Духоўная падтрымка Божай Маці для вернікаў Беразіны
23 сакавіка спісы найбольш шанаваных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі сустрэлі бярэзінскія вернікі парафіі Маці Божай Міласэрнасці.
Візіт Марыі ў Бярэзіно стаў 99-м месцам прыбывання Багародзічных абразоў на працягу двух з паловай гадоў перэгрынацыі.
Менавіта ў гэты час Маці Божая завітала ў бярэзінскую парафію невыпадкова, і для тутэйшых парафіян гэта вялікі знак і адказнасць, бо праз 2 месяцы (25 мая) ў парафіі адбудзецца вялікая падзея: кансэкрацыя новапабудаванага касцёла ў гонар Маці Божай Міласэрнасці.
Тутэйшыя вернікі з радасцю і надзеяй сустэлі Нябесную Матулю, а пасля праз Яе заступніцтва ў шматлікіх выявах змаглі разам памаліцца за парафіяльную супольнасць, сем'і і наш край.
“Мы любім нашу Маці Марыю і просім Яе дапамогі, каб духоўна ўмацавала кожнага з нас у служэнні Богу і праслаўленні Святога Імя ў гэтай святыні і ў нашым жыцці”, – выказаў душпастыр парафіі ксёндз Андрэй Фёдараў.
Пасля Імшы мастачка з Маладзечна Ядвіга Сенько падзялілася невялікім аповедам аб тым, як пісаліся копіі Багародзічных ікон.
Ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў Бярэзінскім касцёле можна да 5-га красавіка.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая