Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Сустрэча Маці Божай ў Ракаве

Перэгрынацыя копій (спісаў) цудадзейных абразоў Маці Божай у ракаўскай парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка (Валожынскі дэканат) адбылася 24 лістапада.  

 

Пятнічным вечарам парафіяльная каталіцкая супольнасць працэсійна ўнесла пілігрымуючыя абразы ў сваю святыню. У той момант, калі адбывалася працэсія, выпаў густы белы снег, што дадавала яшчэ большай урачыстасці як сімвал чысціні і бязгрэшнасці.

Сустракаючы нябесную Маці ў Яе шматлікіх іконах, душпастыр ракаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Чупрын зазначыў, што Маці Божая заўсёды клапацілася і апякавалася гэтай супольнасцю, а адведванне Марыі ў Яе цудадзейных выявах з'яўляецца вялікай духоўнай падзеяй для кожнага. “Упэўнены, што Найсвяцейшая Маці зможа парамяніць душу і сэрца кожнага, нават самага закаранелага матэрыяліста ці атэіста. Таму звяртаемся да нашай духоўнай Маці з тымі патрэбамі, якія ёсць у нашым сэрцы, таму што мы ведаем, што Маці Божая ніколі не пагарджае нікога з нас і заўсёды клапоціцца пра сваіх дзяцей, якімі мы з'яўляемся”, – дадаў святам.

Куратар перэгрынацыі айцец Станіслаў Станеўскі CSsR, які цэлебраваў у гэты вечар святую Імшу распавёў як у 2021 годзе па ініцыятыве пробашча мінскага касцёла Святых Сымона і Алены ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка адбывалася першая малітоўна-пакутніцкая аўтамабільная пілігрымка межамі Беларусі, калі пілігрымі (тады яшчэ з 8-мі вобразамі Божай Маці) праехалі межамі нашай краіны 3125 км.

 Аднак Марыя не спынілася толькі на адной пілігрымцы. Пачалася перэгрынацыя копій (спісаў) цудадзейных Марыйных абразоў па розных парафіях нашай краіны (падарожжа знакамітых цудадзейных абразоў або іх копій (спісаў), з парафіі ў парафію з мэтай іх малітоўнага шанавання вернікамі). “Яна пажадала наведаць кожную парафію”. З часам да першапачатковых 8-мі абразоў далучыліся іншыя копіі (спісы) найбольш шанаваных у нашай краіне Марыйных вобразаў. Дапаўнялася перэгрынацыя і іконамі з-за мяжы: Літвы, Польшчы, Латвіі, Італіі.

Калі мы паглядзім на спісы гэтых цудадзейных ікон, мы ўбачым, як Марыя атуліла плашчом Сваёй апекі наш край. У святых месцах (санктуарых), дзе Яна прыбывала стагоддзяммі прыходзілі да Марыі нашыя дзяды і прадзеды выпрошваючы шматлікія цуды. “Марыя паказвае нам паслухмянасць волі Божай прыкладам свайго жыцця. Яна паказвае, калі мы сапраўды паслухаем Яе Сына, мы здабудзем сапраўднае шчасце, спакой, і сёння Яна заклікае нас каб мы жылі Словамі Езуса Хрыста”, – выказаў духоўны кіраўнік перэгрынацыі.

Выявы застануцца ў ракаўскім касцеле па 9-га снежня. Гэтым днём ў 10 гадзін там пачнецца імша падзякі перад святымі абразамі Багародзіцы. Пасля гэтага спісы цудадзейных Марыйных абразоў накіруюцца ў Заслаўскую святыні Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Набажэнства ў Заслаўі распачнецца а 13-й гадзіне.

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк