Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў прыбылі ў Шклоў

Раніцай 21 мая ў парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Шклове прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з марыйных санктуарыяў Беларусі.

Іконы былі дастаўлены на Магілёўшчыну з гомельскага касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Тыднем раней у Гомелі адбылася выстава гэтых перэгрынуючых абразоў, на якой разам сустрэліся каталіцкія і праваслаўныя біскупы.

Дзякуючы перэгрынацыі шклоўскія вернікі ў сваім парафіяльным касцёле мелі магчымасць здзейсніць своеасаблівую духоўную «пілігрымку» да Марыйных святынь Беларусі.

Кожная з копій цудадзейных абразоў — нібы ўвасабленне таго месца, дзе Багародзіца з’явіла людзям асаблівыя ласкі і заўсёды выслухоўвае скіраваныя праз Яе заступніцтва малітвы.

З нагоды прыбыцця абразоў святую Імшу ў шклоўскім касцёле разам з мясцовым пробашчам ксяндзом Міхалам Бубенам цэлебраваў ініцыятар перэгрынацыі, пробашч мінскай парафіі святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Вітаючы яго ў шклоўскай святыні, ксёндз Міхал узгадаў, як ў маленстве кожную нядзелю па радыё чуў голас ксяндза Уладзіслава падчас трансляцый святых Імшаў з Чырвонага касцёла.

«Сёння ён з намі, і мы дзякуем яму за рэалізацыю чарговай важнай духоўнай ініцыятывы для ўсёй краіны»— зазначыў ксёндз Бубен.

Звяртаючыся да прысутных на Імшы вернікаў, ксёндз Завальнюк распавёў пра аб’яўленні Божай Маці, якія адбываліся ў розныя часы і ў розных мясцінах нашай зямлі.

«Багародзіцца заклікае кожнае пакалення да навяртання да Бога. Яна прыходзіць, каб несці радасць, спакой і Божае благаслаўленне», — падкрэсліў святар. Узгадваючы пра гісторыю некаторых з санктуарыяў, ён параўнаў іх з духоўнымі замкамі, што даюць абарону ад усялякага зла для краіны і людзей.

«Мы, вернікі, з ружанцам у руках павінны будаваць духоўны мур, каб сатана, вораг душ нашых, не прайшоў. Тады наша зямля і народ будзе ў бяспецы»,— заахвоціў шклоўскіх вернікаў святар.

Напрыканцы ён пажадаў, каб сустрэча з Маці Божай у Яе святых выявах яднала людзей і дапамагала кожнаму добра выконваць свае абавязкі.

«Тыя, хто прышоў і ўбачыў Марыю, могуць стаць апосталамі ў родным Шклове, каб расказаць сваім сябрам, знаёмым, католікам і праваслаўным, і нават тым, хто кажа, што не верыць у Бога, што Божая Маці ў розных вобразах знаходзіцца ў іх святыні»,— дадаў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Копіі цудадзейных абразоў для ўшанавання застануцца ў шклоўскім касцёле (вул. Ленінская, 126) да суботы 28 мая. У гэты дзень у 11.30 там адбудзецца святая Імша падзякі за дар перэгрынацыі.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=7melr9OuVL0 

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-
-05-21-shklou-

 

 
 

Меткі: кс. Уладзіслаў Завальнюк, Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі