Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Перэгрынацыя абразоў Маці Божай ў Замосце

Цёплым кастрычніцкім вечарам, напярэдадні дня успаміну Усіх Святых, абразы ўрачыста сустрэлі вернікі Замосцкай парафіі святой Барбары (Нясвіжскі дэканат).

Абразы прывіталі разам са сваім новым душпастырам парафіі ксяндзом Андрэям Калядка, які даязжае з Капыля.

"Мы бачым, што дакранаемся не толькі да Марыйных санктуарыяў у Беларусі, але і да іншых святынь замежжа: з Літвы, Польшчы, Італіі, якія вельмі шануюцца нашымі вернікамі. Для нас гэта вельмі важны знак і падзея, што сам Папа Францішак благаславіў гэтыя абразы", – дадаў ксёндз Андрэй.

Куратар перэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR звяртаючыся да прысутных выказаў, што шматлікія абразы ў нашай краіне маюць багатую гісторыю для кожнага месца і часа, калі адбываліся аб’яўленні Марыі. "Марыя ёсць адна – Маці Божага Сына і наша нябесная Маці. Яна нясе дапамогу людзям і  заклікае нас прыходзіць да Яе з даверам".

Копіі Марыйных абразоў прабудуць ў парафіі святой Барбары ў Замосце да 10 лістапада, пасля чаго накіруюцца ў Сноўскую парафію святога Яна Хрысціцеля.

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая