Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Плешчаніцы сустракае Маці Божую

5 студзеня, напярэдадні святкавання ўрачыстасці Аб'яўлення Пана, у Плешчаніцкую парафію святой Ганны прыбылі паломніцкія Багародзічныя іконы.

Пятнічным вечарам у новапабудаваны касцёл разам са сваім душпастырам айцом Томашам Маліноўскім MSF з Місіянераў Кангрэгацыі Святой Сям’і плешчаніцкім вернікі ўнеслі абразы ў святыню.

 Напачатку набажэнства адбылася адарацыя Сакраманту і, традыцыйна, у першую пятніцу месяца літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Звяртаючыся да сваіх вернікаў а. Томаш засяродзіў увагу на трох евангельскіх мудрацах-каралях, якія прыйшлі пакланіцца Нованароджанаму Дзяцяці Езусу, а разам з тым і Маці Немаўляці. “Яны прыйшлі шукаць Збавіцеля свету, і, вядома, знайшлі Яго разам са сваёй Маці. Сёння мы таксама можам запрасіць у сваё жыццё Багародзіцу, тым самым наблізіцца да Яе Сына. Давайце будзем гатовы да гэтай вялікай сустрэчы”, – заахвоціў святар.  

17 дзён, такая ж колькасць абразоў перад якімі штодня  ў парафіі будуць адбывацца асаблівыя малітвы да Найсвяцейшай Панны Марыі. Прабудуць спісы цудадзейных абразоў па 21 студзеня. У 07.30 ранішняй Імшоў з імі ўрачыста развітаюцца ў Плешчаніцах, пасля чаго ў гэты дзень яны накіруюцца ў суседняю парафію св. Міхала Арханёла ў Акалова (Імша ў 10.30), а ў 14.30 гэтага ж дня Найсвяцейшую Маці сустрэнуць у Акцябрскай (Хатаевіцкай) парафіі св. Дамініка. Душпастыр гэтых трох парафій кс. Томаш Маліноўскі SMF заклікае вернікаў скарыстацца гэтым часам асаблівай духоўнай ласкі праз Маці Багародзіцу.

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая