Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Воранаве прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

Працягваецца перэгрынацыя копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў па парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. У мінулую суботу з абразамі развіталіся ў Іўі і вечарам іх сустрэлі вернікі воранаўскай парафіі святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

Святую Імшу цэлебраваў разам з вікарыем парафіі кс. Генадзем Рамашкам духоўны кіраўнік пілігрымкі а. Станіслаў Станеўскі CSsR. Звяртаючыся да прысутных, святар узгадаў, як сотні гадоў таму нашыя продкі прыходзілі да Марыі, каб Ёй пакланіцца, расказаць аб сваіх клопатах і праблемах, папрасіць у Яе дапамогі – і Яна кожнага слухала і дапамагала. Цяпер, па яго словах, Божая Маці прыйшла адведаць нас, бо мы Яе дзеці, а Маці заўсёды жадае нам дабра.

Таму, адзначыў а. Станеўскі, наша Нябесная Маці звяртаецца да нас, каб мы змаглі бачыць вялікія рэчы і быць сведкамі цудаў, якія чыніць Пан Бог у нашым штодзённым жыцці. “Яна ведае, што толькі з Ім чалавек зможа знайсці дабро, праўду, справядлівасць і любоў. І вось Яна дае нам бясцэнны дар – свайго Сына Езуса Хрыста, каб вучыцца прымаць Божую волю”, – дадаў святар.

Пасля заканчэння Імшы вернікі не спяшаліся разыходзіцца. Кожны асабіста хацеў аддаць пашану Марыі і данесці Ёй сваё маленне.

Прабудуць копіі ікон у воранаўскім санктуарыі Божай Міласэрнасці да 23 красавіка (развітальная Імша падзякі пройдзе ў гэты дзень у 7.30). Традыцыйна, як было і ў папярэдніх парафіях, на Імшах у перыяд прабывання абразоў адбудзецца ўшанаванне кожнага з іх з асаблівым зваротам да Маці Божай.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=dA5BfGgUrbI 

Паведле: grodnensis.by

Фота: Віктар Ведзень

vedzen 009-Ex
vedzen 011-Ex
vedzen 013-Ex
vedzen 015-Ex
vedzen 034-Ex
vedzen 037-Ex
vedzen 040-Ex
vedzen 041-Ex
vedzen 043-Ex
vedzen 044-Ex
vedzen 045-Ex
vedzen 046-Ex
vedzen 051-Ex
vedzen 053-Ex
vedzen 055-Ex
vedzen 056-Ex
vedzen 057-Ex
vedzen 058-Ex
vedzen 059-Ex
vedzen 060-Ex
vedzen 061-Ex
vedzen 062-Ex
vedzen 064-Ex
vedzen 065-Ex
vedzen 067-Ex
vedzen 068-Ex
vedzen 072-Ex
vedzen 073-Ex
vedzen 074-Ex
vedzen 075-Ex
vedzen 076-Ex
vedzen 078-Ex
vedzen 079-Ex
vedzen 080-Ex
vedzen 081-Ex
vedzen 082-Ex
vedzen 083-Ex
vedzen 086-Ex
vedzen 087-Ex
vedzen 088-Ex
vedzen 090-Ex
vedzen 091-Ex
vedzen 092-Ex
vedzen 094-Ex
vedzen 095-Ex
vedzen 098-Ex
vedzen 100-Ex

 

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк