Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню

10 лістапада копіі цудадзейных абразоў Багародзіцы з беларускіх Марыйных санктуарыяў прыбылі ў Вільню, дзе яны будуць знаходзіцца да 20 лістапада.

Перэгрынацыя прымеркавана да святкавання Апекаў Маці Божай, што адбываецца на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Вастабрамскай, Маці Міласэрнасці — найбольш славутага абраза Багародзіцы на землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая ўрачыстасць штогод адзначаецца 16 лістапада.

Абразы з Беларусі будуць выстаўленыя для ўшанавання і малітвы ў крыпце касцёла святой Тэрэзы пры Вострай Браме.

Як падкрэслівае ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, ініцыятар перэгрынацыі копій цудатворных ікон, галоўнай мэтай перэгрынацыі абразоў у Вільню з’яўляецца думка пра беларусаў, якія тут жывуць, каб кожны, хто цяпер знаходзіцца па-за Бацькаўшчынай, мог такім чынам дакрануцца да духоўнай спадчыны Беларусі, якой з’яўляюцца Марыйныя санктуарыі нашай краіны.

З Беларусі ў Вільню прыбылі 14 абразоў, 13 з якіх змешчаны ў крыпце касцёла святой Тэрэзы, якую можна наведадаць штодзённа з 13 па 20 лістапада.

Плануецца, што збор ікон з беларускіх Марыйных санктуарыяў у Вільні дапоўніць 14-ы абраз — копія іконы Маці Божай Вастрабрамскай, якая будзе благаслаўлёная 19 лістапада ў 15.00 па мясцовым часе падчас святой Імшы на беларускай мове ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме.

Паводле:catholic.by

Фото: Дзмітрый Леановіч

-11-11-vilnia-
-11-11-vilnia-
-11-11-vilnia-
-11-11-vilnia-
viber 2022-11-10

Меткі: Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк