Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Апостальства дапамогі душам чысцовым

Апостальства дапамогі душам чыстцовымАпостальства дапамогі душам чысцовым (АДДЧ) — арганізаваная форма апостальства Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якую заснаваў бл. Ганарат Казьмінскі і маці Ванда Алендская ў 1889 г. у Закрочыме.

АДДЧ ўзнікла як адказ на шматлікія просьбы, якія скіроўваліся да сясцёр кангрэгацыі з боку свецкіх людзей, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў нашай харызме. Кангрэгацыя распазнала ў гэтай сітуацыі новы знак часу і новы апостальскі выклік. Рашэнне развіць гэтую форму апостальскай дзейнасці Кангрэгацыі было прынятае ў 1983 годзе. Праз два гады (у 1985 г.) для яе была прынятая назва «Апостальская справа дапамогі душам чысцовым». Затым гэта знайшло адлюстраванне ў Канстытуцыі кангрэгацыі, якая была зацверджана Апостальскай Сталіцай і якая з’яўляецца юрыдычнаю асноваю для існавання Апостальскай справы. 

З 1 студзеня 2011 г. была прынята новая назва: «Апостальства дапамогі душам чысцовым» (АДДЧ).

Сябры АДДЧ належаць да духоўнай сям’і Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым. Днём асаблівай узаемнай лучнасці паміж сябрамі АДДЧ і сёстрамі з’яўляецца кожны панядзелак. У гэты дзень сёстры моляцца ў інтэнцыі ўсіх сяброў гэтай апостальскай справы — як жывых, так і памерлых, а сябры моляца за сясцёр і аб новых пакліканнях у кангрэгацыю.

Пазнаёміцца з Кангрэгацыяй сясцёр памочніцаў душам чысцовым можна праз ліставанне (традыцыйнаю поштаю), праз e-mail, праз непасрэдны кантакт падчас рэкалекцый, дзён духоўных сустрэч, якія арганізоўваюцца для сяброў АДДЧ, а таксама наведаўшы Цэнтр АДДЧ. Адказнаю за АДДЧ з’яўляецца адна з сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якая ад імя каргрэгацыі супрацоўнічае з сябрамі Апостальства і займаецца іх фармацыяй.

АДДЧ адкрываецца на святло Божага слова. Папа Бэнэдыкт XVІ напісаў, што «аднаўленне Касцёла здзяйсняецца таксама дзякуючы сведчанню, якое вернікі даюць сваім жыццём: хрысціяне фактычна пакліканыя, каб самім сваім існаваннем у свеце паказваць ззянне слова праўды, якое пакінуў нам Пан Езус» (PF, 6).

Словам Божым, якое вельмі выразна праяўляецца праз дзейнасць Апостальства, з’яўляецца пасланне Езуса пра ўваскрасенне і вечнае жыццё для тых, хто верыць у Яго. Праз сваё пакліканне несці дапамогу душам чысцовым сябры АДДЧ — гэта апосталы веры ў несмяротнасць душы, у магчымасць ачышчэння пасля смерці, ва ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Малітваю, клопатам пра вечнае шчасце для памерлага, заахвочваннем да прабачэння памерламу яго правінаў сябры АДДЧ абвяшчаюць, што Езус — наша ўваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Яго, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Яго, не памрэ ніколі (пар. Ян 11, 25–26).

Святая Імша

Сябры АДДЧ — нібы анёлы, якія пыталі ў Марыі Магдалены, што плакала пры гробе: «Чаму плачаш?», «Каго шукаеш?», «Чаму шукаеш жывога сярод памерлых? Яго тут няма — ён жыве!» (пар. Ян 20, 13; Лк 24, 5–6). Такім чынам яны рэалізуюць пасланне, заключанае ў гісторыі пра вучняў, якія ішлі ў Эмаўс — у гісторыі, якую Папская рада па новай евангелізацыі называе ўзорнай у плане перажывання веры і дзялення ёю з іншымі (гл. «Vivere l’Anno della fede. Sussidio pastorale»). Сябры Апостальства набліжаюцца, як Езус, да тых, хто страціў любімага чалавека, поўны горычы і расчаравання, таму аддаліўся ад крыніцы надзеі ва ўваскрашэнне і жыццё. Яны не суцяшаюць іх «сілаю», а стараюцца быць побач з імі ў смутку, пытаюць аб прычыне болю, каб найперш з любоўю прыслухацца да сэрца іншага чалавека, паспачуваць яму ў страце, каб затым абвясціць Евангелле Хрыста, Евангелле, добрае, як хлеб, што ламаецца ў час вячэры і дае адчуць прысутнасць Пана.

Больш за тое, сябры АДДЧ — людзі евангельскіх благаслаўленняў (пар. Мц 5, 3–11). Яны клапоцяцца пра чыстасць сэрца, моляцца ў цішы, з пакораю робяць учынкі міласэрнасці, цярпліва зносяць жыццёвыя невыгоды, хваробы, смутак і іншыя цярпенні, каб у еднасці з адкупленчаю Ахвяраю Езуса, праз рукі Марыі Пасрэдніцы ласкаў ахвяраваць усё гэта Айцу Міласэрнасці ў інтэнцыі памерлых, якія церпяць ачышчэнне (гл. Statut APDC I, 4; III, 2).

У першых Статутах Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым благаслаўлёны Ганарат Казьмінскі, пішучы пра харызму дапамогі душам чысцовым, згадаў перыкопу з Евангелля паводле св. Яна пра паралізаванага, які больш за 30 гадоў чакаў кагосьці, хто дапамог бы яму акунуцца ў гаючыя воды купальні (пар. Ян 5, 1–9). Калі Езус схіліўся над ім, то пачуў знамянальную скаргу: «Пане, я не маю чалавека…». Ён пачуў скаргу хворага і страшна нямоглага чалавека, які зусім не мог нічога зрабіць для самога сябе. Для сясцёр памочніцаў душам чысцовым і для сяброў Апостальства гэты паралізаваны — вобраз памерлых, якія церпяць у чысцу і чакаюць ачышчальнага акунання ў крыніцу Божай міласэрнасці, да якой іх могуць наблізіць малітвы, ахвяры і ўчынкі міласэрнасці жывых людзей.

Удзельнікі руху Апостальства дапамогі душам чысцовым

 АДДЧ укаранёнае ў вучэнні Каталіцкага Касцёла. Папская рада па новай евангелізацыі падкрэслівае ў «Vivere l’Anno della fede. Sussidio pastorale» (пастырскай праграме на Год веры), што «хрысціянскае пакліканне па сваёй натуры з’яўляецца пакліканнем да апостальства». Па меры магчымасцяў сябры АДДЧ стараюцца прыцягваць да гэтага апостальства новых людзей, якія таксама жадаюць дапамагаць душам чысцовым. Дзякуючы гэтаму ўзнікаюць парафіяльныя суполкі, якія сваёй дзейнасцю абуджаюць у вернікаў усведамленне таго, што неабходна клапаціцца пра неба для сябе і для сваіх блізкіх. Місія АДДЧ глыбока ўкаранёная ў вучэнні Каталіцкага Касцёла, сябры Апостальства верна імкнуцца захоўваць яго наказы, пазбягаючы пошукаў незвычайнага, часта небяспечнага для духоўнага жыцця досведу, звязанага са светам памерлых. Падставаю для апостасльства на карысць аказання дапамогі памерлым з’яўляецца праўда веры пра існаванне чысца, сфармуляваная на Ліёнскім, Фларэнтыйскім і Трыдэнцкім саборах, праўда веры, якая гаворыць пра духоўную камунію святых у небе, памерлых, якія церпяць ачышчэнне, і людзей, якія жывуць на зямлі, а таксама пра ўзаемны абмен духоўнымі дабротамі паміж імі, аб чым гаворыцца ў Дакументах Другога Ватыканскага Сабору (LG, 49–51). Дадатковаю падтрымкаю на шляху веры і сведчання пра вечнае жыццё з’яўляецца прыналежнасць да духоўнай сям’і Кангрэгацыі сясцёр памочніцаў душам чысцовым, якая ўжо на працягу 125 гадоў рэалізуе ў Касцёле харызму аказання дапамогі памерлым, што церпяць у чысцу, на аснове Канстытуцый, зацверджаных Апостальскаю Сталіцаю.

Паводле інфармацыі з сайта apostalstva.by
Фото Віталія Палінеўскага з сайта catholic.by 

Адказны - кс. Ігар Лашук
Сайт руху - apostalstva.by

Ксёндз Ігар Лашук: праз малітву за памерлых мы скарачаем час прабывання душаў у чысцу
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: малітва за душы, церпячыя ў чыстцы, — праява вялікай любові

Меткі: малітоўны рух, чысцец, Апостальства

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч