Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай ў Канстанцінава (Мядзельскі дэканат)

 

Напрыканцы лета Маці Божая ў копіях цудадзейных абразах наведала касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

У 2-й палове 18 стагоддзя былы ўладальнік мястэчка Канстанцінава (раней Слабодка) Канстанцін Хамінскі пабудаваў тут драўляную капліцу. Пазней, у 1793 годзе - драўлянны храм ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі (у 1812 годзе будынак згарэў). Сучасны мураваны касцёл, будаўніцтва якога распачалося ў 1820 годзе і было спынена праз 6 год, з прычыны смерці тагачаснага землеўладальніка і мецэната Францішака Пашкевіча, канчаткова быў пабудаваны толькі ў 1896 годзе. Аднак, нягледзячы на працяглае будаўніцтва, у касцёле адбываліся набажэнствы. Таксама гэта адзін з нешматлікіх каталіцкіх храмаў у нашай краіне, які не быў зачынены ў савецкі час.

Вітаючы копіі цудадзейных абразоў з беларускіх Марыйных санктураяў, якія другі год пілігрымуюць па розных касцёлах нашай краіны - пробашч парафіі кс. Алег Мурзіч напачатку выказаў словы падзякі арганізатарам перэгрынацыі і ініцыятару гэтай незвычайнай духоўнай ідэі пробашчу касцёла святога Сымона і святой Алены ў Мінску ксяндзу каноніку Уладзіславу Завальнюку. “Дзякуем за такі асобы спосаб ушанаваць Нябесную Матулю перад Яе разнастайнымі вобразамі, таксама за магчымасць глыбей пазнаць гісторыю з’яўлення Марыі ў розных куткаў нашай Бацькаўшчыны, што спрыяе духоўнаму адраджэнню веры ў нашых парафіях” – выказаў пробашч.

Ушаноўваючы Маці Божую перад Яе абліччам святар дадаў: “Праслаўляем Цябе і Імя Твойго Сына Езуса Хрыста. Ён прышоў дзякуючы Табе ў гэты свет, аб паказваць таксама Цябе, як заступніцу і нашую апякунку. Марыя, мы Твае дзеці просім Цябе аднавіць нашыя духоўны сілы, каб праз Тваё заступніцтва далей змаглі крочыць верным шляхам да нашага Збаўцы” .

Гэтым днём разам з пробашчам парафіі святую Імшу ўзначаліў айцей Язафат Кунцэвіч ОFM, вікарый Чырвонага касцёла ў Мінску.

Святар заўважыў, як у кожным вобразе адзіная святая Панна Марыя, якая для нас нарадзіла сваё Сына, трымае Яго на руках, і бачна, як адно вока Марыі глядзіць на нас, адругое на дзіцятка Езуса. І таксама Езус адзін позірк скіроўвае на чалавека, другі на сваю Маці. “Гэта азначае заступніцтва святой Марыі, што Яна, слухаючы нашыя просьбы заступаецца за ўсіх нас перад Богам. Менавіта Езус слухаючы нашыя просьбы, слугаючы сваю Маці, дабраслаўляе нас, каб мы ішлі добрай дарогай”. – дадаў а. Язафат.

Напрыканцы а. Язафат звяртаючыся да прысутных вернікаў узгадаў твор славутага пісьменніка Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. У якім аўтар распавядае сваё асабістае вяртанне да жыцця праз заступніцтва Багародзіцы. “Часам для дзіцяці ёсць нагода прачытаўшы гэты твор заўважыць, што нават, калі чалавек нямае нагоды пазнаць пра Бога ў сям’і, то праз такі твор можна даведацца пра Бога. Што сапраўды Бог існую, і што Ён выслухоўвае нашыя малітвы і спасылае нам неабходныя ласкі праз заступніцтва сваей любай Маці”.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=nwzjeZUHZI8 

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк