Найсвяцейшая Панна Марыя ў мінскай парафіі Святога Духа
У вігілію святкавання вялікай урачыстасці Спасланне Духа Святога 18 мая Найсвяцейшую Панну м сталічная парафія Святога Духа (мікрараён Чыжоўка).
Амаль за тры гады перэгрынацыі спісаў цудадзейных абразоў Маці Божай па розных парафіях нашай краіны і замежжа – гэта стала 101 месца ўшанавання святой Марыі ў разнастайных цудадзейных вобразах.
З гэтым майскім днём звязана гадавіна пабудовы Чыжоўскай святыні. 19 мая 2012 года, дзе сёння ўзвышаецца прыгожая велічная святыня – адбылося благаслаўленне зямлі пад яе будову і вуглавога каменя.
А сёння вернікі разам са сваім душпастырам ксяндзом доктарам Янам Крэмісам сардэчна сустрэлі ў копіях 17-ці славутых абразоў Маці Божай. “Марыя так як некалі ў Вячэрніку разам з апосталы чакала здзяйснення абяцання Яе Сына. Так Сёння разам з Ёй мы святкуем асвячэнне нашай святыні, гэта ўнікальная падзея”, – зазначыў ксёндз Крэміс.
Перэгрынацыя абразоў Маці Божай – гэта духоная падрыхтоўка да святкавання вялікага Юбілею двухтысячагоддзя Адкуплення ў 2033 Святым годзе. Яна заахвочвае, каб мы таксама пілігрымавалі, наведвалі святыні і санктуарыя, тыя шматлікія месцы, дзе калісьці Маці Божая аб’яўлялася нашаму народу.
“Маці Божая заклікае нас прыходзіць да Яе не толькі з просьбамі, але найперш з удзячнасцю за атрыманыя ласкі. Яна падобная да Маці, якая хоча навучыць нас глыбокай праўдзівай веры, даверу Пану Богу. Яна прыкладам свайго жыцця вучыць нас паслухмянству Богу. Яна заахвочнае, каб мы слухалі Бога і выконвалі Волю, хоць вельмі часта мы яе не разумеем”, дадаў куратар перэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR .
Святыя выявы Багародзіцы прабудуць ў чыжоўскай парафіі (праезд Галадзеда, 15в) па 27 мая. Вечарам гэтага дня а 19-й гадзіне адбудзецца Імша падзякі.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая