Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Найсвяцейшая Панна Марыя ў барысаўскім касцёле Спаслання Духа Святога

9 сакавіка спісы найбольш шанаваных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі сустрэлі ў новым барысаўскім касцёле Спаслання Духа Святога.

Ранішнім веснавым днём урачыстай працэсіяй вернікі ўнеслі 17 выяў святой Маці ў новазбудаваную святыню.

Сустракаючы іх, пробашч парафіі Аляксей Раманчук зазначыў, што “цяжка нават ўявіць сабе, колькі кіламетраў Маці Божая пілігрымую па краіне, давяраючы сваёй апекі наш родны край”! 

Вельмі часта мы захапляемся абразам, молімся да святых выяў, але не заўсёды ведаем, хто спрыяў іх стварэнню. З гэтай нагоды словы падзякі душпастыр выказаў мастачцы з Маладзечна Ядвіга Сенько якая напісала спісы (16-ці) пілігрымуючых абразоў. “Свой талент вы праяўляеце ў цудоўнай форме, малюючы найпрыгажэйшую з жанчын”, – у захапленні выказаў душпастыр.

Марыя заўсёды прыходзіць не адна. Яна прыносіць нам найвялікшы скарб – Езуса Хрыста. Сёння да кожнага Яна зноў звяртаецца словамі з Каны Галілейскай “Тое, што Ён скажа вам, зрабіце” (Ян 2, 5)”. “Яна заклікае нас прыслухацца да слоў Яе Сына, прыняць іх у сваё сэрца і жыць гэтымі словамі”, – заклікаў духаўнік перэгрынацыі айцей Станіслаў Станеўскі CSsR.

Гістарычная даведка: Новазбудаваны геагатычны касцёл Спаслання Духа Святога паўстаў на ўскрайку горада. Усё пачалося з 2000-х гадоў, калі светлай памяці кардынал Казімір Свёнтэк стварыў у Барысаве новую парафію. У 2014 годзе сярод соснаў ды хмызнякоў пачалося будаўніцтва. 14 жніўня 2021 года тагачасным Мітрапалітам Мінск-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам а касцёл быў асвечаны.

Спісы цудадзейных пілігрымуючых абразоў прабудуць ў касцёле Спаслання Духа Святога да 23 сакавіка (вул., Гагарына, 115). А 9-й раніцы ў святыні адбудзецца Імша падзякі за перэгрынацыю Марыі ў парафіі. Наступным месцам сустрэчы Марыі з вернікамі стане парафія Маці Божай Міласэрнасці ў гарадзе Беразіно. Прывітальная Імша 13.00!

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая