Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Воля Бога – да спазнання, спасціжэння прыгажосці

Ядвіга Іванаўна Рай з'яўляецца спадзвіжніцай ксяндза-пробашча Уладыслава Завальнюка ў прапагандзе пешых пілігрымак, чыстага посту, здаровага ладу жыцця. Яе можна па праву назваць прадстаўніцай народнай дыпламатыі, бо яна з беларускай дэлегацыяй ўдзельнічала ў пілігрымцы на Святую Зямлю ў 2011 годзе, калі ў храме Pater Noster у Ерузалеме была ўмацавана дошка з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Спадарыня Ядвіга суправаджала пілігрымаў і той момант, калі 27 чэрвеня 2014 года ў Назарэце быў асвечаны абраз – мазайка Маці Божай Будслаўскай.

Яна нарадзілася ў Валожынскім раёне ў сям’і садавода, у якой было пяцёра нашчадкаў. Дзіця Перамогі, матуля чатырох дзяцей, былая супрацоўніца адной з галоўных бібліятэк краіны, патэнтавед, кіраўніца клуба па здаровым ладзе жыцця,  спадарыня Ядвіга мае вялізарны жыццёвы досвед. Яна прышла да спасцігння веры шляхам самаадукацыі ў 1988 годзе. У 1991 годзе яна была сведкай узняцця крыжа над мінскай архікатэдрай, хрысціла 15-гадовую дачушку ў галерэі Чырвонага касцёла, аддадзенай вернікам. У чэрвені 1996 года Ядвіга Іванаўна далучылася да суполкі “Жывы Ружанец”.

Ядвіга Рай

Пра шлях да Бога, малітву, вандроўкі па мясцінах, звязаных з жыццём святых, спадарыня Ядвіга сведчыць у сваіх кнігах “Сцежкі пілігрыма на скрыжаваннях часу”, “Кропелька неба”, “Малітва ў дарозе”, “Дыханне цішыні”. 26 сакавіка аўтарка прадставіла свае кнігі на прэзентацыі ў бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла.

З 2009 года на шостым дзясятку жыцця Ядвіга Іванаўна пачала ўдзельнічаць у пілігрымках у Будслаў. Яна пераканалася, што пілігрымка –сваеасаблівы пульс веры народа Беларусі, далучэнне да развіцця, пашырэння і паглыблення веры. А яшчэ –цудоўная магчымасць кантактаў з навакольным светам, паяднання з прыродай, адкрыцця прыгажосці.

У 2014 годзе выйшла з друку першая кніга Я.І. Рай “Сцежкі пілігрыма на скрыжаваннях часу”, у якую ўвайшлі дзённікі падарожжаў у Будслаў, Гудагай, запісы пра наведванне святыняў Палесся, нататкі пра паездкі ў дальняе зарубежжа. З 2009 па 2014 год Ядвіга Іванаўна пабывала ў Чэнстахове, Вене, Асізі, Рыме, Ватыкане і Падуі, здзейсніла некалькі вандровак на Святую Зямлю. “Ядвіга Іванаўна з’яўляецца сваеасаблівым летапісцам пешых Будслаўскіх пілігрымак,- адзначыла куратар бібліятэкі сп. Галіна Івуць.  Яна штодня заўважае маленькія цуды і адлюстроўвае іх у сваіх дзённіках.

“Кропелька неба ў колерах кветак,
Песціць іх вецер са збажыной,
Пройдзеш ціхутка ўскрайкам палетка
Радуюць вочы сіняй красой.”

Ядвіга Рай і Уладыслаў Завальнюк

У сталыя гады спадарыня Ядвіга пад натхненняем Святога Духа пачала пісаць вершы. Выпеставаныя сэрцам словы з жаданнем “умацаваць дабро”, прайсці “лепшы самавіты шлях”, “цемры зло адспрэчыць” саграваюць сэрцы чытачоў і паказваюць сапраўдны шлях да Бога. У 2016 годзе выйшла кніжачка яе вершаў і эсэ “ Кропелька неба”. У 2017 годзе новая кніга вершаў Ядвігі Рай “Дыханне цішыні” пабачыла свет

На сустрэчу з паэткай прышлі яе даўнія сябры,тыя, хто працаваў з ёй, хто разам удзельнічаў у пілігрымках у Будслаў. Пані Ганна адзначыла, што вершам Ядвігі Рай уласціва незвычайная вастрыня думак і чысціня пачуццяў. Маладзейшыя сяброўкі, агорнутыя яе мацярынскім цяплом, з удзячнасцю узгадвалі пра сустрэчы з ёй, чыталі лепшыя яе вершы, спявалі разам песні. Госці вечарыны пажадалі шаноўнай Ядвізе Іванаўне доўгіх гадоў жыцця, энергіі і натхнення, росквіту яе літаратурнага таленту.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Меткі: Бібліятэка

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.