Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Першая Святая Камунія. Як падрыхтавацца дзецям і бацькам?

Ваша дзіця сёлета прыступае да Першай святой Камуніі, а вы не ведаеце, як самім да гэтага падрыхтавацца? Важна памятаць, што не толькі катэхеты і святары ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзіцяці да гэтай падзеі. Таму, лічым, што ў гэтыя перадсвяточныя дні бацькам не зашкодзяць некалькі наступных парад.

Зразумела, што ўводзіны ў веру варта пачынаць нашмат раней, чым падрыхтоўку да Першай Камуніі, а калі шчыра, то з часу нараджэння. Разам з тым перыяд падрыхтоўкі да Камуніі з’яўляецца для бацькоў асаблівым часам для стварэння са сваім дзіцём сапраўднай супольнасці веры. Таму важна і добра, калі дзіця дзеліцца з бацькамі тэмамі, што праходзіць на катэхезе. У адваротным выпадку, было б вельмі шкада, калі б гэты благаслаўлёны час для духоўнага сталення дзіцяці бацькі «празявалі».

У гэты перыяд можна зрабіць прынамсі тры важныя справы. Па-першае, перадкамунійны час з’яўляецца добрай нагодай для бацькоў, каб ажывіць і аднавіць іх уласную веру. Па-другое, гэты час дае шанс, каб дзіця адчула сябе братам ці сястрой у веры для свайго таты і мамы, паколькі вера лепш развіваецца і ўмацоўваецца ў супольнасці веруючых. І апошняе: бацькі могуць даць і зрабіць больш, чым катэхеты, якія маюць з дзіцём эпізадычныя зносіны, а таму могуць дапамагчы зрабіць так, каб вера для дзіцяці стала чымсьці вельмі важным.

Не ўключайце дзіця ў падрыхтоўку першакамунійнага адзення і іншых знешніх спраў. Дзіця не павінна перажываць гэты дзень як звычайнае мерапрыемства. Пастарайцеся, каб дзіця прыступіла да Першай Камуніі свядома і са зразуменнем таго, чым з’яўляецца Сакрамэнт.

Перад прыняццем Камуніі дзеці сдаюць экзамены на ўзровень рэлігійных ведаў. Праверце, каб гэта не была сухая інфармацыя, завучаная на памяць. Дзіця павінна разумець, што вам неабыякава тое, з чым яно знаёміцца на ўроках катэхезы.

Старайцеся разам з дзіцём удзельнічаць у занятках перад Камуніяй і рэпетыцыях споведзі. Гэта дасць магчымасць дзіцяці зразумець, што дадзеная падзея важная не толькі для яго, але і для ўсёй сям’і.
Падчас падрыхтоўкі варта даць зразумець дзіцяці, што вы гатовыя размаўляць з ім на любыя тэмы адносна Першай Камуніі. Задавайце пытанні, каб дзіця знаходзіла адказы, калі іх і не ведае.

Споведзь

Вельмі важным момантам з’яўляецца падрыхтоўка да першай споведзі. І тут зноў асаблівым для дзіцяці з’яўляецца прыклад бацькоў.

Бацькам ніколі не ўдасца патлумачыць дзіцяці, што сакрамэнт споведзі вельмі патрэбны і з’яўляецца сустрэчай з Міласэрным Айцом, калі яны самі падыходзяць да канфесіянала раз на пару гадоў.
Дзіця патрабуе любові і пачуцця абароннасці.

Трэба казаць, што яно добрае, але часам робіць і злыя ўчынкі. Дзіця павінна адчуваць, што з’яўляецца любімым сынам ці дачкой зямных бацькоў і Айца Нябеснага. Варта патлумачыць дзіцяці, што, нават калі зробіць што-небудзь благое, вы яго не перастанеце любіць. Так робіць і Бог, нават у адносінах да самых вялікіх грэшнікаў.

Дзіця патрабуе зразумець паняцце прабачэння. Яно прыступае да споведзі, каб атрымаць ад Бога прабачэнне за грахі. Патлумачце дзіцяці на прыкладах, што прабачылі яму неаднаразова, калі зрабіў вам нешта прыкрае. Так робіць і Бог.

Дзіця павінна зразумець, што Бог — яго любячы Айцец. Не кажыце пра Бога, як пра суровага карніка. Але кажыце, што грэх не змяншае любові Бога да чалавека.

Дзіця павінна зразумець паняцце граху. Патлумачце розніцу паміж грахом і няўмыслым выпадкам, памылкай. Грэх заўсёды з’яўляецца свядомым выбарам.

Дзіця павінна навучыцца прымаць рашэнне (вольная воля). Трэба казаць дзецям пра вынікі, якія могуць быць у выпадку няправільнага выбару.

Дзіця павінна зразумець сэнс споведзі, якая дазваляе нанава наблізіцца да Бога. Скажыце, што, калі прызнаеш свае правіны, адчуваеш сябе лепш. Жаль за грахі — гэта адзіны спосаб, каб дзіця і Бог сталі найлепшымі сябрамі.

Дзіцяці трэба зразумець сэнс прабачэння грахоў. Каб атрымаць адпушчэнне грахоў, дзіця павінна вызнаць грахі на споведзі святару, які з’яўляецца пасрэднікам Бога на зямлі. Святар і Бог — гэта сям’я. Калі дзіця прыступіць да споведзі і прыме Першую Камунію — таксама далучыцца да гэтай сям’і.

Як адсвяткаваць

Сама Першая Камунія — вялікая падзея для вашага дзіцяці. Напэўна, хочаце, каб стала святам для вас і ўсёй сям’і. Вось некаторыя парады, якія дапамогуць урачыста перажыць гэты дзень з дзіцём.

Адкрыйце сваё сэрца і засяродзьце ўвагу на святой Імшы. У гэты адказны момант не забруджвайце галаву думкамі пра арганізацыйныя справы.

Добра, калі і самі бацькі прыступяць да сакрамэнту споведзі і падчас урачыстасці прымуць святую Камунію.

Ачысціце ваша сэрца ад злосці і радасна перажывайце гэты дзень.

Падзякуйце Богу за дар Першай святой Камуніі для вашага дзіцяці.

Зрабіце пастанову выправіцца, калі да гэтага часу цяжкі грэх аддаляў вас ад Бога. Удзельнічайце разам з дзіцём у нядзельных святых Імшах. Падумайце над больш актыўным удзелам у жыцці парафіі.

AJ7R
AJ7R
AJ7R
AJ7R
AJ7R

Паводле www.opoka.org.pl

Фота Сцяпана Надольскага

Меткі: Эўхарыстыя

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч