Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Нунцый Ёзіч благаславіў абразы Маці Божай, якія правязуць уздоўж межаў Беларусі

6 чэрвеня Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч благаславіў копіі абразоў Маці Божай з васьмі найбольш вядомых Марыйных санктуарыяў нашай краіны.

Копіі найбольш шанаваных на нашых землях ікон Багародзіцы з Будслава, Браслава, Брэста, Бялынічаў, Гродна, Гудагая, Лагішына і Тракеляў неслі ў працэсіі Божага Цела, якая адбылася ў нядзелю на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Пасля гэтага абразы былі дастаўлены ў размешчаную непадалёк Апостальскую нунцыятуру, дзе іх благаславіў прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

У абрадзе благаслаўлення абразоў узяў удзел таксама Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. На заканчэнне прадстаўнік Святога Айца ў нашай краіне ўдзяліў прысутным Апостальскае благаслаўленне Папы Францішка.

У бліжэйшую суботу благаслаўлёныя копіі абразоў Маці Божай скіруюцца ў перэгрынацыю ўздоўж межаў Беларусі, суправаджаючы посную пілігрымку на аўтамабілях, арганізаваную ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком, пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску. Пілігрымка з адначасовай перэгрынацыяй праходзіць у інтэнцыі адбудовы пасля пажару базылікі Маці Божай Будслаўскай, а таксама з малітвай аб міры, адраджэнні веры і абароне ад каранавірусу.

Тэкст: Мікола Гракаў
Фота: Віктар Ведзень
Паводле Catholic.by

-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-
-06-06-abrazy-

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, прадстаўнік Папы, беларуская культура, Апостальскі Нунцый, Мерапрыемствы, кс. Уладыслаў Завальнюк