Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Сустрэча копій Марыйных абразоў ў Магілёўскай парафіі

Напярэдані ўспаміна святога Антонія з Падуі, аднаго з найбольш вядомых і шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле, Маці Божая у розных вобразах накіравалася ў маладую Магілёўскую парафію тытула гэтага Заступніка.

Антоній Падуанскі — адзін з найбольш шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле і вельмі папулярны ў народнай пабожнасці. Між іншым з’яўляецца  апекуном закаханых, сужэнцаў, падарожных; ахоўвае ад неўраджаю і дапамагае знаходзіць згубленыя рэчы.

Гісторыя гэтай парафіі пачынаецца ў XVII стагоддзі, калі ў 1687 годзе прыбылі бернардзінцы па запрашэнню фундатараў Тэадора Ржавуцкага і Міхала Пятуцкага. У 1702 годзе быў у горадзе на Дняпры пабудаваны першы драўляны касцёл св. Антонія з жылым корпусам. Аднак у 1708 годзе касцёл згарэў, і на яго месцы ў 1720-я гады быў узведзены новы мураваны касцёл. У 1957 годзе касцёл і і кляштар былі зруйнаваныя.

У 2004 годзе ў Магілёў прыбылі айцы-місіянеры з ордэну кларэтынаў, каб распачаць будаўніцтва новага касцёла. Праз тры гады была пабудавана часовая капліца з класам для заняткаў. Яшчэ праз год распачалося будаўніцтва новага касцёла ў гонар св. Антонія, але ў іншым месцы, на скрыжаванні праспекта Шміта і вуліцы Астроўскага.

Па сёння ў Магілёве выконваюць служэнне місіянеры-кларэтыны. Разам з пробашчам парафіі айцом Ежы Вежхоўскім CMF і вікарыям а. Віталіям Чабатарам CMF парафія ўзнавіла сваю духоўную дзейнасць.

У 1849 годзе Іспанскі святар і біскуп Касцёла Антоні Марыя Кларэт заснаваў ў Супольнасць Місіянераў Беззаганнага Сэрца Марыі, якіх проста называюць клярэтынамі. Кларэтыны прысвячаюць сябе служэнню Богу і бліжнім, прытрымліваючыся закліку Хрыста прапаведаваць Евангелле па ўсім свеце. Пропаведзі ў парафіях, духоўныя практыкаванні для святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў – з’яўляецца неад'емная часткай харызмы Кларэтынаў.

Прывітаўшы пятнічным вечарам парафіяльная сямья праслаўляючы Марыю спевам ўрачыста ўнесла абразы ў новыю прасторную святыню. Гэтым вечарам разам з тутэйшымі святарамі святую Імшу ўзначаліў духоўны кіраўнік перэгрынацыіі а. Станіслаў Станеўскі CSsR разам з кс. Валерыям Даўгулем з  Мінскага Чырвонага касцёла.

Звяртаючыся да Магілеўскіх вернікаў а. Станіслаў святар узгадаў, як некалі Марыя паспяшыла ў горную краіну, каб адведаць сваячку Альжбету, а зараз Яна прыходзіць да вас, каб быць дапамогай у штодзённых клопатах. “Марыя бачыць і ведае ўсе нашыя праблемы і патрэбы. Як любячая Маці хоча даць нам самое найлепшае, таму павінны і мы з даверам выйсці Ёй насустрач”!

Закрануй духоўнік і гісторыю некаторых цудаў, атрыманых нашымі продкамі праз заступніцтва Найсвяцёйшай Маці. “Кожны, хто шчыра просіць і мае моцную веру, сапраўды можа спадзявацца на ласку збаўлення” – зазначыў святар.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=M7NYWNyysik 

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая