Круцята вызвалення чалавека
Круцята Вызвалення Чалавека (КВЧ) – гэта праграма дзейнасці, якая ставіць перад сабой мэту перамагчы ўсё тое, што пагражае годнасці асобы і прыніжае здаровыя грамадскія звычаі. Таму Круцята Вызвалення Чалавека прапагандуе стыль жыцця, заснаваны на праўдзе, любові і вольнасці.
Круцята Вызвалення Чалавека з'яўляецца службай вызвалення ад сучасных залежнасцяў, асабліва ад алкагалізму, а таксама ад усялякага падману і страху, якія знішчаюць годнасць чалавека і не дазваляюць яму рэалізаваць сябе згодна з пакліканнем.
Чаму "Круцята"?
КВЧ дасягае мэту праз стварэнне “ратункавай калоны“ людзей добрай волі, якія павінны распачаць барацьбу за "святую зямлю", якой з'яўляецца кожны чалавек, адкуплены Хрыстом. Слова “Круцята“ (ад лац. Crux – крыж) паказвае на Крыж, як на эффектыўны знак канчатковай перамогі над усялякім злом. Крыж, як сімвал дабравольнай ахвяры, учыненай з любові, з'яўляецца адзінай дарогай паспяховага вызвалення іншых. Каб увайсці ў таямніцу Крыжа, трэба перамагчы страх – таму заданнем Круцяты з'яўляецца вызваленне людзей ад страху.
Як узнікла КВЧ?
КВЧ паўстала з ініцыятывы слугі Божага кс. Францішка Бляхнцікага і руху “Святло-Жыццё“, як адказ на заклік святога Яна Паўла II, які на парозе свайго пантыфікату скіраваў да палякаў наступныя словы: “Прашу, каб вы супрацьстаялі ўсяму, што паніжае чалавечую годнасць, змяншае звычаі здаровага грамадства, што нават можа перашкаджаць яго існаванню і супольнаму дабру, што можа памяншаць яго ўнёсак у супольную людскую скарбніцу, хрысціянскіх народаў, Хрыстовага Касцёла.“ Круцята была ўрачыста абвешчана ў прысутнасці святога Яна Паўла II і паблаславёная ім падчас першай Пілігрымкі ў Польшчу ў 8 чэрвеня 1979 г.
Што азначаюць Сімвалы КВЧ?
Пасланніцтва Круцяты выражае герб. Заклікам Круцяты з'яуляюцца словы: "Не бойцеся!", якія часта вымаўляў Езус Хрыстус і ўжываў святы Ян Павел II. Гэтыя словы нагадваюць усім членам Круцяты, што галоўным іх заданнем з'яўляецца збаўленне людзей ад страху, які робіць чалавека рабом. Крыж – гэта знак Круцяты – крыжовага паходу, і адначасова знак найглыбейшай таямніцы свабоды. Літара "М" сімвалізуе стоячую пад Крыжом Марыю, як прыклад прысвячэння сябе Хрысту і злучэння з Ім. Малая літара "м" з другога боку крыжа – гэта "мы", якія стаім, адказваючы на заклік святога Яна Паўла II, каб разам з ім з'яднацца з Марыяй у аддані сябе Хрысту (Totus Tuus – лац. "Цалкам Твой"). Таму Круцята Вызвалення Чалавека называецца таксама Справай Беззаганнай Маці Касцёла.
Хто з'яуляецца апекуном КВЧ?
Галоўнай апякункай Круцяты з'яўляецца Марыя – Беззаганная Маці Касцёла. У ёй члены Круцяты бачаць прыклад паўнаты вольнага чалавека, бо Яна цалкавіта праз бескарыслівую любоў прысвяціла сябе Хрысту і справе збаўлення людзей. Злучэнне з Марыяй з'яўляецца найглыбейшай таямніцай жыццядайнасці і плённасці КВЧ. Другі апякун КВЧ – святы Станіслаў, біскуп і пакутнік. Ён з'яўляецца для членаў Круцяты прыкладам адвагі ў сведчанні найвышэйшымі вартасцямі. Наступны апякун – святы Максімільян Кольбэ, які вучыць прысвячаць сябе Беззаганнай і з'яўляецца цудоўным прыкладам аддання свайго жыцця за братоў.
Якія метады дзейнасці КВЧ?
Паколькі вызваленне магчыма толькі ў Езусе Хрысце і адбываецца моцай Яго Евангелля, таму асноўнай дарогай Круцяты з'яуляецца:
- евангелізацыя, ці абвяшчэнне Евангелля з верай і моцай Езуса Хрыста, які вызваляе;
- індывідуальная і супольная малітва;
- пост – поўная абстыненцыя ад алкаголю.
Такую дарогу паказаў сваім вучням Езус Хрыстус, калі тыя перажылі сваю немач у барацьбе са злом (Гэты від духаў выганяецца пастом і малітвай (пар. Мц. 17,21). Малітва часта з'яўляецца адзіным сродкам дапамогі, калі па-людску нічога немагчыма зрабіць. Малітва таксама перамяняе “дзеячоў“ у пакорных сведкаў Божага дзеяння, а залежных прыводзіць да крыніцы жыцця.
Пост і малітва – сэрца дзеяння Круцяты Вызвалення Чалавека.
Якое значэнне ў КВЧ мае абстыненцыя?
Абстыненцыя ад алкаголя ў КВЧ – гэта асабісты дар, прынесены дабравольна, з любові і адказнасці за дабро іншага чалавека.
Для членаў Круцяты абстыненцыя гэта:
- учынак асабістай вольнасці
- узнагароджванне за грахі п'янства
- выраз любові да залежных людзей, для якіх поўная абстыненцыя з'яўляецца адзінай умовай цвярозасці
- эфектыўны сродак перамены звычаяў
- спосаб працы над сабой і сваім характарам
- важны прафілактычны і выхаваўчы сродак
- знак любові да Айчыны
Абстыненцыя Круцяты Вызвалення Чалаека – поўны і дабравольны адказ ад алкаголю, як напою пад усялякім выглядзе і незалежна ад колькасці. Дадзеная дэфініцыя не ахоплівае ўжыванне алкаголю, выкарыстанага ў іншым характары, як напрыклад – лекі (калі алкаголь ёсць у складальніку нейкага лекарства) альбо ў літургічных мэтах. Абстыненцыя таксама не забараняе ўжыванне алкаголю ў розных стравах (як напрыклад, у тартах альбо цукерках).
3 вышэйазначанай дэфініцыі абстыненцыя вынікае, што Круцята – гэта не барацьба супраць алкаголю, але барацьба супраць звычаю злоўжываць алкагольныя напоі. Абстыненцыя – гэта сродак да дасягнення мэты, якой з'яўляецца вяртаннв цвярозасці на Беларусь і выхаванне дзяцей і моладзі ў добрых звычаях.
Толькі жыццё большай часткі грамадства, вольнай ад страху, хлусні, падману, свабоднай ад дрэнных звычаяў, можа прынесці цудоўны плён перамены стылю жыцця ўсяго народу і хрысціянскага пачуцця адказнасці за сямейнае жыццё і актыўнасці ў грамадскім жыцці.
Як стаць членам КВЧ?
Пастанаўленне абстыненцыі азначае далучыцца да КВЧ. Гэтае пастаўленне пісьмова дэкларыруецца і запісваецца ў "Кнігу Спраў Вызвалення", якая існуе ў кожнай станіцы КВЧ. Прынімаецца дзве формы абстыненцкіх абавязкаў:
- на адзін год (як кандыдат КВЧ)
- на час прыналежнасці да КВЧ (як член КВЧ)
Членскую дэкларацыю могуць падпісаць толькі паўналетнія асобы.
У дэкларацыі таксама прынімаецца пастанаўленне не частаваць нікога алкагольнымі напоямі і не даваць грошай на закуп алкаголю. Падпісанне дэкларацыі – гэта прыняцце абавязку ў адносінах да супольнасці руху "Святло-Жыццё" Круцяты Вызвалення Чалавека. Кожны мае свабоду выйсці з яго, калі прымае рашэнне адлучыцца ад шэрагу членаў КВЧ, паведаміўшы аб гэтым адказнага члена КВЧ.
Якія існуюць формы дзейнасці КВЧ?
Асноўная форма дзейнасці Круцяты – сведчанне членаў КВЧ сваім стылем жыцця. Іншыя формы дзейнасці КВЧ:
- малітоўныя і фармацыйныя спатканні членаў КВЧ;
- арганізацыя пілігрымак у інтэнцыі цяжкіх грамадскіх праблемаў;
- арганізацыя рэлігійных і іншых святаў без алкаголю (напрыклад, Новы Год, Божае Нараджэнне, вяселле, хрост і г.д.);
- праца з людзьмі залежнымі ад алкаголю;
- рэкалекцыі для залежных;
- парафіяльныя рэкалекцыі вызвалення;
- моладзевыя безалкагольныя клубы;
- стварэнне прафілактычна-выхаваўчых цэнтраў;
- дыяконія жыцця.
Калі хочаш падаць руку залежным братам і сёстрам, калі думаеш аб будучыні сваёй сям'і, калі прагнеш фармаваць нашае жыццё ў праўдзе і хрысціянскай вольнасці
Адкрый сваё сэрца і прымі ўдзел у Круцяце!
Мадэратaр - кс. Ірэнэвуш Копач
Тэлефон для пытанняў +375 29 756-81-45 (Эмілія)
Меткі: малітоўны рух, Алкаголь