Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Развітальная Імша-падзяка з копіямі Марыйных абразоў у Варнянах

Пасля 2-х тыдняў прыбывання на Астравеччыне копій цудадзейных абразоў, 19 лютага ў Варнянскай парафія св. Юрыя адбылося ўрачыстае развітанне з Марыйнымі вобразамі.

Святую Імшу суботнім днём ўзначаліў госць з Мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены а. Язафат Кунцэвіч ОFM. Звяртаючыся да прысутных вернікаў святар засяродзіў увагу на значэнні прысутнасці Маці Божай у нашым жыцці і Яе апецы. Пра дзейнасць кожнага абраза і тыя цуды, якія здзяйсняюцца праз Божую Маці: "Час прыбывання ў вашай парафіі копій абразоў Маці Божай з розных святых мейсцаў - сапраўды вялікая ласка, каб з’яднацца з тымі касцёламі на Беларусі, дзе Езус пакінуў сваю МаціУ любы час Бог з намі жыве. Заўсёды з намі ёсць Яго любая Маці."- дадаў айцец Язафат. 

Развітваючыся з абразамі ксёндз пробаш Віктар Захарэўскі падзякаваў усім, хто наведваў на працягу тыдня святыню, каб пакланіцца Марыі і ўшанаваць ў кожным цудадзейным абразе. "Дзякуем Табе, Панна Марыя за прысутнасць, за тое што нас адведала. Яна нас не пакідае, Яна застаецца з намі, толькі гэтыя копіі паедуць пілігрымаваць у іншыя парафіі".

"Такая моц, што ўсе выявы Маці Божай тут разам, калі ўяўляеш, дзе знаходзяцца гэтыя санктуарыя – неверагодныя пачуцці ўзнікаюць, што зараз усе каля цябе." – падзяліўся ўражаннямі мясцовы вернік Сяргей.

Затым копіі цудадзейных абразоў з беларускіх санктуарыяў адправіліся ў Смаргонскую парафію святога Яна Паўла ІІ.

Таксама паглядзець відэа сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=75YlnFoz2z4&t=19s 

Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк