Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Парафіяльныя аб'явы з 02.10.2022

Парафіяльныя аб'явы

  • 25 снежня 2023 г.

    Рэстаўрацыя Чырвонага Касцёла Святога Сымона і Святой Алены 

    Пасля ўзгарання гэтая святыня ўжо другі год закрыта для вернікаў, для правядзення Літургічных богаслужэнняў, апячатана і чакае рэстаўрацыі.

    Ужо некалькі разоў у СМІ і тэлебачанні прайшла інфармацыя пра запланаваны рамонт.

    Увесь прыход касцёла Святога Сымона і Святой Алены, які налічвае каля 10 000 тыс. прыхаджан, і мінчан, якія наведвалі духоўныя канцэрты арганнай музыкі, выставы, гатовы далучыцца і дапамагчы ў працах па аднаўленню пашкоджанняў, каб святыня зноў славіла Госпада і суцяшала людзей.

    Прыход клапаціўся пра ўнутраны і знешні выгляд Божага Храма і перакананы, што і далей будзе аберагаць яго, як вялікую, духоўную і гістарычную спадчыну нашага народа.

    Таму мы члены Касцёльнага Камітэта Святога Сымона і Святой Алены, якія прысягалі перад Богам і Біскупам апекавацца і берагчы даручаную нам Святыню, прапануем перагляд некалькіх фотаздымкаў інтэр’ераў святыні да ўзгарання і пасля яго. Робім гэта для таго, каб пераканаць гарадскія ўлады, што мы зможам у кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні, і вярнуць Святыні годны выгляд і на далей сумленна клапаціцца пра яе.

    Набліжаецца свята Божага Нараджэння і сустрэча Новага Года. Просім дзяржаўныя ўлады, ад якіх залежыць лёс Храма, візітнай карткі нашай сталіцы, адкрыць яго вернікам для малітвы і праслаўлення Усявышняга. Тысячы турыстаў, наведваючы нашу сталіцу, заходзілі ў наш храм і з асалодай слухалі калядныя спевы пад гукі арганнай музыкі.

    У нашым народзе, як і ў другіх краінах, існуе прыемная традыцыя: на Божае Нараджэнне і Новы Год, як малыя, так і дарослыя, заўсёды чакаюць на цуды, падарункі, радасную навіну.

    Просім дзяржаўныя ўлады: зрабіце падарунак нам, вернікам, усім гараджанам і гасцям сталіцы – радасць Калядна-Навагодняга цуду – вярніце нам Божы храм!

    Гэтая падзея будзе падвядзеннем вынікаў пры завяршэнні 2023 года – года, які праходзіць пад дэвізам “2023 год – Год міра і стварэння”: садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве.

    Молімся за ўсіх Вас і ўвесь наш народ.

    Касцёльны камітэт

     Фота перад:

    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    AJ7R
    DSC
    DSC
    DSC
    DSC


     Фота пасля:


  • 20 снежня 2023 г.

    Пахвалёны Езус Хрыстус!

    Дарагія парафіяне, набліжаецца Свята Божага Нараджэння. На вялікі жаль, ужо другі год запар вернікі нашай парафіі пазбаўлены магчымасці праслаўляць нованароджанага Хрыста ў сваім родным касцёле, у якім былі ахрышчаныя, прымалі Першую Святую Камунію і Сакрамант Бежмавання, у якім атрымалі Божае бласлаўленне Сакрамантам Сужэнства, дзе штодзённа мелі магчымасць сустракацца з Богам.
    Працягваем шчыра прасіць Госпада, каб як мага хутчэй было адноўлена парафіяльнае жыцце ў нашай святыні.
    Шчыра дзякуем усім, хто, нягледзячы на цяжкія ўмовы падтрымлівае нашу парафію сваёй малітвай і ўдзелам ў нядзельных парафіяльных Святых Імшах а 15 і 20 гадзіне ў Архікатэдры.
    Шчыра дзякуем тым, хто дапамагае нашым святарам сваім дзяжурствам на плябаніі, куды штодзённа звяртаюцца людзі ў розных духоўных патрэбах. Няхай Гасподзь аддзячыць Вам, паважаныя браты і сестры, якія рэгулярна ужо на працягу года, прывозіце гарачую і халодную ваду на плябанію для розных патрэб. Нашы святары штодзённа моляцца за сем'і нашых дабрадзеяў, якія ў цяжкі час выпрабавання для нашай парафіі не засталіся абыякавымі.

    Хочам таксама паведаміць, што ў нядзелю 17 снежня да нашага касцёла, зачыненага для Хрыста, Яго святла і вернікаў, скаўты прынеслі агонь з Бэтлеема, з месца, дзе нарадзіўся наш Збаўца Езус Хрыстус.
    Гэты агонь зараз знаходзіцца перад касцёлам, каля пахавальні Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Няхай жа маленькая іскарка стане знакам вялікай Божай Любові і ўзрушыць сэрцы тых, хто зневажае Збаўцу і яго святыні.

    Запрашаем таксама ўсіх на Святую Імшу Пастэрку для нашай парафіі, якая адбудзецца 24 снежня а 19 гадзіне ў Архікатэдры Імя НПМ.

    25 снежня урачыстая Святая Імша будзе ў 15.00.

    Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе кожную сям'ю нашай парафіі і дасць нам усім сілаў годна і з верай вытрымаць выпрабаванні і дачакацца трыумфу Божай славы ў нашым Чырвоным касцёле.


  • 19 снежня 2023 г.

    В КАНУН РОЖДЕСТВА ХРИСТОВА

    Парафия Красного костела насчитывает около 10000 прихожан, среди них более полутора тысяч – дети. В ожидании Рождества чуда ждет каждый человек, стар он или млад. В наш суматошный потребительский век обычно дети ожидают какую-то дорогую игрушку, новый навороченный телефон, планшет. Теплой приятной новостью стало известие о том, что дети – прихожане костела Святого Симона и Святой Елены, не сговариваясь друг с другом, ожидают, как Рождественского чуда, открытия костела. Об этом рассказали их родители и поделились детскими рисунками.
    По настоянию маленьких прихожан их родителями было написано публикуемое ниже письмо – письмо Рождественской надежды.
    В светлые, наполненные добротой дни Адвента, мы, взрослые и дети, пронзительно верим в чудо. И ждем…

    Впереди Рождество – самый добрый и праздничный день.
    Свет стеклянных шаров. Терпкий запах еловых иголок.
    Обнимаем своих замечательных, добрых детей.
    Верим вместе и ждем, чтобы двери раскрылись костела.
    Беспокоен и быстр современный компьютерный век
    Столько разных соблазнов и столько желаний повсюду.
    Но грядет Рождество. И так искренне ждет человек,
    В эти светлые дни настоящего, яркого чуда.
    Не мешает ни дождь, ни густая промозглая мгла,
    Ни бесснежный декабрь, если хочется искренне верить,
    Что пора для чудес вместе с днями Адвента пришла –
    И в канун Рождества распахнутся костельные двери.

    Уважаемый Александр Григорьевич!

    Мы – прихожане костела Святого Симона и Святой Елены,

    семейные пары, родители и дети.

    Приближается время Рождества и Нового года – время, когда все люди, верующие они или атеисты, ожидают Рождественских и Новогодних чудес. Для нас, взрослых и маленьких прихожан, чудом может быть только одно – двери костела откроются, и мы сможем там молиться. Молиться о здоровье своих семей, благополучии своей страны и ее жителей.

    Дети всего мира загадывают свои желания, рисуют и пишут письма Деду Морозу или Санта Клаусу. Наши дети в своих рисунках к празднику Рождества рисуют распахнутые двери Красного костела. Мы, их родители, обращаемся к Вам: в преддверии зимних праздников помогите нам уверовать в чудеса, помогите нам отворить двери костела, помогите иметь возможность приходить к Богу именно в наш любимый костел, становиться добрее, великодушнее, терпимее в его стенах. Надеемся на Вас, как на волшебника; Ваше слово – и двери откроются, и люди смогут войти.

    Ремонты, поврежденная проводка, другие обстоятельства - ничего невозможного нет для того, кто способен помочь.

     

    С огромной верой в чудо и надеждами

    взрослые и маленькие граждане нашей Беларуси.


  • 24 верасня 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, браты і сёстры ў Езусе Хрысце!
    Набліжаецца сумная дата для нашай парафіяльнай супольнасці. 26 верасня - год з таго моманту, як наш касцёл закрыты для вернікаў і святароў. На працягу гэтага часу касцёльны камітэт і вернікі звярталіся ў розныя дзяржаўныя ўстановы з просьбай як мага хутчэй адкрыць святыню для малітвы і ўшанавання Госпада, аднак, на вялікі жаль не атрымалі ніякага грунтоўнага, пазітыўнага адказу.
    Святыня зачынена, на плябаніі і надалей няма вады і святла. Шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае існаванне нашай парафіі.
    Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу касцёла Святога Сымона і Святой Алены далучыцца да шчырай малітвы перапрашэння Госпада нашага Езуса Хрыста за знявагі Яго і Яго дома. Пробашч ксёндз канонік Уладзіслаў заахвочвае 26 верасня ахвяраваць свае малітвы і пост на вадзе і хлебе, або як хто можа, у інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам.
    Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія Госпад дазваляе нам перажыць, паведамляем, што працягваюцца катэхезы для дзяцей, моладзі і дарослых. Інфармацыю можна атрымаць на плябаніі.

  • 16 жнiўня 2023 г.
    Хвала Хрысту!
    Дарагія вернікі, сёння ноччу нашы пілігрымы вярнуліся з Аглоны, дзе 14-15 жніўня ў Нацыянальным Санктуарыі Маці Божай Аглонскай адбываліся штогадовыя ўрачыстасці. Сюды прыбываюць тысячы пілігрымаў з Латвіі, Літвы і іншых краін Еўропы. Сёлета ў іх прынялі ўдзел і пілігрымы з Беларусі, а да сямнаццаці спісаў цудадзейных абразоў Маці Божай далучыўся таксама абраз Маці Божай Аглонскай, Апякункі Поўначы, які ўшанаваны не толькі ў Латвіі, але добра вядомы вернікам паўночнай Беларусі. Яго ўрачыста асвяціў Ардынарый Аглоны Біскуп Яніс Буліс падчас Імшы для пілігрымаў з Беларусі (14.08). Ён нагадаў пілігрымам, што зямныя цяжкасці з'яўляюцца шляхам да Нябеснага Валадарства, дзе "не буде ні гора, ні слёз", а на гэтым шляху з намі заўсёды Маці Божая, якая падказвае нам дарогу і абараняе ад перашкод. Гэту Святую Імшу адслужыў ксёндз Станіслаў Станеўскі, а наш парафіяльны хор "Голас душы" упрыгожыў яе узнёслым спевам.
    Прызнаемся, што мы крыху хваляваліся, як абразы з Беларусі "пойдуць" у працэсію - іх 17, а нас толькі адзін аўтобус. Але не паспелі мы агучыць наш сумнеў, як з'явіліся ахвотныя "падставіць плячо" і паабяцалі што і заўтра пойдуць поплеч з намі ў працэсіі.
    Калі ж на пляцы перад касцёлам згусцела ноч, пачалі запальвацца першыя агеньчыкі. Пакрысе ўся плошча стала нібы полем, засеяным кроплямі жывога агню. Яно калыхалася, дыхала, жыло малітвай. Пачалася Крыжовая дарога. Мы былі прыемна здзіўлены тым, што ў першым шэрагу, наўпрост за крыжам ішлі першыя асобы дзяржавы. Прычым было бачна, што гэта зроблена не "на камеру". Пасля мясцовыя жыхары падцвердзілі, што сапраўды сюды штогод на галоўную Імшу прыбывае Прэзідэнт Латвіі, і ранкам мы на свае вочы ў гэтым пераканаліся.
    Санктуарый Маці Божай Аглонскай - гэта месца, дзе кожны мае магчымасць ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў самай прыдатнай для сябе форме. Тут пастаянна штосьці адбываецца: ці то служыцца Святая Імша, ці спяваецца Ружанец, ці праходзіць споведзь, ці проста спявае хор (дарэчы вельмі натхнёна і прафесійна). Нашы харысты пацікавіліся, хто стварае тут музычную атмасферу, і высьветлілася, што ўдзельнікі будучага зводнага хора рыхтуюцца да гэтай падзеі на працягу года: загадзя атрымліваюць ноты, развучваюць самі, потым збіраюцца на агульныя рэпетыцыі. І нарэшце прыязджаюць у Аглону, каб стварыць тут прастору музычнай малітвы.
    Але і нашаму парафіяльнаму хору знайшлося месца: "Голас душы" праславіў Найсвяцейшую Маці музычным ўдзелам у дзвюх службах, а таксама пасля ранішняй Імшы ў крыпце касцёла заспяваў некалькі канцэртных твораў.
    Тут, у Санктуарыі Маці Божай Аглонскай адчуваеш сябе вельмі спакойна, нібы ты дома. Напэўна таму, што гэта дом нашай Нябеснай Маці, якая абдымае ўсіх сваіх дзяцей, не размяжоўваючы іх па нацыянальных ці моўных, ці іншых прыкметах. Тут сэрца само напаўняецца малітвай. І верыцца, што Госпад чуе. Таму мы шчыра маліліся за сябе і за родны край, прасілі за наш Чырвоны касцёл і за ўсіх, хто патрабуе дапамогі. Дзякавалі за гэту пілігрымку і асцярожна прасілі Багародзіцу, каб дазволіла нам зноў сюды вярнуцца... І кожны з нас зараз далучае да сваёй штодзённай малітвы:
    "Маці Божая Аглонская, маліся за нас!"
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona
    Aglona

  • 15 жнiўня 2023 г.
    Хвала Хрысту!
    Дарагія парафіяне, шлём вам прывітанне з Нацыянальнага Санктуарыя Маці Божай Аглонскай (Латвія). Сёння (14.08.23) тут адбылося ўрачыстае асвячэнне спіса цудадзейнага абраза Маці Божай Аглонскай, які з гэтага моманту далучыцца да перэгрынацыі іншых Марыйных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі...
    Працяг будзе, сачыце за навінамі...
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo
    photo

  • 29 чэрвеня 2023 г.
    Дарагія вернікі, пілігрымы з нашай парафіі сёння шлюць вам вітанне з Сталіцы Апостальскай.
    "Учора, 28 чэрвеня, мы мелі шчасце ўдзельнічаць у агульнай аўдыенцыі Папы Францішка, дзе на плошчы перад Саборам Святога Пятра, Папа блаславіў копіі цудадзейных абразоў Маці Божай. Неверагодная радасць і ўдзячнасць Пану Богу сёння жыве i акрыляе нашы сэрцы. Тут, у сэрцы каталіцкай веры да Бога імкнуўся спеў: "Малюся за цябе, Беларусь".
    За нашу Радзіму...
    За Каталіцкі Касьцёл...
    За Касцёл на Беларусі...
    За нашу родную парафію Святога Сымона і Святой Алены...
    За нашага пробашча Уладыслава і ўсіх святароў, якія калі-небудзь маліліся і служылі ў ім...
    За кожнага верніка нашай парафіі...
    Мы молімся сёння і просім Госпада: "Будзь воля Твая!"
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym
    rym


  • 13 чэрвеня 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту!
    Паважаныя вернікі, 16 чэрвеня ўспамінаем дзень адыходу да Госпада фундатара нашага касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, які пасля заўчаснай смерці сваіх дзяцей усе свае сродкі ахвяраваў на будаўніцтва святыні.
    11 чэрвеня 2006 года парэшткі Слугі Божага былі перавезены з польскай Быдгашчы і перазахаваныя каля ўваходу ў Чырвоны касцел.
    Менавіта 11 чэрвеня ў гэтым годзе адбылася традыцыйная ўрачыстая працэсія Божага Цела.
    На вялікі жаль вернікі нашай парафіі сёлета былі пазбаўлены магчымасці вітаць Езуса Хрыста каля нашага касцёла. Боль і смутак перажылі ўсе парафіяне, аднак асаблівым чынам яны закраналі сэрца пробашча ксяндза каноніка Уладзіслава. Таму, каб перапрасіць нашага Збаўцу Езуса Хрыста, Які ўжо амаль 9 месяцаў зняважаны і выгнаны са свайго дома, святар з Найсвяцейшым Сакрамантам у маленькай бурсе прадоўжыў шлях да нашага касцёла, абыйшоў яго з малітвай, каб як мага хутчэй былі струшчаны каменныя сэрцы, якія трымаюць закрытым Божы храм.
    А вось такімі перажываннямі падзялілася з намі адна з парафіянак, якая выпадкова сустрэлася са святаром:

    После участия в процессии Божьего Тела, красивом и радостном празднике, мы с мужем возвращались домой на машине. Проезжая возле Красного костела, мы увидели стоящего на коленях перед закрытой дверью настоятеля. Он молился. Через какое-то время настоятель встал, освятил свой костел крестом и медленно пошел вокруг него. И мы поняли, что этот человек хотел таким образом принести сюда, к закрытым дверям своей святыни, часть праздника. Праздника, которого костел был сегодня лишен.

    Слезы, как всегда, были некстати.
    Разревелась, муж меня увел:
    По проспекту, в праздник, Настоятель
    Шел, чтоб освятить рукой костел.
    Развевались по ветру одежды,
    Люди оборачивались вслед
    Нет уже того, что было прежде -
    Праздника рядом с костелом НЕТ!
    Красный храм, визитка всей столицы -
    Гордый, статный, величавый вид -
    Храм, которым вся страна гордится,
    Он закрыт, он на замок закрыт!
    Шествие прошло другой дорогой.
    На асфальте лепестки душистых роз…
    Храм стоит печальный, одинокий.
    Но спешит к костелу  настоятель- ксендз.
    Сколько надо мужества без меры
    Одному решиться – и дойти,
    Чтоб костел – оплот любви и веры
    Любящей рукой перекрестить.



  • 26 мая 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, сёння ўжо восем месяцаў, як наша святыня зачынена для вернікаў і для Хрыста. Зачынена рукамі і воляй людзей, якія створаны Богам, адкуплены Крывёю Збаўцы і нават ахрышчаныя. Восем месяцаў, як наш народ і наша краіна пазбаўлены вялікай Божай любові, якая сплывае падчас Святой Імшы. Дзякуем усім, хто трывае ў Пампейскай навэнне, хто падтрымлівае нашу парафію малітваю і постам. Дзякуем усім, хто прыносіць ваду ў плябанію.

    Нягледзячы на ўсе выпрабаванні, сёння маем нагоду для радасці і ўдзячнасці Госпаду за нашага Пробашча — ксяндза каноніка Уладзіслава, які менавіта 26 мая 49 гадоў таму прыняў святарскае пасвячэнне і з таго часу верна і аддана служыць Богу і Касцёлу.

    "Дарагі наш Пробашч ксендз канонік Уладзіслаў! Віншуем Вас з гэтым асаблівым Днём у Вашым жыцці. Ваша святарства распачыналася ў вельмі складаны і цярністы час для веры. Выпрабаванні працягваюцца да сёння. Дзякуем Вам за прыклад годнага святарскага служэння, за тое, што ў цяжкія часы нашага выгнання вы падтрымліваеце нас, парафіянаў, прыкладам мудрасці, разважлівасці, сціпласці і поўнага даверу Богу. Дзякуем, што вучыце нас прымаць прыніжэнні, абыякавасць, адкінутасць і кпіны без злосці, а нават з усмешкай.
    Паважаны Ксёндз Пробашч!
    Няхай жа Усемагутны Госпад здзейсніць Вашу самую гарачую малітву аб вяртанні нашага касцёла вернікам. Няхай Маці Божая, культ якой Вы пашыраеце ў Беларусі, заўсёды трымае Вас пад плашчом сваёй апекі.
    З павагай і ўдзячнасцю, парафіяне."

  • 22 мая 2023 г.
    Дарагія вернікі! Спяшаемся падзяліцца з вамі нашай радасцю. У субботу, 20 траўня 80 дзяцей з нашай парафіі упершыню прынялі Святую Камунію. Урачыстую Святую Імшу з гэтай нагоды служыў пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

    Восемдзесят чыстых сэрцаў, восемдзесят новых надзей для нашай Бацькаўшчыны. Яны прыйшлі ў Архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прытуліла нас у сёлетнім выгнанні з нашага закрытага дома. І вядома, у гэты надзвычайны для ўсіх нас дзень дзеці прасілі Бога, каб вярнуў нам радасць сустрэчы з Ім у нашым касцёле – касцёле Святога Сымона і Святой Алены. Прасілі аб магчымасці праслаўляць Хрыста ў сваім родным Храме, дзе склалі шлюбныя абяцанні іх бацькі, дзе яны самі былі ахрышчаны, і куды павінны былі б прыйсці, каб першы раз прыняць Хрыста ў Святых Дарах. Яны прынеслі да Божага Алтара сэрца, складзенае з далоняў, якія трымаюць і ўзносяць да Езуса наш шмакутны касцёл – «крык душы», як сказаў, прымаючы ахвяравання дары, ксёндз Уладзіслаў.

    Але нават гэта выгнанне не змагло знішчыць святочнага натхнення, з якім бацькі і дзеці сёння ядналіся ў малітве з усім Святым Касцёлам. Перад Святой Імшой дзеці папрасілі ў бацькоў блаславення кожны адчуў падтрымку бацькоўскай далоні ў гэту хвіліну. Затым два белыя ланцужкі працялі да лавак. І вось ужо запалены свечкі, і гучаць словы вызнання веры.

    -- Ці выракаецеся сатаны, каб жыць у свабодзе дзяцей Божых?
    -- Выракаюся! – гарачым сэрцам прамовіў кожны з васьмідзесяці.
    -- Ці верыце ў Бога?..
    -- Веру! – выгукнулі адзінадумна.

    Езус прыйшоў да кожнага. Прыняў абяцанні захаваць веру і паглыбляць у далейшым рэлігійныя веды, сталець і ўзрастаць у Ягоным святле.
    Спадзяемся, што гэтыя абяцанні будуць спраўджаны, як і малітвы пачуты. І няхай Пан Бог бласлаўляе нашых дзяцей і нашу Радзіму. А таксама просім усіх вас аб малітве за нашых дзяцей і за хутчэйшае наша вяртанне ў сваю Святыню.

    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia
    piershaja kamunia


  • 9 мая 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя браты і сёстры ў Езусе Хрысце! Дзякуем добраму Богу за ўсе ласкі, якімі Ён адарае нас. Шчыра дзякуем ўсім, хто распачаў Пампейскую навэнну ў інтэнцыі вяртання нашага касцёла Святога Сымона і Святой Алены вернікам і нашым святарам, падзяка ўсім, хто верна трывае ў малітве і падтрымлівае існаванне нашай парафіі. Нагадваем, што Св. Імша для нашай парафіі адбываецца штодзённа ў 15:00 ў Архікатэдры, у нядзелю ў 15:00 і 20:00.
    20 мая а 15-ай гадзіне ў Архікатэдры Імя НМП дзеці з нашай парафіі, якія нягледзячы на ўсе складанасці наведвалі катэхезы, упершыню прымуць Езуса Хрыста ў Святой Камуніі. Молімся ў іх інтэнцыі, каб былі верныя Богу усё сваё жыццё.
    У гэтым годзе працэсія Божага Цела ў Мінску плануецца 11 чэрвеня. На вялікі жаль, каля нашай святыні, якая патрабуе асаблівай увагі і малітвы, алтар упершыню за 33 гады не запланаваны.
    Дзякуем Вам, дарагія парафіяне, якія прывозіце ваду на плябанію. Яна зараз вельмі патрэбная.
    Дзякуем за ахвяраванні, якімі падтрымліваеце нашу парафію. Няхай Гасподзь Вам аддзячыць.

  • 6 мая 2023 г.
    Дарагія вернікі, з вялікай радасцю паведамляем, што на гэтым тыдні адбылася пілігрымка копій цудадзейных абразоў Маці Божай на Ясную гару ў Польшчу, дзе быў асвечаны і перададзены ў дар для беларусаў абраз Маці Божай Чанстахоўскай.
    Мы прывезлі у Санктуарый не толькі знаныя выявы Найсвяцейшай Панны, але і свае сэрцы, поўныя болю за лёс нашага касцёла, дзе таксама чакае малітвы і ўшанавання абраз Маці Божай Чанстахоўскай, перададзены ў дар вернікам нашага касцёла падчас ранейшай пілігрымкі. Мы глядзелі ў вочы нашай Нябеснай Маці ў Яе доме на Яснай гары і прасілі, каб хутчэй адчыніліся дзверы нашага замкнёнага дома. Мы прасілі аб міры для нашай Бацькаўшчыны і ўмацаванні веры ў сэрцах беларусаў, аб тым, каб Беларусь крочыла Божым шляхам.
    І ўвесь час, пакуль адбывалася гэта падарожжа, адчувалі выразны ўдзел Маці Божай у нашых пілігрымных справах.
    І сапраўды, можна лічыць цудам ужо сам факт гэтай пілігрымкі ў цяперашніх умовах, але яна адбылася. І пятнаццаць выяў Маці Божай з Беларускага краю ўбачылі тысячы людзей, якія ў гэты святочны час былі на Яснай гары. Яны падыходзілі, пыталіся, што адбываецца і здзіўляліся, што ў Беларусі ёсць такі каштоўны скарб - Магутнае абарончае кола апекі Маці Божай над нашым краем.
    Падчас урачыстай Святой Імшы 3 траўня на вялікім пляцы, поўным людзей, была і часцінка Беларусі, а абраз Маці Божай Будслаўскай разам з выявай Маці Божай Чанстахоўскай, прызначанай у дар беларусам месціліся непасрэдна ля алтара.
    У Маці Нябеснай ёсць месца для кожнага чалавека, знайшлося яно і для нашага парафіяльнага хора. "Голас душы" гучаў 2 траўня ў капліцы Маці Божай Чанстахоўскай, перад Яе Цудоўным Тварам падчас Святой Імшы, якую цэлебраваў Біскуп Piotr Turzyński.
    І ўжо ніяк мы не спадзяваліся, што зможам узняць свае галасы на галоўнай Урачыстай Імшы, але ў Маці Божай быў свой план. І зусім неспадзявана для сябе мы атрымалі магчымасць удзельнічаць у гэтай урачыстай падзеі і праспяваць міні-канцэрт адразу пасля службы.
    Дзякуем усім, хто далучыўся да падрыхтоўкі гэтай пілігрымкі, хто маліўся за нас у гэтыя дні, нашым святарам, якія апекавалі нас у гэтым падарожжы: кс. Станіславу Станеўскаму, айцу Ануфрыю Альховіку (нашаму былому парафіяніну і цяперашняму брату з Яснай гары), кс. Міхалу Бубену і ўсім, хто сэрцам быў з намі. А каб і вы маглі далучыцца да ўсіх падзей, ніжэй прапануем невялікую фотасправаздачу.
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora
    -jasna gora


  • 1 мая 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя браты і сёстры, запрашаем усіх, каму неабыякавы лёс нашай святыні, нашай парафіі і тых, хто суперажывае разам з нашымі святарамі, з 1 мая распачаць малітву Пампейскай навэнны, якую будзем маліцца дома або дзе хто можа на працягу 54 дзён. Гэта штодзённая набожная і з верай узнесеная малітва на трох частках ружанца (Радасная, Балесная, Хвалебная). Інтэнцыя: аб вяртанні касцёла Святога Сымона і Святой Алены вернікам і нашым святарам. (Пампейская навэнна у часопісе Ave Maria)
    Паважаныя парафіяне, шчыра дзякуем Вам за ваду, якую прыносіце на плябанію.
    Молімся за дзетак і моладзь з нашай парафіі, якія ў гэтым годзе будуць прымаць Першую Святую Камунію, каб годна прынялі Езуса Хрыста ў свае сэрцы.

  • 26 красавіка 2023 г.
    Хрыстос уваскрос! Паважаныя парафіяне, ужо сем месяцаў, як наш касцёл апячатаны для Езуса Хрыста і вернікаў. На вялікі жаль, нават на Велікодныя святы мы не мелі магчымасці праслаўляць Госпада ў Яго святыні. Працягваем трываць у штодзённай шчырай малітве аб вяртанні касцёла нашым парафіянам і душпастырам. Аддаем гэту справу Богу, Які ёсць Праўдай і Справядлівасцю. Набліжаецца месяц май, прысвечаны Найсвяцейшай Дзеве Марыі. Запрашаем усіх, хто неабыякавы да лёсу нашай святыні з 1 мая распачаць Пампейскую навэнну. Маці Божая, заступіся за нас!

  • 22 красавіка 2023 г.
    Дарагія наведвальнікі нашага сайта, кіраўнік парафіяльнага хора "Голас душы" звяртаецца да ўсіх, хто цікавіцца нашай творчасцю з паведамленнем. У 2009 годзе быў апублікаваны метадычны дапаможнік "Табе, Прачыстая Багародзіца", які ўтрымліваў творы, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Нажаль, нядаўна высветлілася, што ў кнігу памылкова трапілі няправільныя звесткі пра адзін з твораў. Музыку да песні "Свяцейшая Панна з Вушацкай іконы" насамрэч напісала піяністка, музыколаг, педагог Алеся Каваленка-Александровіч, якая з'яўляецца аўтарам шматлікіх апрацовак рэлігійных і народных спеваў. Просім прабачэння за недакладнасць і жадаем шаноўнай спадарыні Алесі Каваленка-Александровіч Божага блаславення, натхнення і плённай творчасці на хвалу Богу і нашай Айчыне.

  • 7 красавiка 2023 г.
    Хвала Езусу Хрысту!
    Паважаныя вернікі, у гэтым годзе Велікодныя святы для нашых парафіі асаблівыя. Маем нагоду бліжэй дакрануцца і перажыць знявагі, адкінутасць і боль нашага Збаўцы. На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачынена. Чырвоны касцёл, які ў пасхальныя дні з малітвай напаўнялі тысячы вернікаў, зараз пусты. Наш Збавіцель, Які прыняў страшэнныя пакуты за ўсіх людзей, імі ж - людзьмі - выгнаны са святыні.
    Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ - НЕЛЬГА. Вось такое "пасхальнае віншаванне".
    Працягваем далей з вераю маліцца ў інтэнцыі вяртання святыні вернікам і аднаўленні парафіяльнага жыцця. А Хрысту, Які ёсць ПРАЎДАЙ і СПРАВЯДЛІВАСЦЮ, даручаем усіх, хто прымае рашэнні.

    ХРЫСТОС УВАСКРОС!

    Далучаем адказы на нашыя лісты:


  • 19 сакавіка 2023 г.
    Паважаныя вернікі!

    Трываем у малітве і посце ў інтэнцыі вяртання нашай святыні. Нядаўна мы атрымалі ліст з Расіі і даведаліся, што нашы браты праваслаўныя таксама падтрымліваюць нас. Шчыра дзякуем усім неабыякавым людзям.

    "Добрый день!
    Позвольте выразить слова поддержки от ваших православных братьев и сестер из России!
    Искренне скорбим вместе с вами о закрытии святыни.
    Я обратился в Посольство Беларуси в России, получил ответ – прилагаю во вложении.
    К сожалению, это отписка, но, как говорится, вода камень точит.
    Также я обратился в МИД России и Россотрудничество – надеюсь, по дипломатическим каналам пройдет сигнал белорусским властям.
    Спасибо за Ваши труды и молитвы!
    С уважением,
    Михаил"

    "Доброго времени суток!
    Комитет по делам СНГ Госдумы России пообещал обсудить вопрос об открытии Красного Костела в рамках очередного заседания Комиссии Парламентского Собрания Союза Беларуси и России по культуре, науке и образованию.
    Ответ - во вложении.
    С уважением,
    Михаил"
  • 23 лютага 2023 года

    Паважаныя вернікі!
    Шчыра дзякуем усім, хто падтрымлівае сваімі малітвамі нашу парафію. Сёння 23 лютага ў Ліване а 19 гадзіне мясцовага часу ў святыні, дзе спачывае цела Святога Шарбеля, адбылася Святая Імша ў інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам. Божа, пачуй нашы просьбы.

  • 20 лютага 2023 года

    Паважаныя браты і сёстры ў Езусе Хрысце, шаноўныя парафіяне!

    Час ляціць вельмі хутка. Вось мы ўжо дачакаліся перыяда Вялікага посту, які асаблівым чынам заахвочвае нас да пакаяння, паяднання, перапрашэння Госпада і бліжніх. Хрыстос заклікае падаць руку прабачэння сваім крыўдзіцелям. Таму асаблівым чынам ахвяруем нашы пасты, малітвы і ахвяры за тых, хто так моцна зневажае і крыўдзіць вернікаў нашай парафіі і наш касцёл, які ўжо пяць месяцаў зачынены для малітвы.
    Кожны год у нашым касцёле Вялікі пост распачынаўся 40-гадзіннай адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманта, падчас якога мы атрымлівалі вялікія ласкі. Гэта традыцыя пачала існаваць з 1910 года па просьбе фундатара – Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, які сам адараваў Езуса Хрыста ў Белай Гостыі.
    Узгадваем наш галоўны алтар ў беллі…, Езус ў вялікай манстанцыі…, адарацыя дзяцей, моладзі, старэйшых асоб.., час вялікай Божай любові - гадзіны, якія давалі нам сілы на ўвесь Вялікі пост.
    У гэтым годзе, на вялікі жаль, наш касцёл апячатаны. Людзі часта не задумваюцца, што зачыняючы святыню, яны зачыняюць дзверы Божай любові для сябе і сваіх дзяцей. Як жа вымоўныя словы Святога Апостала Паўла мы пачулі ў нядзелю: “ ..хто зруйнуе святыню, таго зруйнуе Бог, бо святыня Бога святая..”. колькі ж патрэбна малітвы, паста і ахвяры, каб вымаліць у Бога прабачэнне, за ўсе знявагі нашага касцёла, таму ў гэтым годзе ў цішыні ўшаноўваем і перапрашаем Хрыста ў плябаніі.
    Да нашых малітваў далучаем пост на вадзе і хлебе, або хто што можа ахвяраваць.
    Пад час Вялікага посту ўдзельнічаем у Крыжовай дарозе і разважаннях пакутаў Хрыста ў Песнях жальбы.

    Паведамляем, што 14 лютага 2023 года КУП “Мінская спадчына” дазволіла ўвайсці ў касцёл нашым святарам і прадстаўнікам касцёльнага камітэта, каб ацаніць маёмасць парафіі, знішчаную ад узгарання. З убачанага можам сказаць, што у касцеле цёпла, ёсць гарачая і халодная вада (на плябаніі ўсё гэта адключана), у зале для Богаслужэння няма слядоў узгарання, сажы і іншых бачных пашкоджанняў. Агляд праведзены толькі ў сакрыстыі-канцэлярыі, другі і трэці паверхі над сакрыстыяй патрабуюць дадатковага часу.

    Нашы парафіяне надалей звяртаюцца да дзяржаўных уладаў з просьбамі паспрыяць узнаўленню парафіяльнага жыцця ў нашай святыні. Штодня каля касцёла можна сустрэць людзей з розных мясцовасцей Беларусі, якія наведваючы сталіцу, заўсёды заходзілі ў касцёл, а зараз разгубленыя, бо не могуць увайсці ў заўсёды адчынены раней для іх храм, пакланіцца ўсім вядомай Святой Плашчаніцы, прыступіць да Святых Сакрамантаў.

    Вось такія адказы ад дзяржаўных уладаў атрымалі нашы вернікі на свае звароты:

     

    photo-
    photo-
    photo-

  • 28 студзеня 2023 года

    Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, нашы парафіяне! 
    Ужо чатыры месяцы, як наш касцёл зачынены для Езуса Хрыста і для вернікаў. Чатыры месяцы, як мы пазбаўлены вялікай Божай ласкі, якая штодзённа сплывала на ўвесь наш горад са Святых Імшаў, што служыліся на працягу дня.

    На наступным тыдні будзем перажываць:
    2 лютага – Свята Ахвяравання Езуса Хрыста ў Святыні (Грамніцы). Грамнічныя свечкі можна набыць у плябаніі Чырвонага касцёла і ў сакрыстыі ў Архікатэдры.
    3 лютага – успамін Св. Блажэя, молімся аб здароўі горла, атрымліваем бласлаўленне ў гонар Св. Блажэя. Першая пятніца месяца, ўшаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса Хрыста.
    4 лютага – першая субота месяца, пілігрымка ў Будслаў, ад’езд у 8.30 ад нашага касцёла.
    5 лютага – бласлаўленне хлеба і вады ў гонар Св. Агаты.

    Паведамляем таксама, што на наш зварот у следчы камітэт аб вяртанні парафіяльнай маёмасці (камер відэаназірання, кампутара, МФУ), якая была забраная 26 верасня 2022 года пасля інцэндэнта выбітых вокан і ўзгарання ў сакрыстыі, супрацоўнікі ГУУС Мінгарвыканкама 25 студзеня 2023 года прывезлі ў плябанію касцёла Св. Сымона і Св. Алены і перадалі прадстаўнікам касцёльнага камітэта вышэй узгаданую апаратуру.
    Надалей просім аб малітве ў інтэнцыі вяртання нашага касцёла вернікам і аднаўленні парафіяльнага жыцця.
    Вернікі нашай парафіі напісалі ўжо другі ліст да Старшыні Савета Рэспублікі  Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь Качанавай Наталлі Іванаўны з просьбай вярнуць касцёл Св. Сымона і Св. Алены вернікам. Молімся, каб нашыя просьбы былі пачуты.
     

  • 11 студзеня 2023 года

  • 1 студзеня 2023 года

    Шаноўныя парафіяне!

    Віншуем Вас з Новым годам. Няхай Божае благаславенне падтрымлівае Вас на ўсёй жыццёвай дарозе Вашых абавязкаў і спадзяванняў.

    Вельмі шкада, смуткуем, што і з нагоды Новага года гарадскія ўлады не дазволілі маліцца ў Божым храме і атрымаць благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам на чатыры бакі свету ў момант надыходу Новага года (24 00).

    Нашу парафію павіншавалі з Новым годам выканкам Маскоўскага раёна, МНС, КУП «Мінская спадчына», якія прыйшлі з пратаколам аб «абмежаванні доступу ў плябанію», якая зараз для нас з'яўляецца і захрыстыяй, і канцэлярыяй, бо штодзённа сюды звяртаюцца людзі са сваімі патрэбамі і просьбамі: запісаць Святую Імшу, паклікаць святара да хворага, на пахаванне бацькі ці родзіча, атрымаць духоўную параду і г.д.

    У пятніцу ранкам мы дакладна выканалі прадпісанне МНС, і, як сведчаць кс.-пробашч і гаспадыня, ужо было дазволена карыстацца камінам. Не паспелі мы паспрабаваць растапіць яго, як з'явілася камісія з шасці чалавек з пратаколам пасяджэння іншай камісіі (па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна ад 30.12.2022) з ужо згаданым патрабаваннем «абмежаваць доступ з 30.12.2022 да поўнага выпраўлення парушэнняў».

    Дык як гэта разумець: намеснік начальніка аддзела МНС Маскоўскага раёна дае дазвол «спакойна грэцца», а ў той самы момант прыходзіць камісія, якая ўсё забараняе?

    Пункт 1.1.1. гэтага Пратакола патрабуе закрыць плябанію да поўнага выпраўлення парушэнняў. На момант прыходу камісіі ўсе парушэнні выпраўлены кампетэнтным спецыялістамі. Да таго ж у прысутнасці чальцоў камісіі была разабрана печ-буржуйка, на якую, дарэчы, маюцца ўсе адпаведныя дакументы і якая была ўсталявана спецыялістам. Печ з усімі трубамі і засаўка ў прысутнасці той жа камісіі былі разабраны і выкінуты, і да гэтага часу застаецца ў двары.

    Пытанне знята, як і іншыя заўвагі. Але мы папрасілі, каб 03.01.2023 адбылася сустрэча ў выканкаме Маскоўскага раёна па разглядзе нашага пытання.

    Хочам звярнуцца да дэпутатаў і ўсіх служачых выканкама Маскоўскага раёна, а таксама МНС Маскоўскага раёна: адкуль такая антыпатыя да вернікаў і святароў парафіі Святога Сымона і Святой Алены? Унікальная архітэктура касцёла, адзіны такі храм у нашым раёне, Мінску, ва ўсёй Беларусі і нават у Еўропе. Гэта сапраўдная жамчужына ў нашым раёне. Выяву касцёла можна убачыць і на шакаладных, і на каўбасных вырабах, у тэле-рэкламе, усюды. Як можна так зневажаць роднае, якое – Святое?! Закрыць і апячатаць храм – Дом Божы, як звычайны склад ці вясковы сельмаг на пераўчот!? Не разумеем.

    Не зневажайце свой народ і бойцеся Бога і яго пракляцця над вамі і сем'ямі вашымі.

    Цяпер на святы каля касцёла многа турыстаў з Расіі, якія ходзяць групамі вакол храма і здзіўляюцца: «Зачем закрыли Храм. Такой прекрасный…»

    Супрацоўнікі выканкама Маскоўскага раёна, вярніце Святыню Богу і народу. Няўжо вы не думаеце, што калісьці гэты Храм можа стаць для вас апошнім духоўным і вечным паратункам?!

    Паважаныя парафіяне, звяртаемся да Вас з просьбай: калі будзеце прыязджаць да плябаніі па духоўныя паслугі, прывозьце з сабой чыстую ваду (можна з вадаправода) для санітарных патрэбаў. Радуемся, што Бог нас не пакідае: даў плюсавую тэмпературу на дварэ, замест водаправоднай вады пасылае нам дажджавую з неба, якую зараз выкарыстоўваем для санітарных патрэбаў, збіраем талую ваду з даху касцёла і плябаніі…

    Дзякуй усім, хто прывозіў нам дровы. Больш не трэба, бо печ-камін разабраная. У нас няма (і не было з 25.09.2022) цяпла, электраэнергіі, гарачай, а зараз, нават, халоднай вады. Але мы не наракаем – ахвяруем усё Богу. Просім вас і надалей аб пастаяннай малітве ў інтэнцыі Чырвонага касцёла.

     

    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-

  • 30 снежня 2022 года
    Сёння днём адбылася супрацоўнікамі КУП "Мінскай спадчыны" і МНС спроба высяліць з плябаніі святароў з Чырвонага касцёла. Спроба не ўдалася. Цяпер будынак застаецца цалкам бяз цяпла. Таксама сёння была адключана вада.

            
  • 28 снежня 2022 года 


  •           26 снежня 2022 года 

Спакойных святаў Божага Нараджэння!

Шаноўныя парафіяне – часовыя сіроты чырвонага касцёла, ад усяго сэрца віншуем вас са святам Божага нараджэння. Жадаем шчодрага благаслаўлення з неба і дапамогі на зямной дарозе. У гэтым складаным годзе прынята віншаваць словамі не «Вясёлых святаў Божага Нараджэння», а «Спакойных святаў…»

(Калядная елка з Гудагайскага санктуарыя Маці Божай Шкаплернай )

Змучаныя і знясіленыя бяздушнасцю гэтага свету, народы прагнуць спакою, міру і мы – разам з імі. Нованароджанае Дзіцятка-Ісус менавіта і з'яўляецца Валадаром спакою. Сапраўдны, трывалы і шчодры спакой толькі ў Госпадзе.

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі!» – заклікаюць анёлы з неба і абуджаюць чалавецтва. Абуджаюць, каб мы гэты нябесны спакой прынялі з жывой верай і мелі ў сэрцы, сем'ях і ў народзе.

І сам Ісус Хрыстос пасля свайго велічнага Ўваскрасення – перамогі над смерцю, грахом і сатаною – аб'яўляецца Апосталам са словамі «Спакой вам. Спакой даю вам, якога свет не можа даць». Таму ў часе Святой Імшы святар звяртаецца да прысутных: «Спакой Божы няхай заўсёды будзе з вамі». Заўсёды! Чуеце? І далей святар заахвочвае: перадайце бліжняму знак спакою, Божага спакою (не свайго), які ты атрымаў, ачысціўшы сваё сэрца ад усялякага марнага, зямнога неспакою і турботаў. Даруеш Божы спакой бліжняму (прабачэннем, спагадаю, думкамі і ўчынкамі).

26 снежня ў дзень Святога Стэфана – дыякана і мучаніка – спаўняецца тры месяцы, як наша святыня апечатана, а мы-вернікі выкінуты з касцёла на вуліцу, сталі бяздомнымі сіротамі. Молімся аб Божым прабачэнні для ўсіх ганіцеляў Ісуса Хрыста. Апостал Павел перад сваім навяртаннем быў ганіцелем вучняў хрыстовых і хрысціянаў аж Ісус аб'явіўся яму і сказаў: Саул, Саул, чаму ты Мяне пераследуеш?

Пераследуючы хрысціянаў і незалежна, каталіцкага ці праваслаўнага веравызнання, прыніжаюць, пераследуюць самаго Ісуса Хрыста, Які панад усе нацыянальнасці, адзін і той самы ў Касцёле і Царкве. А гэта азначае – ісці супраць волі Божай. Гэта цяжкі грэх, і кара вісіць над такімі асобамі і іхнімі сем’ямі да трэцяга пакалення.

Молімся за ўсіх, хто выгнаў Ісуса з нашай святыні. Госпадзі, прабач ім, каб зразумелі свой ганебный, святататскі паступак.

Шчыра дзякуем паважанаму Мітрапаліту Юзафу, што даў часовы прытулак нам у Архікатэдральным касцёле. Падзяка Пробашчу – шаноўнаму каноніку Антонію за зразуменне. Асаблівая падзяка Нунцыю Сталіцы Апостальскай, шаноўнаму Арцыбіскупу Антэ Йозічу за клопат і намаганне развязаць гэты грэшны вузел напасцяў на хрысціянскую святыню, а тым самым на Госпада нашага Ісуса Хрыста, таго самага, якога ўшаноўваем і пакланяемся як праваслаўныя, так і каталікі ў царкве і ў касцёле.

Маліцеся не толькі за вяртанне святыні, але і аб канчатковай перадачы яе на баланс парафіі. Маліцеся і за многія іншыя святыні Беларусі, які знаходзяцца ў падобнай сітуацыі.

Спакойных святаў, шаноўныя парафіяне!

  • 22 снежня 2022 года 

    Чырвоны Касцёл паміж двума агнямі.

    Адвэнт – час надзеі, якая выспявае ў чаканні Божага нараджэння. Наша парафія сёлета сапраўды напоўніцу гэта адчувае.

    20 снежня на змярканні мы сустракалі Бэтлеемскі агонь, які ўрачыста прынеслі скаўты. Для нас гэта – знак Божай прысутнасці і падтрымкі.

    Сімвалічна, што ў мінулым годзе «наш» Бэтлеемскі агонь, цудоўна ацалелы пасля ўсіх пажарных мерапрыемстваў у будынку касцёла, у парафію даставіў менавіта скаўт Андрэй. Ён і сёлета з вялікай пашанай перадаў нам лампадку з жывым агеньчыкам надзеі. Мы вельмі ўдзячныя скаўцкай супольнасці за гэтае спатканне, бо ў складаны час, яны раздзялілі з намі малітву пры Божым агні, фактычна, «наведалі братоў у нястачы», праявілі дабрыню сэрца і  зразумела, што яны не абыякавыя да бяды Чырвонага касцёла.

    Цяпер нашы сэрцы б'юцца, літаральна, між двух агнёў, асветленыя падвойным блаславенне з Бэтлеема.

    А ў сераду – 21 снежня – да нас нечакана завіталі праваслаўныя скаўты, якія штогод бралі Бэтлеемскі агонь для праваслаўных прыходаў з Гродзенскай Катэдры.  Сёлета ж Божы провід прывёў іх у нашу парафію. Яны  ўрачыста запалілі свае лампадкі, аб'яднаўшы агонь з дзьвюх Бэтлеемскіх свечак. А ўжо ў чацвер ён выправіцца ў падарожжа па праваслаўных прыходах Беларусі. Таксама  гэты агеньчык надзеі будзе перададзены і для праваслаўных прыходаў Расіі.

    Дзякуй вам, дарагія скаўты за прынесенае ў нашу парафію святло. Няхай гэты агеньчык сагравае сэрцы ўсіх людзей, да якіх прыйдзе.

  • 20 кастрычніка 2022 года

    Шаноўныя вернікі, 16.10.2022 г. адбылося чарговае паседжанне касцёльнага камітэта парафі Святога Сымона и Святой Алены, на якім абмеркавалі бягучую сітуацыю. Да ведама нашых парафіян паведамляем:

    1. Касцёльны Камітэт катэгарычна не згодны з пастаноўкай пытання аб раптоўным скасаванні дамовы арэнды. Парафію прымушаюць імгненна вызваліць памяшканне касцела і плябаніі, на што парафія не мае ні фізічных, ні юрыдычных, ні матэрыяльных сродкаў. На наша запатрабаванне (№30 ад 10.10.2022 “Аб прадстаўленні дакументаў”), якое было даслана ў КУП “Мінская спадчына” з просьбай прадаставіць копію, або даць магчымасць азнаёміцца з дакументацыяй, якая на сёняшні дзень знаходзіцца ў касцёле і да якой не маюць доступу прадстаўнікі касцёла, адказу няма. А адсутнасць магчымасці працаваць з дакументацыяй паралізавала юрыдычную і фінансавую дзейнасць парафіі. Нам таксама не прадстаўлены і акт агляду памяшканняў комплекса будынкаў Чырвонага касцёла ад 03.10.2022. Толькі атрымаўшы неабходныя дакументы мы можам прадметна разглядаць справу і абмяркоўваць варыянты дзеянняў.

