Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Спісы абразоў Маці Божай, якія перэгрынуюць па Беларусі, сустрэлі вернікі парафіі ў Заслаўі на Міншчыне

10 снежня, у другую нядзелю Адвэнту, спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай прыбылі ў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад).

Двума тыднямі раней іконы знаходзіліся ў парафіі Маці Божай Ржанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат).

Парафія ў Заслаўі стала 92-м месцам з моманту пачатку перэгрынацыі цудадзейных абразоў па парафіях нашай краіны і замежжа.

Сустрэча адбылася перад ранішняй нядзельнай Імшой. Заслаўскія вернікі на чале са сваім пробашчам, ксяндзом канонікам Антоніем Клімантовічам працэсійна ўнеслі 17 абразоў Багародзіцы ў сваю святыню.

"Мы радуемся таму, што можам праз заступніцтва Маці Божай падзякаваць за той вялікі цуд Уцелаўлення і Нараджэнне Божага Сына, які прыйшоў, каб нас збавіць.

Маці Божая аб’яўляецца ў розных месцах дзеля таго, каб яшчэ раз сказаць нам, што Бог любіць чалавека",— адзначыў заслаўскі душпастыр, вітаючы абразы і сабраных вернікаў.

Дарэчы, у Заслаўі таксама адбываецца парафіяльная пэрэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай, якую вернікі прыносяць да сябе дадому, каб маліцца разам са сваімі сем’ямі на працягу тыдня, пасля чаго Марыя кіруецца ў іншую сям’ю.

У Заслаўі абразы для ўшанавання вернікамі будуць знаходзіцца да 17 снежня. На працягу гэтага тыдня касцёл будзе адчынены для ўсіх ахвотных памаліцца праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі перад Яе цудадзейнымі выявамі.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая