Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

alcoholics anonymous rus logoАнанімныя алкаголікі (АА) — супольнасць, якая аб’ядноўвае мужчын і жанчын, якія дзеляцца сваім вопытам, сіламі і надзеямі з мэтай дапамагчы сабе і іншым пазбавіцца ад алкагалізма. АА не звязаныя з рэлігійнымі арганізацыямі і сектамі, а іх галоўная мэта — заставацца цвярозымі і дапамагчы іншым алкаголікам захоўваць цвярозасць.

У Беларусі «АА» працуюць з 1990 года. Сёння ў Беларусі налічваецца 73 групы «АА», у Мінску такіх груп 19. Прынцып «АА» — т.зв. метад «12 крокаў»: паступовая ўнутраная падрыхтоўка чалавека да адмаўлення ад алкаголю.

 АА група "Эффата"

Сустрэчы адбываюцца штодзень акрамя серады

18:00 – 20:00

Месца сустрэчы:
вул. Савецкая 15, Чырвоны касцёл, настаўніцкая (2-гі паверх)

+375 44 485-59-86

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Літаратура:

  1. Анонимные Алкоголики
    рассказ о том, как многие тысячи мужчин и женщин вылечились от алкоголизма
  2. Двенадцать Шагов и Двенадцать Традиций АА
  3. Жить трезвыми
    "быть трезвым" – не то, что "жить трезвым"
  4. Ежедневные размышления
    Это книга размышлений членов АА для членов АА
  5. Пришли к убеждению...
    Духовный опыт членов АА
  6. Как это видит Билл
    Образ жизни по АА (заметки одного из основателей АА)

Брашуры:

  1. Молодежь и АА
  2. Знакомьтесь: АА
    введение в программу выздоровления АА
  3. Послание женщине алкоголику
  4. Вопросы новых членов АА
  5. Как понимать анонимность

12 Крокаў АА

  1. Мы прызналі сваё бяссілле перад алкаголем, прызналі, што мы згубілі кантроль над сабою.
  2. Пераканаліся, што Моц больш магутная, чым мы, можа вярнуць нам разважлівасць.
  3. Прынялі рашэнне даручыць нашую волю і нашае жыццё Богу, як мы Яго разумелі.
  4. Глыбока і адважна ацанілі сябя і сваё жыццё з маральнага пункту гледжання.
  5. Прызналі перад Богам, сабою і якім-небудзь  іншым чалавекам сапраўдную прыроду нашых памылковых погядаў.
  6. Цалкам падрыхтавалі сябе да таго, каб Бог выбавіў нас ад усіх нашых недахопаў.
  7. Пакорліва прасілі Яго выправіць нашыя заганы.
  8. Склалі спіс усіх тых людзей, якім мы ўчынілі зло, і былі перапоўненыя жаданнем змыць сваю віну перад імі.
  9. Асабіста кампенсавалі прычыненую гэтым людзям шкоду, дзе толькі магчыма, акрамя тых выпадкаў, калі гэта магло пашкодзіць ім ці каму-небудзь іншаму.
  10. Працягвалі самааналіз і, калі дапускалі памылкі, адразу прызнавалі гэта.
  11. Імкнуліся шляхам малітвы і разважання паглыбіць судотык з Богам, як мы разумелі Яго, молячыся толькі пра веданні Яго волі, якую нам належыць выканаць, і аб дараванні сілы для гэтага.
  12. Дасягнуўшы духоўнага абуджэння, да якога прывялі гэтыя крокі, мы імкнуліся данесці сэнс нашых ідэй да іншых алкаголікаў і прымяняць гэтыя прынцыпы ва ўсіх нашых справах.

12 Традыцый АА

  1. Наш агульны дабрабыт павінен стаяць на першым месцы; асабістае выздараўленне залежыць ад еднасці АА.
  2. У справах нашай групы ёсць толькі адзін вышэйшы аўтарытэт - міласэрны Бог, успрыманы намі ў тым выглядзе, у якім Ён можа паўстаць у нашай групавой свядомасці. Нашыя кіраўнікі - усяго толькі надзеленыя даверам выканаўцы, яны не загадваюць.
  3. Адзіная ўмова для таго, каб стаць сябрам АА - гэта жаданне кінуць піць. 
  4. Кожная група павінна быць цалкам самастойнай, за выключэннем спраў, якія закранаюць іншыя групы або цалкам АА.
  5. У кожнай групы ёсць толькі адна галоўная мэта - данесці нашыя ідэі да тых алкаголікаў, якія ўсё яшчэ пакутуюць.
  6. Групе АА ніколі не варта падтрымліваць, фінансаваць або прадастаўляць імя АА для выкарыстання якой-небудзь роднаснай арганізацыі або пабочнай кампаніі, каб праблемы, звязаныя з грашыма, уласнасцю і прэстыжам не адцягвалі нас ад нашай галоўнай мэты.
  7. Кожнай групе АА варта цалкам абапірацца на ўласныя сілы, адмаўляючыся ад дапамогі звонку.
  8. Супольнасць Ананімных Алкаголікаў павінна заўсёды заставацца непрафесійным аб'яднаннем, аднак нашыя службы могуць наймаць працаўнікоў, якія валодаюць пэўнай кваліфікацыяй.
  9. Супольнасці АА ніколі не варта абзаводзіцца жорсткай сістэмай кіравання; аднак мы можам ствараць службы або камітэты, непасрэдна падначаленыя тым, каго яны абслугоўваюць.
  10. Супольнасць Ананімных Алкаголікаў не прытрымліваецца якога-небудзь меркавання ў пытаннях, якія не адносяцца да яе дзейнасці, таму імя АА не варта ўцягваць у якія-небудзь грамадскія дыскусіі.
  11. Наша палітыка ва ўзаемаадносінах з грамадскасцю грунтуецца на прывабнасці нашых ідэй, а не на прапагандзе, мы павінны заўсёды захоўваць ананімнасць ва ўсіх нашых кантактах з прэсай, радыё і кіно.
  12. Ананімнасць - духоўная аснова ўсіх нашых Традыцый, няспынна нагадвае нам пра тое, што галоўным з'яўляюцца прынцыпы, а не асобы.

Меткі: Ананімныя Алкаголікі

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • САКАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.