Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай распачалі перэгрынацыю па Мядзельшчыне

9 ліпеня копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх Марыйных санктуарыяў сустрэлі вернікі парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат).

Суботнім вечарам урачыстай працэсіяй пад спеў праслаўлення Нябеснай Маці абразы ўнесці ў касцёл у двары Шэметава, дзе адбылася святая Імша.

Менавіта на Мядзельшчыне знаходзіцца Нацыянальны Марыйны санктуарый і найбольш шанаваны сёння ў Беларусі абраз Багародзіцы — цудадзейная ікона Маці Божай Будслаўскай.

Вітаючы ў святыні Багародзіцу ў Яе намоленых выявах, пробашч шэметаўскай парафіі ксёндз Уладзіславў Шышла сказаў: «Мы ведаем, што людзі ідуць у пілігрымкі, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі выпрасіць ў Бога патрэбныя ласкі.

Сёння ў нас вялікая радасць, бо ў копіях цудадзейных абразоў Маці Божая завітала і ў нашую парафію.Просім Яе апекі для кожнага з нас у нашых патрэбах і клопатах, каб Яна занесла гэтыя просьбы на алтар Божы ў небе», — запрасіў вернікаў да малітвы шэметаўскі пробашч.

Цэлебрацыю Эўхарыстыі ўзначаліў ксёндз Яўген Эйсмант SAC з мінскай парафіі святога Андрэя, апостала, і святога Леапольда Багдана Мандзіча. Святар з’яўляецца адным з куратараў перэгрынацыі копій цудадзейных абразоў па Беларусі, што адбываецца па ініцыятыве ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка.

Звяртаючыся да парафіянаў і прысутных гасцей, ксёндз Яўген распавёў, як мінулым летам адбывалася пілігрымка з гэтымі іконамі ўздоўж межаў нашай краіны.

Тады пілігрымы з Марыйнымі абразамі праехалі больш за тры тысячы кіламетраў.

«Калі хочам прыйсці да Пана Бога, каб Ён выслухаў нас, трэба ісці праз Марыю, бо Яна з’яўляецца самай кароткай дарогай да Яго. Марыя хоча дапамагчы ва ўсіх нашых справах. Прыйдзіце да Марыі, дакраніцеся, раскажыце, што ляжыць на сэрцы: тое, што, можа, іншаму чалавеку цяжка сказаць.

Яна хоча ўвайсці ў дом кожнага і кожнай з вас, хоча таксама прытуліць да Матчынага сэрца ўсе тыя справы, якія маем у штодзённасці. Няхай гэты час духоўнага аднаўлення ў вашай парафіі ў прысутнасці копій цудадзейных абразоў будзе часам, калі мы Бога будзем прасіць праз Марыю.Запрасіце свае сем’і, каб усе разам змаглі даверыцца Панне Марыі», — заахвоціў вернікаў парафіі ксёндз Яўген Эйсмант.

Дзякуючы за магчымасць малітвы перад цудаддзейнымі абразамі, шэметаўскі пробашч адзначыў: «Сёння мы даведаліся, што ў Беларусі ёсць шмат санктуарыяў, дзе Бог спасылае свае ласкі для тых, хто просіць праз заступніцтва Маці Божай. Адчулі сябе, як у небе, і як адна парафіяльная сям’я разам уславілі Найсвяцуйшую Маці ў шматлікіх цудадзейных абразах»,— дадаў на заканчэнне Эўхарыстыі ксёндз Уладзіслаў Шышла.

Копіі цудадзейных абразоў для ўшанавання вернікамі і малітвы застануцца ў касцёле ў двары Шэметава да суботы 16 ліпеня. У дзень успаміну Маці Божай Шкаплернай а 13-й гадзіне іх сустрэнуць вернікі суседняй парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры, а на наступным тыдні яны наведаюць парафію святога Мікалая, біскупа, у Свіры.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=_mZvX8WHd34 

Паводле: catholic.by 

Фота: Віктар Ведзень

-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-
-07-09-shemetava-

 

Меткі: кс. Уладзіслаў Завальнюк, Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая