаецца людзей, якія памятаюць тыя падзеі як сведкі, але яны яшчэ ёсць і сярод іх ёсць нашы парафіяне. Сёння ёсць і мы – дзеці, унукі, праўнукі салдатаў, якія змагаліся за свабоду Бацькаўшчыны ад фашызма. І мы прагнем маліцца за нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў тут – у храме, дзе былі ахрышчаныя, прымалі шлюб, спавядаліся. У храме, які аднаўлялі ўжо ў час найноўшай гісторыі вернікі -ветэраны. Мы звяртаемся да ўсіх чыноўнікаў, гаспадароў уладных кабінетаў, сёняшніх кіраўнікоў: Адкрыйце храм для малітвы. Дазвольце людзям ажыццяўляць іх хрысціянскі абавязак і пакліканне – збірацца разам на малітву у Божым доме. 

    За дапамогу ў справе адкрыцця Чырвонага касцела для верікаў няхай адудзячыць Усемагутны Гасподзь!

  • 11 чэрвеня 2024 г.

    Хвала Езусу хрысту!
    Дарагія вернікі!
    Набліжаецца важная дата ў гісторыі нашай парафіі:
    96-ая гадавіна смерці фундатара касцёла Святога Сымона і Святой Алены – Слугі Божага Эдварда Вайніловіча (16 чэрвеня-нядзеля).
    Яму выпаў лёс адыйсці ў вечнасць па-за межамі радзімы, але 11 чэрвеня 2006года прах Эдварда Вайніловіча быў перавезены з Польшчы і ўрачыста пахаваны з левага боку ад галоўнага ўвахода ў храм, які ён сам збудаваў на хвалу Божую і ў памяць аб сваіх памерлых дзецях. Ён вельмі жадаў вярнуцца на Бацькаўшчыну. Мы выканалі яго просьбу.
    Сёння хочам нагадаць, што Усяленскі Касцёл надаў Эдварду Вайніловічу годнасць Слугі Божага, а на дадзены момант працягваецца працэс яго беатыфікацыі.
    Таму заклікаем вас, дарагія вернікі маліцца ў вашых асабістых інтэнцыях, а таксама ў інтэнцыі хутчэйшага вяртання вернікам Чырвонага касцёла наступнай малітвай.
    «Ойча Нябесны, у слаўнай асобе Божага Слугі Эдварда Вайніловіча Ты адкрываеш нам веліч яго хрысціянскага духу любові і служэння Богу і бліжнім, што выяўлялася ў яго закліку, поўным пакоры:
    Так хацеў Бог!
    Чэрпаючы сілу ў малітве і сакрамэнтах, ён заставаўся верным мужам і бацькам сям’і, дзяржаўным дзеячам і будаўніком святыняў. Жывая вера была яго ўнутраным святлом, паходняю дабрыні і справядлівасці да людзей розных веравызнанняў, у якіх заўсёды бачыў брата і сястру, а дзецям-сіротам быў айцом і апекуном.
    Добры Божа, дай і мне зразумець сваё зямное і хрысціянскае пакліканне. Адкрый сэрца маё на Тваю святую волю, бо толькі тады я змагу зрабіць больш добрага для сваёй душы, сям'і, Бацькаўшчыны, хрысціянскага народу і ўсяго чалавецтва.
    Аб’яві Тваю святую волю праз заступніцтва Слугі Твайго Эдварда і выслухай просьбу маю (назваць просьбу…) аб вяртанні святыні Святога Сымона і Святой Алены яго душпастырам і вернікам, якую ўзношу да Цябе з надзеяй, што ў хуткім часе ён будзе ўключаны ў лік Тваіх святых. Амэн.»


  • 25 снежня 2023 г.

    Рэстаўрацыя Чырвонага Касцёла Святога Сымона і Святой Алены 

    Пасля ўзгарання гэтая святыня ўжо другі год закрыта для вернікаў, для правядзення Літургічных богаслужэнняў, апячатана і чакае рэстаўрацыі.

    Ужо некалькі разоў у СМІ і тэлебачанні прайшла інфармацыя пра запланаваны рамонт.

    Увесь прыход касцёла Святога Сымона і Святой Алены, які налічвае каля 10 000 тыс. прыхаджан, і мінчан, якія наведвалі духоўныя канцэрты арганнай музыкі, выставы, гатовы далучыцца і дапамагчы ў працах па аднаўленню пашкоджанняў, каб святыня зноў славіла Госпада і суцяшала людзей.

    Прыход клапаціўся пра ўнутраны і знешні выгляд Божага Храма і перакананы, што і далей будзе аберагаць яго, як вялікую, духоўную і гістарычную спадчыну нашага народа.

    Таму мы члены Касцёльнага Камітэта Святога Сымона і Святой Алены, якія прысягалі перад Богам і Біскупам апекавацца і берагчы даручаную нам Святыню, прапануем перагляд некалькіх фотаздымкаў інтэр’ераў святыні да ўзгарання і пасля яго. Робім гэта для таго, каб пераканаць гарадскія ўлады, што мы зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, і вярнуць Святыні годны выгляд і на далей сумленна клапаціцца пра яе.

    Набліжаецца свята Божага Нараджэння і сустрэча Новага Года. Просім дзяржаўныя ўлады, ад якіх залежыць лёс Храма, візітнай карткі нашай сталіцы, адкрыць яго вернікам для малітвы і праслаўлення Усявышняга. Тысячы турыстаў, наведваючы нашу сталіцу, заходзілі ў наш храм і з асалодай слухалі калядныя спевы пад гукі арганнай музыкі.

    У нашым народзе, як і ў другіх краінах, існуе прыемная традыцыя: на Божае Нараджэнне і Новы Год, як малыя, так і дарослыя, заўсёды чакаюць на цуды, падарункі, радасную навіну.

    Просім дзяржаўныя ўлады: зрабіце падарунак нам, вернікам, усім гараджанам і гасцям сталіцы – радасць Калядна-Навагодняга цуду – вярніце нам Божы храм!

    Гэтая падзея будзе падвядзеннем вынікаў пры завяршэнні 2023 года – года, які праходзіць пад дэвізам “2023 год – Год міра і стварэння”: садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве.

    Молімся за ўсіх Вас і ўвесь наш народ.

    Касцёльны камітэт

     Фота перад:

    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    DSC
    DSC
    DSC
    DSC


     Фота пасля:


  • 20 снежня 2023 г.

    Пахвалёны Езус Хрыстус!

    Дарагія парафіяне, набліжаецца Свята Божага Нараджэння. На вялікі жаль, ужо другі год запар вернікі нашай парафіі пазбаўлены магчымасці праслаўляць нованароджанага Хрыста ў сваім родным касцёле, у якім былі ахрышчаныя, прымалі Першую Святую Камунію і Сакрамант Бежмавання, у якім атрымалі Божае бласлаўленне Сакрамантам Сужэнства, дзе штодзённа мелі магчымасць сустракацца з Богам.
    Працягваем шчыра прасіць Госпада, каб як мага хутчэй было адноўлена парафіяльнае жыцце ў нашай святыні.
    Шчыра дзякуем усім, хто, нягледзячы на цяжкія ўмовы падтрымлівае нашу парафію сваёй малітвай і ўдзелам ў нядзельных парафіяльных Святых Імшах а 15 і 20 гадзіне ў Архікатэдры.
    Шчыра дзякуем тым, хто дапамагае нашым святарам сваім дзяжурствам на плябаніі, куды штодзённа звяртаюцца людзі ў розных духоўных патрэбах. Няхай Гасподзь аддзячыць Вам, паважаныя браты і сестры, якія рэгулярна ужо на працягу года, прывозіце гарачую і халодную ваду на плябанію для розных патрэб. Нашы святары штодзённа моляцца за сем'і нашых дабрадзеяў, якія ў цяжкі час выпрабавання для нашай парафіі не засталіся абыякавымі.

    Хочам таксама паведаміць, што ў нядзелю 17 снежня да нашага касцёла, зачыненага для Хрыста, Яго святла і вернікаў, скаўты прынеслі агонь з Бэтлеема, з месца, дзе нарадзіўся наш Збаўца Езус Хрыстус.
    Гэты агонь зараз знаходзіцца перад касцёлам, каля пахавальні Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Няхай жа маленькая іскарка стане знакам вялікай Божай Любові і ўзрушыць сэрцы тых, хто зневажае Збаўцу і яго святыні.

    Запрашаем таксама ўсіх на Святую Імшу Пастэрку для нашай парафіі, якая адбудзецца 24 снежня а 19 гадзіне ў Архікатэдры Імя НПМ.

    25 снежня урачыстая Святая Імша будзе ў 15.00.

    Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе кожную сям'ю нашай парафіі і дасць нам усім сілаў годна і з верай вытрымаць выпрабаванні і дачакацца трыумфу Божай славы ў нашым Чырвоным касцёле.


  • 19 снежня 2023 г.

    В КАНУН РОЖДЕСТВА ХРИСТОВА

    Парафия Красного костела насчитывает около 10000 прихожан, среди них более полутора тысяч – дети. В ожидании Рождества чуда ждет каждый человек, стар он или млад. В наш суматошный потребительский век обычно дети ожидают какую-то дорогую игрушку, новый навороченный телефон, планшет. Теплой приятной новостью стало известие о том, что дети – прихожане костела Святого Симона и Святой Елены, не сговариваясь друг с другом, ожидают, как Рождественского чуда, открытия костела. Об этом рассказали их родители и поделились детскими рисунками.
    По настоянию маленьких прихожан их родителями было написано публикуемое ниже письмо – письмо Рождественской надежды.
    В светлые, наполненные добротой дни Адвента, мы, взрослые и дети, пронзительно верим в чудо. И ждем…

    Впереди Рождество – самый добрый и праздничный день.
    Свет стеклянных шаров. Терпкий запах еловых иголок.
    Обнимаем своих замечательных, добрых детей.
    Верим вместе и ждем, чтобы двери раскрылись костела.
    Беспокоен и быстр современный компьютерный век
    Столько разных соблазнов и столько желаний повсюду.
    Но грядет Рождество. И так искренне ждет человек,
    В эти светлые дни настоящего, яркого чуда.
    Не мешает ни дождь, ни густая промозглая мгла,
    Ни бесснежный декабрь, если хочется искренне верить,
    Что пора для чудес вместе с днями Адвента пришла –
    И в канун Рождества распахнутся костельные двери.

    Уважаемый Александр Григорьевич!

    Мы – прихожане костела Святого Симона и Святой Елены,

    семейные пары, родители и дети.

    Приближается время Рождества и Нового года – время, когда все люди, верующие они или атеисты, ожидают Рождественских и Новогодних чудес. Для нас, взрослых и маленьких прихожан, чудом может быть только одно – двери костела откроются, и мы сможем там молиться. Молиться о здоровье своих семей, благополучии своей страны и ее жителей.

    Дети всего мира загадывают свои желания, рисуют и пишут письма Деду Морозу или Санта Клаусу. Наши дети в своих рисунках к празднику Рождества рисуют распахнутые двери Красного костела. Мы, их родители, обращаемся к Вам: в преддверии зимних праздников помогите нам уверовать в чудеса, помогите нам отворить двери костела, помогите иметь возможность приходить к Богу именно в наш любимый костел, становиться добрее, великодушнее, терпимее в его стенах. Надеемся на Вас, как на волшебника; Ваше слово – и двери откроются, и люди смогут войти.

    Ремонты, поврежденная проводка, другие обстоятельства - ничего невозможного нет для того, кто способен помочь.

     

    С огромной верой в чудо и надеждами

    взрослые и маленькие граждане нашей Беларуси.


  • 24 верасня 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, браты і сёстры ў Езусе Хрысце!
    Набліжаецца сумная дата для нашай парафіяльнай супольнасці. 26 верасня - год з таго моманту, як наш касцёл закрыты для вернікаў і святароў. На працягу гэтага часу касцёльны камітэт і вернікі звярталіся ў розныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай як мага хутчэй адкрыць святыню для малітвы і ўшанавання Госпада, аднак, на вялікі жаль не атрымалі ніякага грунтоўнага, пазітыўнага адказу.
    Святыня зачынена, на плябаніі і надалей няма вады і святла. Шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае існаванне нашай парафіі.
    Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу касцёла Святога Сымона і Святой Алены далучыцца да шчырай малітвы перапрашэння Госпада нашага Езуса Хрыста за знявагі Яго і Яго дома. Пробашч ксёндз канонік Уладзіслаў заахвочвае 26 верасня ахвяраваць свае малітвы і пост на вадзе і хлебе, або як хто можа, у інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам.
    Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія Госпад дазваляе нам перажыць, паведамляем, што працягваюцца катэхезы для дзяцей, моладзі і дарослых. Інфармацыю можна атрымаць на плябаніі.

Парафіяльныя аб'явы з 06.08.2024

  • 6 жніўня 2024 г. 

    Дэкрэт

  • Эдвард Антоній Леанард Адамавіч Вайніловіч
    Эдвард Антоній Леанард Адамавіч Вайніловіч

    Э́двард Анто́ній Леана́рд Ада́мавіч Вайніло́віч (польск.: Edward Woyniłłowicz, руск.: Эдвард Адамович Войнилович; 13 кастрычніка 1847, вёска Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска), Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 16 чэрвеня 1928, Быдгашч, Рэспубліка Польшча) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.

    Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Як асоба з'яўляўся глыбока веруючым, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыццё быў праціўнікам нацыяналізму, актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кірункі апошняга.

    Падрабязней...

Парафіяльныя аб'явы з 07.08.2024

  • 7 жніўня 2024 г. 

    Біяграфія кс. каноніка Франца Рудзя, новага пробашча парафіі св. Сымона і св. Алены г.Минска.

    Нарадзіўся 7 студзеня 1973 года ў в.Міёркі-2 Міёрскага р-на Віцебскай вобласці. У 1996 годзе закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў г.Гродна. З сакавіка 1996 года да красавіка 1997 года служыў дыяканам у парафіі Божага Провіду ў в.Слабодка Віцебскай вобласці. 19 мая 1997 года атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г.Мінску.
    У 1997-1998 гадах працаваў вікарыем у парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў г.Магілёве. У 1998-2003 гадах служыў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў г.Чавусы. Займаўся будаўніцтвам новага касцёла. У 2002-2003 выконваў абавязкі віцэ-дэкана Магілёўскага деканата. У 2003-2008 гадах з'яўляўся пробашчам парафіі Божага Цела ў г.Нясвіж і дэканам Нясвіжскага дэканата. У 2008-2013 гадах быў членам Святарскай рады Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
    З 2008 года служыць пробашчам парафіі Маці Божай Будслаўскай у г.Мінску (мікрараён Каменная горка). Займаўся будаўніцтвам новага касцёла, асвячэнне якога адбылося ў 2016 годзе. У 2010-2013 гадах з'яўляўся віцэ-дэканам Кальварыйскага дэканата г.Мінска.
    13 красавіка 2017 года пры стварэнні катэдральнага капітула прызначаны ганаровым канонікам Мінскага катэдральнага капітула.
    1 жніўня 2024 года прызначаны пробашчам парафіі св. Сымона і св. Алены ў г.Мінску.

Парафіяльныя аб'явы з 08.08.2024

Парафіяльныя аб'явы

  • 8 верасня 2024 г. 

    ХХІІI Нядзеля звычайная. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

    9 верасня (панядзелак) – успамін св. Пятра Клявэра, прэзбітэра.
    12 верасня (чацвер) – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
    13 верасня (пятніца) — успамін св. Яна Залатавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла.
    14 верасня (субота) — свята Узвышэння Святога Крыжа
    15 верасня – XXІV Звычайная нядзеля. 

    Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні, моцнага здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк.