Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

 "Адамаў шлях пад вечным небам": у Чырвоным касцёле прайшла вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча

Бібліятэцы імя Адама Міцкевіча пры Чырвоным касцёле ў гэтым годзе споўнілася  20 гадоў. На працягу года было праведзена шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных 220-й гадавіне з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча.

 Памяці Святой Фаўстыны

7 кастрычніка ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены прайшла ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Святой Фаўстыны – заснавальніцы культу Божага Міласердзя ў каталіцкім Касцёле. У Чырвоным касцёле знаходзіцца алтар з партрэтамі заснавальнікаў гэтага руху, а на галоўным алтары захоўваюцца рэліквіі Святой. Благаславёны святар Міхал Сапоцька, наш суайчыннік, які быў духоўным настаўнікам і спаведніком Святой Фаўстыны, з’яўляецца апосталам культу Божага Міласердзя.

"Адамаў шлях пад вечным небам"

16 снежня 2018 г. а 16-й гадзіне ў тэатральнай зале Чырвонага касцёла адбудзецца вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча "Адамаў шлях пад вечным небам".

"Міцкевіч, які нас яднае"

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Бібліятэка імя Адама Міцкевіча, Ансамбль БДУ “Тутэйшая Шляхта”, Грамадская паланійная школа, Хор Cantus Cordis запрашаюць 29 красавіка 2018 г. у 13:00 на літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

“Вы святую веру захавалі…”: Чырвоны касцёл адзначыў 108-ю гадавіну пасвячэння

25 лістапада 2018 г. у касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылася ўрачыстая імпрэза, прысвечаная гістарычнай даце – асвячэнню касцёла 108 гадоў таму.

«Мой родны кут, як ты мне мілы…»

Запрашаем на вечарыну «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прысвечаную дню горада Мінска, якая адбудзецца 16 верасня 2018 г. а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле.

Адам Міцкевіч яднае

24 снежня каля помніка Адаму Міцкевічу адбылася традыцыйная калядная сустрэча, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння сына нашай зямлі і яе гонару – Паэта, Патрыёта, Генія – Адама Міцкевіча.

Бібліятэка А. Міцкевіча

Мы прапануем шэраг бясплатных паслуг:

Адам Міцкевіч 1798-1855 гг.
Адам Міцкевіч 1798-1855 гг.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «АБ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ» ад 22.03.1995 г. № 3680-XII (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 г. № 114-3), адносяцца:

  • набыццё інфармацыі аб наяўнасці ў бібліятэцы канкрэтнага дакумента, аб магчымасці задавальнення запыту з дапамогай іншых бібліятэк па наяўным каналам міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння (МБА);
  • набыццё інфармацыі аб складзе бібліятэчнага фонду;
  • набыццё кансультацыйнай дапамогі ў пошуку і выбару крыніц інфармацыі;
  • наведванне адкрытых праглядаў літаратуры, тэматычных выставак у памяшканні бібліятэкі;
  • наведванне масавых мерапрыемстваў, арганізаваных супрацоўнікамі бібліятэкі;
  • атрыманне ў часовае карыстанне дакументаў з бібліятэчнага фонду абанемента і чытальнай залы ў адпаведнасці з існуючымі Правіламі карыстання бібліятэкай;
  • карыстанне паслугамі віртуальнага даведачнага бюро.

Правілы карыстання бібліятэкай імя Адама Міцкевіча

Бібліятэка адчынена для ўсіх жадаючых, хто пражывае ў г. Мінску а таксама для студэнтаў катэхетычнага коледжа. Жыхары іншых месц Беларусі могуць карыстацца паслугамі толькі чытальнай залы.

Для карыстання паслугамі бібліятэкі дастаткова прад’явіць пашпарт, які з’яўляецца неабходным дакументам для афармлення карткі чытача. Распісаўшыся на картцы чытача, вы тым самым пацвярджаеце сваю згоду выконваць Правілы карыстання бібліятэкай.

Тэрмін карыстання кнігамі, часопісамі на абанеменце 1 месяц. Таксама можна падоўжыць тэрмін карыстання па тэлефоне ці пры прад’яўленні дакумента (пры адсутнасці  запыту іншых карыстальнікаў).

На дом не выдаюцца: даведнікі, газеты, аўтарэфераты дысертацый і навуковых прац. Не дазваляецца размнажаць цалкам і перадаваць іншым асобам узятыя для карыстання матэрыялы.

За пашкоджанне або згубу адказнасць нясе чытач у адпаведнасці з дзеючай Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь. Аб пашкоджаннях або тэхнічных дэфектах неабходна паведаміць супрацоўніку бібліятэкі.

Пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі павінны неадкладна паведамляць таксама пра кожную змену ў пашпартных дадзеных. Перарэгістрацыя чытачоў праводзіцца штогод у студзені-лютым.

Картка чытача дае права:

  • атрымліваць на абанемент такія носьбіты інфармацыі, як кнігі, часопісы, электронныя дакументы і інш;
  • карыстацца інтэрнэтам.

Гісторыя бібліятэкі:

Бібліятэка імя Адама Міцкевіча з’яўляецца часткай культурна-асветніцкага цэнтра касцёла і названая ў імя славутага земляка – паэта Адама Міцкевіча (1798–1855), які нарадзіўся на беларускай зямлі ў в. Завоссе каля Навагрудка Гродзенскай вобласці.

Гісторыя бібліятэкі звязана з драматычнай гісторыяй касцёла. “Міцкевічаўка”, як часцей яе называлі ў той час, адкрылася 4 мая 1908 г. з кніжным фондам 700 тамоў. Для арганізацыі работы бібліятэкі была створана бібліятэчная камісія ў складзе лекара Часлава Грабоўскага, Ядзвігі Кастроўскай (сястры Вайніловіча – фундатара касцёла), Канстанцыі Пятроўскай. Былі закуплены ў кнігарні Вацлава Макоўскага кнігі на 280 рублёў. Узбагаціў кніжны фонд Дар Юзэфа Тышкевіча з Лагойску. Бібліятэка была адчынена з 7.00 да 21.00 у буднія дні і з 13.00 да 15.00 у нядзелю. Дзейнасць бібліятэкі была накіравана на адраджэнне духоўнасці праз творчасць Адама Міцкевіча. Праіснавала яна нядоўга, да таго часу, калі скончыла сваю дзейнасць таварыства “Асвета”. Далейшы лёс “міцкевічаўкі” невядомы. У 1923 г. касцёл быў разрабаваны, а ў 1932 г. зачынены. У 1990 г. комплекс касцёла Святых Сымона і Святой Алены быў вернуты рымска-каталіцкай канфесіі.

У 1998 г. у сувязі з юбілейнай датай – 200-годдзем з Дня нараджэння Адама Міцкевіча, па ініцыятыве пробашча касцёла Уладзіслава Завальнюка, была адроджана бібліятэка імя Адама Міцкевіча. Асноўны фонд літаратуры быў прывезены з Беластока (Польшча) 30 студзеня 1998 г. Беластоцкая мэрыя падаравала Мінску для бібліятэкі 6,5 тыс. экз. кніг. Як зазначыў тады на святочнай сустрэчы святар Уладзіслаў Завальнюк, Касцёл стаў цаглінкай у справе ўмацавання добрасуседства на высокім, духоўным узроўні паміж беларускім і польскім народамі.

На сённяшні дзень біліятэка мае багаты фонд, які налічвае больш за 50 000 кніг, палову якога складае літаратура на польскай мове. Другую частку фонда складае лiтаратура на беларускай, рускай, а таксама на англійскай, нямецкай і французскай мовах. Карыстаюцца попытам кнігі і падручнікі па вывучэнню польскай мовы. У фонд бібліятэкі ўваходзяць даведачная, мастацкая, навукова-пазнавальная і дзіцячая літаратура. Бібліятэка камплектуецца па наступных галінах ведаў: тэалогія, хрысціянства, каталіцтва, філасофія, псіхалогія, сацыяльныя, прыродазнаўчыя навукі, мовазнаўства, культура, мастацтва, геаграфія, краязнаўства, гісторыя, мастацкая і дзіцячая літаратура, каталіцкія перыядычныя выданні і інш.

Бібліятэка імя Адама Міцкевіча рэгулярна папаўняецца кнігамі, перададзенымі ў дар парафіянамі, каталіцкім выдаведствам “Про Хрыстэ”, аб’яднаннем палякаў на Беларусі і інш. Складзены фонд “Беларусістыка”, які збірае выданні беларускіх аўтараў і выданні, якія тэматычна датычацца Беларусі.

Прадстаўлены збор кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Адама Міцкевіча, творы аўтара на польскай, а таксама ў перакладах на беларускай і рускай мовах.

Бібліятэка мае ўнікальную калекцыю твораў Яна Паўла II і кніг аб ім, якая налічвае 177 выданняў. Калекцыя ўключае творы ў друкаванай форме аб жыцці і дзейнасці Яна Паўла II, а таксама працы самого Папы (пропаведзі, зборнікі паэзіі, энцыклікі і інш.).

Адзначаны калекцыі кніг, якія перададзены ў дар пробашчам касцёла Уладзіславам Завальнюком, прафесарам Адамам Мальдзісам, аформлены палічкі збора кніг айца Уладыслава Чарняўскага. Аформлены палічкі “Эпоха Эдварда Вайніловіча”, прысвечаныя заснавальніку і фундатару касцёла. Бібліятэцы пашчасціла набыць рэдкія кнігі XIX ст.

Бібліятэка налічвае 715 чытачоў. Яна задавальняе патрэбы розных прадстаўнікоў грамадства, студэнтаў, служачых, рабочых, пенсіянераў, усіх, чые зацікаўленасці звязаны з пытаннямі духоўнага жыцця, тэалогіяй, каму цікава гісторыя рэлігіі, касцёла, гісторыя Беларусі, Польшчы, хто любіць чытаць мастацкую беларускую, польскую, рускую літаратуру. Шмат кніг прадстаўлена па гісторыі, культуры і краязнаўству. Карыстальнікам бібліятэкі можа стаць кожны жыхар Мінска, а таксама іншагародны студэнт каталіцкага катэхетычнага каледжа.

Перыёдыка бібліятэкі налічвае 39 выданняў. У большасці гэта культурна-рэлігійныя і гістарычныя часопісы і газеты: “Голас душы”, “Вера і жыццё”, “Дыялог”, “Аve Maria”, “Наша вера”, “Любите друг друга” і іншыя. Дзецям бібліятэка прапануе часопісы “Anioł”, “Ryceż Niepokalanej” і інш.

Даведачны фонд бібліятэкі складаюць энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. Ядром гэтага фонду з’яўляюцца “Podręczna Encyklopedia Kościelna: w XLIV t.”, “Świat i życie: zarys encyklapedyczny współczesnej wiedzy i kultury: w 4 t.”, “Encyklopedja powszechna z ilustracjami i mapami S. Orgelbranda w 18 t.”, “Католическая энциклопедия” і інш.

На тэрыторыі Беларусі пражываюць палякі і бібліятэка імя Адама Міцкевіча ўлічвае іх цікавасць да роднай мовы і гісторыі. Таксама бібліятэка карыстаецца папулярнасцю тых, хто вывучае польскую мову. У бібліятэцы маюцца слоўнікі, падручнікі па вывучэнню польскай мовы, польская класічная і дзіцячая літаратура.

Дзейнасць бібліятэкі не застаецца без увагі пробашча касцёла Уладзіслава Завальнюка, каталіцкіх іерархаў.

На базе бібліятэкі імя Адама Міцкевіча сістэматычна праводзяцца экскурсіі для жыхароў г. Мінска, Беларусі, гасцей замежжа, настаўнікаў, студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Адбываюцца адкрытыя мерапрыемствы для экскурсаводаў горада.

Бiблiятэка набывае вядомасць i папулярнасць.

Воля Бога – да спазнання, спасціжэння прыгажосці

Ядвіга Іванаўна Рай з'яўляецца спадзвіжніцай ксяндза-пробашча Уладыслава Завальнюка ў прапагандзе пешых пілігрымак, чыстага посту, здаровага ладу жыцця. Яе можна па праву назваць прадстаўніцай народнай дыпламатыі, бо яна з беларускай дэлегацыяй ўдзельнічала ў пілігрымцы на Святую Зямлю ў 2011 годзе, калі ў храме Pater Noster у Ерузалеме была ўмацавана дошка з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Спадарыня Ядвіга суправаджала пілігрымаў і той момант, калі 27 чэрвеня 2014 года ў Назарэце быў асвечаны абраз – мазайка Маці Божай Будслаўскай.

Выстава мастака Уладзіміра Ісачанкі

16 снежня 2018 г. а 12-й гадзіне ў Белай зале Чырвонага касцёла адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Ісачанкі "Там, дзе жыве душа".

Гісторыя Мінска па-польску

24 верасня ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла адбылася імпрэза на польскай мове, прысвечаная 950-годдзю Мінска.

Гораду-герою Мінску ў хвіліну прызнання

Святочная вечарына, прысвечаная роднаму краю і 951 гадавіне з дня заснавання Мінска, адбылася 16 верасня 2018 г. у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла. У ёй узяла ўдзел навуковая і творчая інтэлігенцыя горада, сябры грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі касцёльных рухаў і супольнасцяў, чытачы бібліятэкі. Госці імпрэзы пазнаёміліся з фотавыставай Міхаіла Крыжаноўскага “Такой я бачу Беларусь” і кніжнай выставай пра вялікіх асоб, якія жылі і дзейнічалі ў Мінску. На вечарыне прагучалі жывыя сведчанні з гісторыі горада, сустрэчу аздобілі выдатныя музычныя творы беларускай і сусветнай класікі.

Гучыць родная мова ў касцёле!

«Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Чырвоным касцёле», які быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы па рашэнню ЮНЕСКА, завяршыўся 23 лютага літаратурным конкурсам сярод дзяцей на лепшае выкананне вершаў беларускіх паэтаў. Гэта было сапраўднае свята як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Паважанае журы, у саставе якога быў пробашч касцёла, ксёндз-канонік Уладзіслаў, выдзеліла для 39 удзельнікаў конкурсу прызы па сямі намінацыях. Вельмі ўразіла тое, што дзеці любяць беларускую мову і ведаюць класікаў беларускай літаратуры, вершы якіх прагучалі на свяце.

Дзейнасць Кс. Уладзіслава Завальнюка

кс. Уладзіслаў Завальнюк — рэлігійны, культурны, грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ — пачатку ХХІ ст., гісторык, выдавец, перакладчык і публіцыст. Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук, дактарант БДПУ імя М. Танка, і рыхтуецца да абароны дысертацыі па тэме: "Гістарыяграфія посту".

Дзень роднай мовы ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча

У сувязі з міжнародным Днём роднай мовы 21 лютага ў нашым касцёле распачаўся тыдзень беларускай мовы. У рамках 11-й агульнанацыянальнай дыктоўкі ў гэты дзень у бібіліятэцы імя Адама Міцкевіча па традыцыі праводзілася акцыя “Пішам дыктоўку па-беларуску”, якая заўсёды збірае шмат удзельнікаў. У гэтым годзе паспрабаваць свае здольнасці ў напісанні прыйшлі 23 нашых чытача.

Духоўная радасць ад спасціжэння сэнсу Бібліі Францыска Скарыны

13 мая ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылося выступленне лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне”, кандыдата культуралогіі Алеся Сушы на тэму: “Біблія Францішка Скарыны – бясцэнны скарб беларускага народа”.

Калекцыя выданняў аб Яне Паўле ІІ

св. Ян Павел IIЯн Павел II (лац.: Ioannes Paulus PP. II; да інтранізацыі — Ка́раль Ю́заф Вайты́ла) — святы, Папа Рымскі, пантыфік Рыма-Каталіцкага Касцёла з 16 кастрычніка 1978 па 2 красавіка 2005 года.

Увёў новы Кодэкс кананічнага права (1983). Абвясціў новы Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (1992). Правёў 104 замежныя падарожжы, наведаў 129 краінаў. Беатыфікаваў 1343, кананізаваў 482 асобы. Прызначыў на пасады 321 біскупа і 232 кардынала. Выдаў 14 Энцыклік, 15 Апостальскіх адартацый, 11 Апостальскіх канстытуцый, 45 Апостальскіх пасланняў, 30 дакументаў у форме "motu proprio", тысячы папскіх лістоў. Апублікаваў тры кніжкі.

Выжыў пасля замаху на яго жыццё (13 мая 1981), прыпісваў сваё ацаленне ўмяшальніцтву Маці Божай Фацімскай.

У 2000 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША - Залатым медалём Кангрэса.

У 2014 абвешчаны святым.

Калядныя сустрэчы ля помніка Адаму Міцкевічу

Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • 1
  • 2