Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Вернікі мар’інагорскай парафіі Св. Антонія прывіталі копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Адбылася гэта духоўная падзея 15 красавіка, напярэдадні свята Міласэрнасці Божай.

Найбольш шанаваныя спісы цудадзейных Марыйных абразоў, што зараз пілігрымуюць па Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прыбылі з Мар'іну Горку з Бабруйскага касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. 

Са шматлікімі вернікамі на парозе Мар'інагорскай святыні іх прывітаў пробашч парафіі кс. Генрых Кучынскі, які зазначыў, што "сёння для нашай парафіі вялікі дзень. Некалькі месяцаў з радасцю чакалі сённяшняй падзеі - і цяпер маем такую магчымасць ушанаваць адзіную Маці ў разнастайных выявах з беларускіх Марыйных санктуарыяў. І ня толькі з іх" . Асаблівы Марыны культ у парафіі склаўся ў вобразе іконы Маці Божай Вастрабрамскай, якая знаходзіцца ў правым бочным алтары. Благаслаўлённая копія пілігрымуючай іконы Маці Міласэрнасці з Вострай Брамы размясцілася пад Яе вялікім абразам. 

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў духоўны кіраўнік пэрэгрынацыі а. Станіслаў Станеўскі CSsR. Звяртаючыся да вернікаў у гэты вечар святар распавёў пра гісторыю некаторых з цудадзейных абразоў святой Багародзіцы да Якой нашыя продкі сотні год прыходзілі, каб пакланіцца і выпрасіць неабходныя Божыя ласкі. "Марыя прыносіць кожнаму з нас самы вялікі скарб - Свайго Сына Езуса Хрыста, Які дае нам бяспечную надзею. Святая Маці просіць нас, каб мы ўслухаліся ў словы Евангелле "Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам (Мц 7, 7)", і верылі ў здзяйсненне абяцанняў Божых. "Зрабіце ўсё, што толькі вам скажа (Ян 2, 5)" , - заклікае Маці Збаўцы. Яна хоча, каб мы былі мужнымі і трывалымі ў веры.". 

Копіі пілігрымуючых абразоў прабудуць ў Мар'інар Горцы па 22 красавіка. А 11-й гадзіне там адбудзецца Імша падзякі, пасля чаго іконы адправяцца ў суседнюю парафію Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рудзенск. Урачыстая сустрэча абразоў ў Рудзенску разам з набажэнствам адбудзецца ў 14.00. Душпастыр гэтых двух парафій ксёндз Генрых Кучынскі заахвочвае вернікаў, незалежна ад веравызнання, знайсці час для належнага ўшанавання Найсвяцейшай Божай Маці ў святых выявах. 

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Пілігрымкі, Канфірмацыя