Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Крэўскія вернікі прывіталі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

У першую суботу месяца копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія здзяйсняюць перэгрынацыю, прыбылі ў парафію Перамянення Пана ў Крэве (Смаргонскі дэканат).

Двума тыднямі раней абразы Найсвяцейшай Панны Марыі ўшаноўваліся вернікамі маладой смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ.Разам з пробашчам старажытнай крэўскай парафіі ксяндзом Юрыем Церабеем святую Імшу цэлебраваў а. Язафат Кунцэвіч ОFM з мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены.

Святар звярнуў увагу на аблічча Марыі, на якім можна заўважыць у вачах Маці Божай крыху смутку і заклапочанасці. Па яго словах, гэта азначае, што Марыя неабыякавая да нашых праблем, і ў цяжкую хвіліну неабходна даверыцца Ёй, не наракаць на жыццё, не паддавацца спакусе граху, а заўсёды быць вернымі Богу. Усмешка ж на Яе твары нагадвае, што, хоць мы крыўдзім Яе Сына сваімі грахамі, Яна не перастае нас любіць і заступацца за нас. Святар дадаў, што Марыя прыкладам свайго жыцця паказвае нам паўнату любові да кожнага.

І менавіта Марыя вучыць нас, як па-сапраўднаму радавацца. Каб мы, калі захоўваем пост, не былі смутныя, як крывадушнікі, а радаваліся, што можам перажыць гэты час вялікага росту”, – дадаў а. Язафат.

На заканчэнне набажэнства перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылася малітва ў інтэнцыі міру і згоды ва ўсім свеце і на нашай Радзіме.

На працягу двух тыдняў, да 19 сакавіка, у крэўскім касцёле асаблівым чынам будуць ушаноўваць Багародзіцу, даручаючы Яе апецы ўсіх жыхароў мястэчка і суседніх вёсак парафіі.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=zuyZNvjZFuA&t=27s 

Паводле: grodnensis.by 

Фота: Віктар Ведзень

DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC
DSC

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк