Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Дзяліліцца верай праз старонкі кнігі і часопіса

26 лютага пасля Імшы а 15-й гадзіне ў касцёле Св. Сымона і Св. Алены выступіла пісьменніца Ірына Жарнасек, рэдактарка каталіцкага часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”.

Яна скіравала свой выступ да навучэнцаў нядзельнай школы, іх бацькоў і катэхэтаў. Сёлета “Маленькаму рыцару” спаўняецца 20 гадоў. Сам часопіс для дарослых “Рыцар Беззаганнай” быў фундаваны апекуном пісьменнікаў і журналістаў святым Максімільянам Кольбэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя ў Гародні.

Пачынаўся сучасны “Маленькі рыцар Беззаганнай” са старонкі ў часопісе “Ave Maria”, якую вяла Ірына Францаўна Жарнасек. Ілюстрацыі да выпускаў маляваў яе сын Аляксандр. Спадарыня Ірына з любоўю да дзяцей імкнулася распавесці ім пра Хрыста. Стыль адроджанага часопіса выпрацаваўся не адразу, а праз стварэнне апавяданняў, збор вершаў і дзіцячых малюнкаў, допісаў юных чытачоў, якія выказалі жаданне распавесці пра свае мясцовыя храмы, традыцыі веры ў сваіх сем’ях.

Ірына Жарнасек у Чырвоным касцёле

Пісьменніца і сёння сябруе з дзіцячым домам у Друі, прыязджае туды з падарункамі і з асобнікамі часопіса. Падчас размовы з дзецьмі яна старалася зацікавіць іх дасылаць ў часопіс свае творы, а бацькоў - выпісваць ці набываць дзецям выданне, на стронках якога святары на сучасных прыкладах тлумачаць дзецям сэнс Божых прыказанняў. Яна папрасіла дзяцей не забываць пра малітву да Госпада і Маці Божай за сваіх родных, краіну і ўвесь свет.

Ірына Францаўна распавяла пра свае кнігі прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», аповесць-казку «Спрэчка анёлаў». Старэйшы сын спадарыні Ірыны, Аляксандр, скончыў мастацкую школу і марыў быць мастаком. Але пасля пілігрымкі ў Будслаў ён перамяніў свае рашэнне. Пасля заканчэня семінарыі ен далучыўся да айцоў-марыянаў і зараз служыць у касцёле Св. Язэпа ў Воршы і арганізуе там шматлікія рэкалекцыі, сужэнскія сустрэчы, “вінаграднікі” і іншыя імпрэзы, увесь час прысвячае сваім парафіянам. Матуля адчувае, што сын годна служыць Богу і людзям.

Пісьменніца звярнула ўвагу дзяцей на тое, што ў жыцці пастаянна ідзе выбар паміж дабром і злом, і варта рабіць свой выбар менавіта на карысць дабра.Такі выбар зрабілі героі яе кнігі “Будзь воля Твая” - росіцкія святары-марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра. Калі падчас карніцкай аперацыі фашыстаў супраць партызанаў вёска Росіца была аточаная і яе насельнікі былі замкнутыя ў будынку касцёла і гаспадарчых забудовах, толькі два чалавекі мелі права пакінуць тэрыторыю вёскі – гэта былі святары. Але яны вырашылі паклапаціцца пра лёс тых, каго можна вызваліць, і дапамаглі некаторым сёстрам пазбегнуць спалення ці высылкі ў канцлагер. Святары-марыяне засталіся з жыхарамі вёскі. Яны выконвалі свае абавязкі: адпраўлялі Святую Імшу, удзялялі Камунію, спавядалі, хрысцілі дзяцей і дарослых, бласлаўлялі, суцяшалі тых, хто быў у роспачы, прыносілі дзецям хлеб. У лютым 1943 года яны прынялі пакутніцкую смерць разам з і іншымі людзьмі.

Праз гады пісьменніца сустракалася з асобамі, якім удалося выжыць у канцэнтрацыйных лагерах. Штогод яна наведвае памятныя дні ў Росіцы, дзе ўшаноўваецца памяць пакутнікаў. У савецкія часы гэтыя старонкі гісторыі былі невядомыя, бо яны датычыліся менавіта подзвіга вернікаў. Пісьменніца палічыла сваім абавязкам распавесці сучаснікам аб падзеях ў сваім рамане “Будзь воля Твая”. Пазнаёміцца з ім можна ў бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла.

“Пані рэдактарка служыць Касцёлу і людзям высакародным мастацкім словам, і мы ёй вельмі ўдзячныя!” - адзначыў ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк.

Ірына Жарнасек у Чырвоным касцёле

Эла Дзвінская

Меткі: Бібліятэка

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • КРАСАВІК
    2017

    Тэатр Зніч

  • «Горад Францішка Скарыны вачыма мастакоў»: у Чырвоным касцёле адкрыецца выстава ў гонар першадрукара

    Адкрыццё выставы пройдзе ў дольным касцёле Чырвонага касцёла перад святам святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 14 лютага.

  • Канікулы з Богам

    Запрашаем дзетак з 7 да 12 год на Канікулы з Богам у цэнтры CARITAS у Ляскоўцы

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.