Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Імша падзякі на заканчэнне пілігрымкі з абразамі Маці Божай па Беларусі адбылася ў Гродзенскай катэдры

18 чэрвеня завяршылася посная пілігрымка з копіямі цудадзейных абразоў Маці Божай з санктуарыяў Беларусі, якая на аўтамабілях з малітвай аб’ехала вакол нашай краіны.

Пілігрымка распачалася з Гродна 12 чэрвеня i завяршылася ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. Копіі абразоў з васьмі найбольш вядомых санктуарыяў Беларусі – у Будславе, Браславе, Брэсце, Бялынічах, Гродне, Гудагаі, Лагішыне і Тракелях – пераадолеўшы больш за 2500 км, зноў прыбылі ў галоўную гродзенскую святыню.

Пасля таго, як вернікі ўнеслі копіі абразоў, у катэдры адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі.

У Імшы ўдзельнічаў пробашч мінскай парафіі св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк, ініцыятар гэтай малітоўнай акцыі, падчас якой адбывалася асаблівая малітва за нашу краіну, за з’яднанне беларускага народа, хутчэйшае аднаўленне будслаўскага санктуарыя пасля пажару, за ўсіх жыхароў нашай краіны і ўмацаванне міжканфесійнага міру.

У гаміліі дапаможны біскуп дыяцэзіі падкрэсліў, што Маці Божая заўсёды прысутнічае ў сэрцах вернікаў нашага народу.

Іерарх заўважыў, што падчас гэтай пілігрымкі сама Найсвяцейшая Панна Марыя пажадала праехаць па краіне і паглядзець на наша жыццё і сітуацыю, каб затым усе гэтыя патрэбы нашай душы і цела прадставіць свайму Сыну Езусу Хрысту.

“Марыя прыйшла да нас так, як да святой Альжбеты. І Яна бачыць нашы ўзрушаныя сэрцы. Ёй патрэбна не толькі гэтая ўзрушанасць сэрцаў, але Яна прыходзіць і ва ўсё нашае жыццё, падчас нашай радасці і смутку”, – дадаў біскуп.

Ён адзначыў, што ў гэтай пілігрымцы Марыя прыходзіць, каб прытуліць нас і сказаць галоўнае: каб людзі зрабілі ўсё, што кажа нам Яе Сын – Езус Хрыстус.

На заканчэнне біскуп Станеўскі падзякаваў арганізатарам пілігрымкі за гэтую патрэбную ініцыятыву і малітву ў інтэнцыі нашай краіны. Пэўны час копіі абразоў Багародзіцы з беларускіх санктуарыяў будуць знаходзіцца ў Гродне, дзе вернікі змогуць ушанаваць іх. 

 

Кс. Юрый Марціновіч

Паводле grodnensis.by

Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi
Legion Maryi