Урачыстасць у гонар Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных прайшла ў Барунах
15 кастрычніка ў Барунах адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.
Урачыстасці папярэднічала 40-гадзіннае набажэнства. Увечары 14 кастрычніка парафіяне і госці прынялі ўдзел у Апелі да Маці Божай, які стаў вігіліяй свята.
На наступны дзень у Баруны прыбылі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія вернікі ўрачыста сустрэлі.
Ружанцовае набажэнства перад святой Імшой узначаліў кусташ санктуарыя ў Барунах кс. Павел Паўлюкевіч.
У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне і госці. Эўхарыстыя завяршылася супольнай малітвай да Маці Божай Барунскай Суцяшальніцы Засмучаных, цудадзейны абраз якой 99 гадоў таму ўрачыста вярнуўся ў Баруны пасля пілігрымкі Кракаў-Варшава-Закапанэ. У наступным годзе парафія адзначыць 100-гадовы юбілей вяртання абраза.
Паглядзець відэарэпартаж з сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=z34mwY7y0Zo&ab_channel=Missa
Фота: Віктар Ведзень
Паводле grodnensis.by
Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі