Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Божую Маці прывіталі вернікі лагойскай парафіі святога Казіміра. Упершыню Яе сустрэлі на Раратах

Так 19 снежня Адвэнтавай зімовай раніцай, калі людзі традыцыйна збіраліся на набажэнства ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі лагойскія вернікі сустрэлі Божую Маці ў спісах цудадзейных абразоў, якія трэці год пілігрымуюць па парафіях нашай краіны.   

Разам са сваім душпастырам ксяндзом Паўлам Слукой MSF парафіяне да світання ўрачыста ўнеслі абразы ў касцёл, пасля чаго заспявалі адвэнтавы гімн “Дайце, нябёсы, росы з вышыняў …”.

Як зазначыў духоўны кіраўнік перэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR, што ў час, калі мы разам з  Марыяй  падрыхтоўваем дарогу да Езуса Хрыста, “мы хочам, каб сэрца кожнага з нас было Бэтлеемам, дзе нараджаецца Дзіцятка Езус, каб напоўніць кожнага сваім Божым супакоем і радасцю”.

Выявы Найсвяцейшай Маці Божай для ўшанавання вернікамі застануцца ў лагойскай парафіі св. Казіміра да 5 студзеня 2024.   

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая