[Фота] Копіі цудадзейных абразоў сустрэлі ў Касцяневічах (Вілейскі дэканат)
У першую пятніцу студзеня копіі цудадзейных абразоў прывіталі ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах.
У жыцці Касцяневіцкай парафіі гэта стала яшчэ адной радаснай духоўнай падзеяй за гэты год. Мінулым летам парафіяне прывіталі новага пробашча кс. Віталія Маргунова і вікарыя кс. Аўгуста Калясінскага.
Цяпер вернікі могуць ушанаваць Марыйныя вобразы апякункі Беларусі, у тым ліку і праз копію цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Нацыянальны Санктуарый Якой знаходзіцца па суседстве, дзе 11 мая 2021 здарыўся пажар.
Менавіта арганізаваная летам пакутная аўтамабільная пілігрымка ўздозж межаў нашай бацькаўшчыны была ў інтэнцыі адбудовы пасля пажару беларускай базылікі, а таксама аб міры, адраджэнні веры і абароне ад каранавірусу. З гэтымі ж намерамі пілігрымка-перэгрынацыя працягваецца па розных парафіях краіны.
Паглядзець відэарэпартаж з сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=lbcQ1FWtX2E&ab_channel=Missa
12 студзеня абразы прыбудуць ў парафію Перамянення Пана ў Сцешыцах (св. Імша ў 12.00). З 19 па 23 снежня перад цудадзейнымі вобразамі змогуць памаліцца вернікі парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Іллі (св. Імша ў 12.00). А на свята Божага Нараджэння - абразы зноў вярнуцца ў Касцяневічы, дзе 26 снежня, у День Святой Сям'і а 10-й гадзіне адбудзецца развітальная Імша-падзяка.
Таксама паглядзець як гэта адбывалася можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=lbcQ1FWtX2E&t=4s&ab_channel=Missa
Фота: Віктар Ведзень
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк