Маці Божая наведвае Барысаў
Парацягваецца перэгрынацыя спісаў цудадзейных абразоў Маці Божай ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Так, 24 лютага іх сустрэлі вернікі старажытнай барысаўскай парафіі, якая з 1642 года носіць імя Багародзіцы.
Вітаючы нябесную заступніцу ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, душпастыр парафіі ксёндз Павел Падмышанін MIC адзначыў, што ў гісторыі барысаўскай святыні былі розныя перыяды, але дзякуючы заступніцтву Божай Маці – людзі перажылі часы ганенняў і абаранілі веру. “Мы прымаем Яе не як госцю, мы прымаем Яе як гаспадыню гэтага Божага Дома. Мы вельмі рады нашу Панну сустракаць сёння ў нашай парафіі ва ўсіх 17 вобразах знакамітых абразоў Багародзіцы на нашай зямлі”.
Разам з пробашчам святую Імшу ўзначаліў куратар перэгрынаціі айцец Станіслаў Станеўскі CSsR.
Звяртаючыся да вернікаў, духаўнік пілігрымкі нагадаў прысутным пра тыя часы, калі да Маці Адкупіцеля прыбывалі нашыя продкі каб расказаць Матулі пра свае клопаны, папрасіць дапамогі – і “Яна выслухоўвала і заносіла просьбы да Свайго Сына. <…> А людзі зноў і зноў пасля вярталіся ў храм Божы з удзячнасцю і вялікай павагай. Марыя, звяртаючыся да ўсіх і зараз, заклікае нас прыняць Езуса Хрыста, прыслухацца да Яго слоў і, самае галоўнае, быць адкрытымі для ажыццяўлення Божага Провіду ў нашым жыцці”, – дадаў ай. Станіслаў.
Абразы будуць знаходзяцца ў парафіі да 9 сакавіка. У той жа дзень, у 11 гадзін раніцы, ўрачыстай святой Імшой іх сустрэнуць вернікі суседняй барысаўскай парафіі Спаслання Духа Святога.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая