Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Адведзіны Марыі ў Сноўскай парафіі св. Яна Хрысціцеля

10 лістапада пілігрымуючыя абразы Божай Маці прыбылі ў сноўскую парафію святога Яна Хрысціцеля (Нясвіжскі дэканат).

Мы карыстаемся гэтай магчымасцю, каб папрасіць праз заступніцтва нашай нябеснай Маці аб ласцы, у якой маем патрэбу, асабліва аб ласцы моцнай і непахіснай веры. Калі ты любіш і шануеш Багародзіцу – Яна дапаможа табе пазбавіцца ад тваіх грахоў. Мы просім Божую Маці паказаць нам шлях збаўлення і дапамагчы ў гэтай таямніцы”, – звярнуўся душпастыр сноўскай парафіі кс. Аляксандр Вітко

Разам з пробашчам ўзначаліў святую Імшу а. Станіслаў Станеўскі CSsR, які дадаў, што Марыя гэта Маці, якая з’яўляецца для нас настаўніцай. "Яна вычуць прыкладам свайго жыцця згаджацца з Божай воляй. Калі паглядзім на Марыю, то убачым прыклад паслухмяннасці Богу. Усе святыя месцы, якія Марыя сабе выбрала яны атуленыя шматлікімі ласкамі, дзе Марыя выпрошвае асаблівым чынам цуды да нас".

Абразы застануцца ў сноўскім касцёле па 23 лістападаА 14-й гадзіне там адбудзецца Імша падзякі перад святымі выявамі Багародзіцы. Пасля чаго Марыя ў спісах цудадзейных абразоў адправіцца ў суседнюю парафію святога Юзафа ў Гарадзеі. Урачыстая сустрэча і набажэнства там запланавана на 18.00. Абразы ў Гарадзеі будуць толькі адзін вечар - 23 лістапада!

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая