Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Развітальная Імша з копіямі цудадзейных абразоў ў касцёле Святых Косьма і Дам'яна

У мінулую  суботу ў Астраўцы адбылася святая Імша-падзяка перад копіямі абразоў з беларускіх санктуарыяў.

Вітаючы ўсіх прысутных, пробашч астравецкай парафіі ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч выказаў словы падзякі ўсім, хто займаецца арганізацыяй гэтай пілігрынацыі. Пробашчу Чырвонага касцёле кс. Уладзіславу Завальнюку за ідэю, дзякуючы якой вобразы Нябеснай Маці з розных санктуарыяў нашай краіны цяпер вандруюць па святынях Беларусі. Мастачцы Ядвізе Сенько, якая напісала копіі гэтых прыгожых ікон.

"Цешымся з таго, што зараз гэтыя прыжожыя вобразы Маці Божай прыбывалі разам у нашай парафіі. Дзякуем Богу за магчымасць убачыць і дакрануцца да цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, і праз Яе заступніцтва ўзнесці свае падзякі і просьбы да Бога." - адзначыў святар.

Таксама на Імшы прысутнічалі пілігрымы з Мінска, якія разам з астравецкімі вернікамі змаглі ўшанаваць Божую Маці. 

 

Пасля чаго цудадзейныя ўрачыста былі перададзены семь'ям з Варнянскай парафіі св. Георгія (касцёл св. Юрыя).

Таксама паглядзець як гэта адбывалася можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=rwmMmWTbsAM&ab_channel=Missa 


Фота: Віктар Ведзень

vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
vedzen
  

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладзіслаў Завальнюк