[Фота з пілігрымкі вакол краіны] Касцёл Унебаўзяцця НПМ і святога Арханёла Міхала ў Мазыры
Ранішняя святая Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Арханёла Міхала ў Мазыры.
У галоўным алтары касцёла змешчана копія цудадзейнага абраза Маці Божай Юравіцкай, які шануецца як католікамі, так і праваслаўнымі. З яе дапамогаю звязваюць адраджэнне рэлігійнага жыцця на Мазыршчыне. Арыгінал абраза захоўваецца ў Кракаве.
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк