Перэгрынацыя Марыйных абразоў у Акцябры (Хатаевічы)
З 21 студзеня па 23 лютага Найсвяцейшая Панна Марыя адведала парафію св. Дамініка ў вёсцы Акцябр (Вілейскі дэканат).
У Нядзелю Божага слова парафіяне разам са сваім пастырам айцом Томашам Маліноўскім MSF урачыста сустрэлі Божую Маці ў спісах Яе цудадзейных выяў. Амаль месяц у невялікай, але ўтульнай капліцы на парафіяльных могілак вернікі маглі пазнаёміцца з гісторыяй кожнага абраза і асабіста ўшанаваць Нябесную Апякунку.
Абразы прыбылі таксама з маленькай парафіі святога Міхала Арханёла з вёскі Акалова, што знаходзіліся гэтым днём.
У Акцябры (да 1939 года гістарычная назва - Хатаевічы) у 1686-1832 гадах дзейнічаў кляштар дамініканаў. Аднак да нашых дзён не захаваўся. Капліца ж святога Дамініка ў 19 ст. была пабудаваная з дрэва, ў 90-я гады мінулага стагоддзя была абкладзеная цэглай.
Капліца абаграваецца печкай, што дае людзям магчымасць утульна размясціцца ў святыні ў халодны зімовы дзень і цалкам засяродзіцца на малітве і размове з Богам.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая