Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў дастаўлены ў Валожын. Ікон стала на тры больш

З 2 па 10 кастрычніка копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў знаходзяцца ў валожынскім касцёле святога Юзафа, дзе разам з тутэйшымі вернікамі перад імі могуць памаліцца ўсе ахвотныя.

На пачатку лета восем абразоў, якія благаславіў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, былі правезены ўздоўж межаў нашай краіны, а ў першую суботу ружанцовага месяца кастрычніка былі дастаўлены ў Валожын, дзе знаходзіцца адна з найбольшых каталіцкіх парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сабраўшыся ўвечары на галоўнай плошчы горада каля касцёла, тутэйшыя вернікі і госці з суседніх парафій з радасцю чакалі гэтай значнай падзеі для рэлігійнага жыцця на Валожыншчыне.

Сярод тых, хто ў райцэнтры жадаў ў гэты дзень ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю, было нямала праваслаўных братоў і сясцёр. Ужо пасля летняй перэгрынацыі сярод копій марыйных абразоў з каталіцкіх санктуарыяў з’явілася копія першай з каранаваных папскімі каронамі на беларускай зямлі цудадзейнай ікона Маці Божай Жыровіцкай.

 Акрамя таго, у шэраг абразоў былі дадазены копіі ікон Маці Божай Гомельскай і Юравіцкай.

Такім чынам, у валожынскім касцёле вернікі маюць магчымасць маліцца перад адзінаццацю святымі выявамі Маці Божай з розных мясцін нашай краіны.

«Для ўсіх нас Маці Божая адна, а мы — і католікі, і нашыя браты праваслаўныя — Яе дзеці. Яна кожнага чакае», — кажа пробашч парафіі святога Юзафа ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч.

Пасля сустрэчы абразоў у валожынскім касцёле адбылося ружанцовае набажэнства і святая Імша, цэлебрацыю якую ўзначаліў ксёндз Яўген Эйсмант SAC.

Памаліцца перад копіямі цудадзейных ікон Маці Божай у валожынскім касцёле (пл. Свабоды, 2) можна штодзённа да 10 кастрычніка.

У нядзелю у 11.30 тут адбудзецца ружанцовае набажэнства, а ў 12.00 будзе цэлебравацца святая Імша ў інтэнцыі парафіянаў, пасля чаго копіі абразоў пакінуць Валожын.

Паглядзець відэарэпартаж з сустрэчы можна на Youtube канале "Missa" https://www.youtube.com/watch?v=1NgxhN7jodA&ab_channel=Missa 

Тэкст і фота: Віктар Ведзень 

Паводле Catholic.by

-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-
-10-02-valozhyn-

 

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, Пілігрымкі, кс. Уладзіслаў Завальнюк