Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Бібліятэка А. Міцкевіча

Мы прапануем шэраг бясплатных паслуг:

Адам Міцкевіч 1798-1855 гг.
Адам Міцкевіч 1798-1855 гг.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «АБ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СПРАВЕ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ» ад 22.03.1995 г. № 3680-XII (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 г. № 114-3), адносяцца:

  • набыццё інфармацыі аб наяўнасці ў бібліятэцы канкрэтнага дакумента, аб магчымасці задавальнення запыту з дапамогай іншых бібліятэк па наяўным каналам міжбібліятэчнага ўзаемадзеяння (МБА);
  • набыццё інфармацыі аб складзе бібліятэчнага фонду;
  • набыццё кансультацыйнай дапамогі ў пошуку і выбару крыніц інфармацыі;
  • наведванне адкрытых праглядаў літаратуры, тэматычных выставак у памяшканні бібліятэкі;
  • наведванне масавых мерапрыемстваў, арганізаваных супрацоўнікамі бібліятэкі;
  • атрыманне ў часовае карыстанне дакументаў з бібліятэчнага фонду абанемента і чытальнай залы ў адпаведнасці з існуючымі Правіламі карыстання бібліятэкай;
  • карыстанне паслугамі віртуальнага даведачнага бюро.

Правілы карыстання бібліятэкай імя Адама Міцкевіча

Бібліятэка адчынена для ўсіх жадаючых, хто пражывае ў г. Мінску а таксама для студэнтаў катэхетычнага коледжа. Жыхары іншых месц Беларусі могуць карыстацца паслугамі толькі чытальнай залы.

Для карыстання паслугамі бібліятэкі дастаткова прад’явіць пашпарт, які з’яўляецца неабходным дакументам для афармлення карткі чытача. Распісаўшыся на картцы чытача, вы тым самым пацвярджаеце сваю згоду выконваць Правілы карыстання бібліятэкай.

Тэрмін карыстання кнігамі, часопісамі на абанеменце 1 месяц. Таксама можна падоўжыць тэрмін карыстання па тэлефоне ці пры прад’яўленні дакумента (пры адсутнасці  запыту іншых карыстальнікаў).

На дом не выдаюцца: даведнікі, газеты, аўтарэфераты дысертацый і навуковых прац. Не дазваляецца размнажаць цалкам і перадаваць іншым асобам узятыя для карыстання матэрыялы.

За пашкоджанне або згубу адказнасць нясе чытач у адпаведнасці з дзеючай Інструкцыяй па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь. Аб пашкоджаннях або тэхнічных дэфектах неабходна паведаміць супрацоўніку бібліятэкі.

Пастаянныя карыстальнікі бібліятэкі павінны неадкладна паведамляць таксама пра кожную змену ў пашпартных дадзеных. Перарэгістрацыя чытачоў праводзіцца штогод у студзені-лютым.

Картка чытача дае права:

  • атрымліваць на абанемент такія носьбіты інфармацыі, як кнігі, часопісы, электронныя дакументы і інш;
  • карыстацца інтэрнэтам.

Гісторыя бібліятэкі:

Бібліятэка імя Адама Міцкевіча з’яўляецца часткай культурна-асветніцкага цэнтра касцёла і названая ў імя славутага земляка – паэта Адама Міцкевіча (1798–1855), які нарадзіўся на беларускай зямлі ў в. Завоссе каля Навагрудка Гродзенскай вобласці.

Гісторыя бібліятэкі звязана з драматычнай гісторыяй касцёла. “Міцкевічаўка”, як часцей яе называлі ў той час, адкрылася 4 мая 1908 г. з кніжным фондам 700 тамоў. Для арганізацыі работы бібліятэкі была створана бібліятэчная камісія ў складзе лекара Часлава Грабоўскага, Ядзвігі Кастроўскай (сястры Вайніловіча – фундатара касцёла), Канстанцыі Пятроўскай. Былі закуплены ў кнігарні Вацлава Макоўскага кнігі на 280 рублёў. Узбагаціў кніжны фонд Дар Юзэфа Тышкевіча з Лагойску. Бібліятэка была адчынена з 7.00 да 21.00 у буднія дні і з 13.00 да 15.00 у нядзелю. Дзейнасць бібліятэкі была накіравана на адраджэнне духоўнасці праз творчасць Адама Міцкевіча. Праіснавала яна нядоўга, да таго часу, калі скончыла сваю дзейнасць таварыства “Асвета”. Далейшы лёс “міцкевічаўкі” невядомы. У 1923 г. касцёл быў разрабаваны, а ў 1932 г. зачынены. У 1990 г. комплекс касцёла Святых Сымона і Святой Алены быў вернуты рымска-каталіцкай канфесіі.

У 1998 г. у сувязі з юбілейнай датай – 200-годдзем з Дня нараджэння Адама Міцкевіча, па ініцыятыве пробашча касцёла Уладзіслава Завальнюка, была адроджана бібліятэка імя Адама Міцкевіча. Асноўны фонд літаратуры быў прывезены з Беластока (Польшча) 30 студзеня 1998 г. Беластоцкая мэрыя падаравала Мінску для бібліятэкі 6,5 тыс. экз. кніг. Як зазначыў тады на святочнай сустрэчы святар Уладзіслаў Завальнюк, Касцёл стаў цаглінкай у справе ўмацавання добрасуседства на высокім, духоўным узроўні паміж беларускім і польскім народамі.

На сённяшні дзень біліятэка мае багаты фонд, які налічвае больш за 50 000 кніг, палову якога складае літаратура на польскай мове. Другую частку фонда складае лiтаратура на беларускай, рускай, а таксама на англійскай, нямецкай і французскай мовах. Карыстаюцца попытам кнігі і падручнікі па вывучэнню польскай мовы. У фонд бібліятэкі ўваходзяць даведачная, мастацкая, навукова-пазнавальная і дзіцячая літаратура. Бібліятэка камплектуецца па наступных галінах ведаў: тэалогія, хрысціянства, каталіцтва, філасофія, псіхалогія, сацыяльныя, прыродазнаўчыя навукі, мовазнаўства, культура, мастацтва, геаграфія, краязнаўства, гісторыя, мастацкая і дзіцячая літаратура, каталіцкія перыядычныя выданні і інш.

Бібліятэка імя Адама Міцкевіча рэгулярна папаўняецца кнігамі, перададзенымі ў дар парафіянамі, каталіцкім выдаведствам “Про Хрыстэ”, аб’яднаннем палякаў на Беларусі і інш. Складзены фонд “Беларусістыка”, які збірае выданні беларускіх аўтараў і выданні, якія тэматычна датычацца Беларусі.

Прадстаўлены збор кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Адама Міцкевіча, творы аўтара на польскай, а таксама ў перакладах на беларускай і рускай мовах.

Бібліятэка мае ўнікальную калекцыю твораў Яна Паўла II і кніг аб ім, якая налічвае 177 выданняў. Калекцыя ўключае творы ў друкаванай форме аб жыцці і дзейнасці Яна Паўла II, а таксама працы самого Папы (пропаведзі, зборнікі паэзіі, энцыклікі і інш.).

Адзначаны калекцыі кніг, якія перададзены ў дар пробашчам касцёла Уладзіславам Завальнюком, прафесарам Адамам Мальдзісам, аформлены палічкі збора кніг айца Уладыслава Чарняўскага. Аформлены палічкі “Эпоха Эдварда Вайніловіча”, прысвечаныя заснавальніку і фундатару касцёла. Бібліятэцы пашчасціла набыць рэдкія кнігі XIX ст.

Бібліятэка налічвае 715 чытачоў. Яна задавальняе патрэбы розных прадстаўнікоў грамадства, студэнтаў, служачых, рабочых, пенсіянераў, усіх, чые зацікаўленасці звязаны з пытаннямі духоўнага жыцця, тэалогіяй, каму цікава гісторыя рэлігіі, касцёла, гісторыя Беларусі, Польшчы, хто любіць чытаць мастацкую беларускую, польскую, рускую літаратуру. Шмат кніг прадстаўлена па гісторыі, культуры і краязнаўству. Карыстальнікам бібліятэкі можа стаць кожны жыхар Мінска, а таксама іншагародны студэнт каталіцкага катэхетычнага каледжа.

Перыёдыка бібліятэкі налічвае 39 выданняў. У большасці гэта культурна-рэлігійныя і гістарычныя часопісы і газеты: “Голас душы”, “Вера і жыццё”, “Дыялог”, “Аve Maria”, “Наша вера”, “Любите друг друга” і іншыя. Дзецям бібліятэка прапануе часопісы “Anioł”, “Ryceż Niepokalanej” і інш.

Даведачны фонд бібліятэкі складаюць энцыклапедыі, даведнікі, слоўнікі. Ядром гэтага фонду з’яўляюцца “Podręczna Encyklopedia Kościelna: w XLIV t.”, “Świat i życie: zarys encyklapedyczny współczesnej wiedzy i kultury: w 4 t.”, “Encyklopedja powszechna z ilustracjami i mapami S. Orgelbranda w 18 t.”, “Католическая энциклопедия” і інш.

На тэрыторыі Беларусі пражываюць палякі і бібліятэка імя Адама Міцкевіча ўлічвае іх цікавасць да роднай мовы і гісторыі. Таксама бібліятэка карыстаецца папулярнасцю тых, хто вывучае польскую мову. У бібліятэцы маюцца слоўнікі, падручнікі па вывучэнню польскай мовы, польская класічная і дзіцячая літаратура.

Дзейнасць бібліятэкі не застаецца без увагі пробашча касцёла Уладзіслава Завальнюка, каталіцкіх іерархаў.

На базе бібліятэкі імя Адама Міцкевіча сістэматычна праводзяцца экскурсіі для жыхароў г. Мінска, Беларусі, гасцей замежжа, настаўнікаў, студэнцкай і вучнёўскай моладзі. Адбываюцца адкрытыя мерапрыемствы для экскурсаводаў горада.

Бiблiятэка набывае вядомасць i папулярнасць.

Меткі: А. Міцкевіч, Бібліятэка, Гісторыя

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч

  • Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

    Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.