    2. Падрыхтоўкай касцёла да асення-зімовага перыяду займаецца КУП “Мінская спадчына”. Менавіта гэта арганізацыя рыхтуе пашпарт гатоўнасці да асення-зімовага перыяду, у тым ліку адказвае і за спраўнасць ліній электрасетак і электраабарудавання. Таму мы не згодны з абвінавачаннем парафіі ў меркаванай прычыне ўзгарання, якая адзначана ў Пратаколе №5 ад 26.09.2022 паседжання камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага р-на г.Мінска: “парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабарудавання”. Узгаранне адбылося ноччу, калі нагрузка на электрасеткі была мінімальная.

    3. Паколькі да гэтага дня ні прадстаўнікам касцёльнага камітэта, ні святарам, якія служаць у касцеле, ні біскупам, ні нават Мітрапаліту не была дадзена магчымасць убачыць сваімі вачыма пашкоджанні і пераканацца ў аварыйным стане касцёла (а ўзгаранне падцверджана толькі ў прыбудове да касцёла), то мы адмаўляемся выносіць рэчы з касцёла, бо лічым гэта беспадстаўным і немагчымым з вышэй азначанай прычыны. Тое, што прадстаўнікам парафіі забаронены ўваход у касцёл, а супрацоўнікам  КУП “Мінская спадчына” і іншых арганізацый ён не абмежаваны, выклікае недавер і падазронасць.

    4. Акрамя гэтага мы не атрымалі адказ на пытанне ці быў складзены акт апісання касцёльнай маёмасці, якая знаходзіцца ўнутры будынка, не паведамлена, якая ўстанова і у чыёй асобе нясе адказнасць за яе захаванне і таксама за грашовыя ахвяраванні вернікаў, якія знаходзяцца ўнутры будынка, хто праводзіў перапіс і ўлік вышэйазначаннага . Нам таксама не прадставілі дакументы, на падставе якіх для нас абмежаваны доступ у касцёл.

    5. Да гэтага часу не выкананы п.1.1.5. пратакола пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска аб стварэнні СУМЕСНАЙ камісіі з прадстаўнікамі КУП “Мінская спадчына” і парафіі аб вызначэнні пашкоджанняў і наступстваў узгарання.

    6. Такім чынам, ўсе азначанныя пытанні не вырашаны, а парафія засталася сам на сам з пагрозай страты касцельных каштоунасцяў, а менавіта культавых рэчаў, архіваў, бібліятэкі, прыстасаванняў і механізмаў патрэбных пры ажыццяўленні штодзеннай дзейнасці касцёла. Таму мы не згодны, што на сустрэчы прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі ўлады па справе Чырвонага касцёла 14.10. у Мінгарвыканкаме атрымаўся “канструктыўны дыялог”.

    7. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей падкрэсліў, што “гэта – касцёл”. Сапраўды так, гэта – сакральнае, асвечанае месца. Таму і рэмонт у ім павінны адбывацца пад пэўным наглядам і з блаславенства духоўных асобаў.

    8. Касцёльны камітэт прапануе зрабіць патрэбны рэмонт за кошт парафіі (ахвяраванні і праца вернікаў), без прыцягнення бюджэтных сродкаў у найхутчэйшы тэрмін.

    9. Касцёльны камітэт адзінагалосна пастанавіў хадатайнічаць у кампетэнтныя органы аб перадачы будынка касцёла на баланс парафіі.

    Чакаем вашай падтрымкі і малітвы
    Касцёльны камітэт парафіі Святога Сымона і Святой Алены

  • -->
  • 19 снежня 2022 года 

    Паважаныя парафіяне і ўсе вернікі, каму неабыякавы лёс нашага касцёла, паведамляем вам, што 19 снежня а 11.00 упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Румак А.А., прадстаўнікі Мінгарвыканкама, КУП "Мінская Спадчына", прадстаўнік МНС, а з боку Касцёла - нунцый абп. Антэ Езіч, мітрапаліт абп. Юзаф Станеўскі, кс.-кан. Юрый Санько, кс.-кан. Ігар Лашук, пробашч нашай парафіі кс.-кан. Уладзіслаў Завальнюк і некаторыя іншыя святары ўвайшлі ў касцёл для агляду цяперашняга стану святыні. Прадстаўнікам Касцёльнага камітэта не дазволілі ўдзельнічаць у аглядзе, нягледзячы на ліст ад КУП "Мінская Спадчына" N 11/7029 ад 16.12.2022, у якім ёсць канкрэтнае распараджэнне аб дазволе ўваходу ў касцёл прадстаўнікам Касцёльнай абшчыны (фота дакумента гл. ніжэй).

    Хаця менавіта Касцёльны камітэт – асобы, якіх выбралі парафіяне і даверылі клопат пра святыню, і якія нясуць поўную адказнасць перад 10 000-й парафіяльнай супольнасцю і дзяржаваю, ужо некалькі разоў звяртаўся да КУП "Мінская Спадчына" з просьбай дазволіць увайсці і агледзець святыню.

     Было дазволена забраць свае карціны мастакам, выстава якіх была ў Белай зале касцёла, прадстаўнікам тэатра ЗНІЧ, менавіта іх, паводле вышэй згаданага дакуманту не павіны былі ўваходзіць ў касцёл. Нашым двум святарам-вікарыям (нажаль трэцяга не пусцілі ў свой пакой забраць усё неабходнае – проста жах) дазволілі забраць асабістыя рэчы, да якіх яны не мелі доступа з моманту ўзгарання.

    Са сведчанняў святароў і тых, каму ўдалося ўвайсці ў святыню, выявілася наступнае:

    1. У зале для Богаслужэння няма слядоў узгарання, дыму і сажы – касцёл чысты і прыгожы, прыдатны для набажэнстваў.
    2. У касцёле цёпла, гарачыя батарэі (пры гэтым ва ўсіх лістах, якія мы атрымлівалі ад дзяржаўных устаноў, нам паведамлялі, што ацяплення ў касцёле няма). (фота дакумента гл. ніжэй).
    3. У сакрыстыі агнём пашкоджаны кленчнік і Крыж над ім, якія знаходзяцца як раз насупраць разбітага вітражнага акна (фота гл. ніжэй). У столі над Крыжам выбіта дзірка (прыкладна 40х40 см).
    4. Ва ўсім кацёле, галярэі і падвалах не адчуваецца ўвогуле паху дыму, усюды чыста і цёпла з мноствам жывых вазонаў.

    На думку відавочцаў, патрэбны рамонт толькі самой сакрыстыі, які можна выканаць у кароткі тэрмін. І парафія гатова зрабіць яго за ўласныя сродкі (ахвяраванні вернікаў).

    На вялікі жаль, КУП "Мінская Спадчына" патрабуе закрыць касцёл на рамонт, працягласць якога нават не вызначана. Таму, шаноўныя парафіяне, просім маліцца за ўсіх, хто не дазваляе вернікам праслаўляць Бога ў нашай святыні.

    Касцёльны камітэт

    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-
    photo-

  •  18 снежня 2022 года 

    Шаноўныя парафіяне.

    Дзякуем Богу, што маем ужо чацвёртую нядзелю Адвэнту – духоўнай дарогі да Божага нараджэння.  І сёлета – у час цяжкіх выпрабаванняў для нашай парафіі – касцёла, мы ўсё ж адчуваем надзею, бо ізноў сустракаем Віфлеемскі агонь, як і ўсе папярэднія гады.

    Азмрочвае гэту радасць толькі адна акалічнасць, са смуткам і жалем у сэрцы паведамляем вам, што з невядомай прычыны наш касцёл сёлета выкінуты духавенствам са спіса парафій Беларусі (глядзі інфармацыю на католік бай), годных прыняць гэты Божы дарунак – агеньчык, запалены ад агню Віфлеема. І ніяк не можам зразумець, як гэта сталася. У чым вінаваты вернікі нашай парафіі ў дадзенай трагедыі-ўніжэнні святыні, якія пакрыўджаныя ўжо выгнаннем са свайго Храма, павінны атрымаць яшчэ і гэту крыўду. Якая прычына такога баязлівага адмяжавання ад парафіяльнага касцёла Святога Сымона і Святой Алены вышэйшага, дарадчага духавенства перад свецкімі ўладамі, нават у адносінах простай лампадкі з Іерусаліма, якую пабаяліся прызначыць, каб паставіць перад касцёлам у падножжа Ісуса Хрыста?

    Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, які церпіць прыніжэнне, сёлета, здавалася б павінен быць першым у гэтым спісе – бо найбольш патрабуе суцяшэння ў сваім болі. Менавіта тут асабліва неабходна гэта кропля святла – знак вытрымкі і вернасці Хрыстоваму вучэнню і любові бліжняга. Ці не варта было б паставіць яго ля падножжа Езуса, які бласлаўляе горад і ўсіх людзей ад месца, дзе спачывае Слуга Божы Эдвард Вайніловіч. Лампадка з Віфлеемскім агнём на плошчы Незалежнасці, як благаславенне для нашай сталіцы, усяму нашаму народу – мы, вядома, вельмі чакалі яе. І зусім не чакалі, што сёлета гэта благаславенне для нас «не запланавана».

    Але Божы провід працуе з дзіўнай прадбачлівасцю.

    У мінулым годзе, прыняўшы ў сваю парафію Віфлеемскі агонь, ксендз-пробашч пастанавіў зберагчы яго да Грамніц (2 лютага). Уладкаваў алтарык у сакрыстыі перад абразом Маці Божай нястомнай дапамогі, які падараваў шаноўны пралат Эдмунд Даўгіловіч у Маладзечне. Знайшоў самую доўгатэрміновую і бяспечную свечку з усіх, што выпускае фірма Bolsius... І неяк так атрымалася, што рука не паднялася згасіць яго – застаўся да лета. А там падумалася: няхай ззяе да Божага Нараджэння, калі новую лампадку прынясуць. Пра гэты агонь ведала ўся парафія, бо ад яго запальвалі свечкі ў галоўным алтары. Усе мінулыя гады ксендз-пробашч ніколі не думаў захаваць-трымаць Віфлеемскі агонь на працягу ўсяго года і вось вам знак.

    Ранкам пасля трагедыі 26 верасня, якая пакінула нас без Божага дома, мы былі перакананы, што агонь згасілі пажарныя – уся ж сакрыстыя была ў вадзе. Але ўявіце наша здзіўленне, калі пасля ўсіх пажарных мерапрыемстваў ксендз-пробашч ўбачыў на камодзе-алтарыку ля абраза Маці Божай знаёмы жывы агеньчык! Ён вынес свечку з ім з касцёла – у прысутнасці супрацоўнікаў следчага камітэта і некалькіх парафіянаў, а катэхетка Марыя Лясніцкая занесла яе ў плябанію.

    Гэты агонь зараз мы трымаем на алтары ў плябаніі, а таксама менавіта ён палымнее ўдзень і ўначы ў акне другога паверха плябаніі. Гэта сімвал нашай нязгаснай веры і надзеі.

    І хто скажа, што гэта не знак Божы для нас, «абдзеленых» сёлета ласкай прыходу Віфлеемскага агню?!

    P.s. Наш цудоўна ацалелы Віфлеемскі агонь на працгу святаў Божага Нараджэння будзе гарэць ля саркафага Эдварда Вайніловіча. 

    Парафіяне і касцёльны камітэт

     

    photo-
    photo-
    photo-
    photo-

  • 15 снежня 2022 года 
     









  • 27 лістапада 2022 года
    - У нашу парафію прыбла копія абраза Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай), асвечаная ў Вільні падчас сёлетніх урачыстасцяў.


    - Паважаныя парафіяне!
    Перыядам Адвэнту распачынаецца новы Літургічны год. Адвэнт – гэта час радаснага чакання, перадкалядны пост, падчас якога мы рыхтуемся, каб годна сустрэцца з Езусам Хрыстом на Божае Нараджэнне. Гэты перыяд заклікае нас да паяднання з бліжнімі і Госпадам праз Сакрамант Споведзі і прыняцце Святой Камуніі. Каб мір, спакой і любоў, якія прыносіць нованароджаны Хрыстос, прысутнічалі ў нашых сем’ях.
    У гэтым годзе наша парафія перажывае асаблівы Адвэнт: у слязах і болю чакае вяртання Езуса Хрыста ў нашу Святыню, спадзяецца ўвайсці ў храм за Ім і праз усё жыццё таксама ісці Хрыстовай дарогай. Надалей просім вас, дарагія вернікі, аб малітве ў інтэнцыі нашай святыні. Кожны чалавек і кожная сям’я маюць і свае ўласныя праблемы і цяжкасці, таму, каб нашы малітвы былі мацнейшымі, заахвочваем далучаць да малітваў пост і ўстрыманне. А таксама глыбей разважаем над Божым словам і здзяйсняем добрыя ўчынкі.
    Падчас Адвэнту ўдзельнічаем у святой Імшы на хвалу маці Божай – Раратах. Нагадваем, што ў плябаніі можна запісацца на калядныя наведванні, падчас якіх святар асвячае памяшканне і бласлаўляе сям’ю і дзяцей, удзяляе сакраментальную паслугу хворым і пажылым людзям, а таксама дзеліцца аплаткам.
    Аплаткі на вігілійны стол можна набыць ў плябаніі.
    - 3 снежня – першая субота месяца – Пілігрымка-навэна ў Будслаў у межах юбілейнага года (25-годдзя каранацыі Абраза маці Божай Будслаўскай).
    -  Наш пробашч – ксёндз-канонік Уладзіслаў – перажывае зараз не толькі "чорныя" дні, але таксама і “белыя”…

    foto-
    foto-
    foto-
    foto-


  • 21 лістапада 2022 года
    - 19 лістапада ў Вільні ў межах Урачыстасцяў Маці Божай Вострабрамскай адбылося асвячэнне копіі абраза Маці Божай Міласэрнасці, які перададзены для беларускіх вернікаў і будзе пілігрымаваць па Беларусі з іншымі копіямі цудадзейных абразоў. Абрад асвячэння правёў Дапаможны Біскуп Віленскі Арунас Понішкайціс. На ўрачыстасці прысутнічалі пілігрымы з Мінску і іншых мясцовасцей Беларусі. Падчас Святой Імшы спяваў наш парафіяльны хор "Голас душы". Дарагія вернікі, просім нястомнай малітвай падтрымліваць нашу парафію.
    - Сёння Касцёльны камітэт парафіі атрымаў заяву наступнага зместу:
    "Паколькі ў сувязі з тым, што з моманту інцыдэнта ўзгараня ў захрыстыі Касцёла Святога Сымона і Святой Алены прайшло два месяцы, і касцёл зачынены, а парафіяльная дзейнасць прыпынена, то я як пробашч парафіі не маю магчымасці праводзіць Багаслужэнні. Таму, каб я мог прыносіць карысць парафіі, прашу дазволіць мне з 21 лістапада 2022 выконваць абавязкі дворніка для ўборкі тэрыторыі вакол Чырвонага касцёла, якая на дадзены момант не прыбіраецца.
    18.11.2022. Подпіс: Кс.-канонік Уладзіслаў Завальнюк
    Касцёльны камітэт разгледзеў заяву і схіляецца да таго, каб вынесці станоўчае рашэнне, бо двор і сапраўды патрабуе ўборкі.

    21 лістапада – гадавіна асвячэння нашага касцёла (112 гадоў). Нажаль, святкаваць яе ў будынку храма мы не маем магчымасці. Просім заступніцтва Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, які заўсёды жадаў, каб храм пастаянна быў адчынены для вернікаў, і там узносілася малітва праслаўлення Госпада на ўспамін аб яго заўчасна памерлых дзецях.
    Божа, змяні сэрцы тых, хто зневажае нашу Святыню і дай ім ласку навяртання.
    - 22 лістапада – Успамін Святой Цэцыліі – апякункі касцёльных музыкантаў. Молімся за нашых арганістаў і харыстаў з парафіяльных хораў, якія на дадзены момант засталіся без сваёй Святыні. Святая Цэцылія, маліся за нас.

  • 14 лістапада 2022 года
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, атрымалі адказ ад Упаўнаважнага па справах рэлігій і нацыянальнасцей на запыт нашай парафіянкі. Прадстаўляем яго ўсім, каму не абыякавы лёс нашага касцёла. Просім аб узмацненні малітвы, асабліва за тых, хто адказны за вырашэнне гэтага пытання.

  • 11 лістапада 2022 года
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя парафіяне, шчыра дзякуем Вам за малітву ў інтэнцыі аднаўлення парафіяльнага жыцця ў нашай святыні. Сёння, 11 лістапада, спаўняецца 30 год устанаўлення дыпламатычных адносінаў нашай краіны з Ватыканам. Нажаль мы не маем магчымасці святкаваць гэты юбілей у будынку касцёла. Але ў гэты дзень і заўсёды аддаемся абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, і з радасцю паведамляем, што копіі Цудадзейных абразоў Багародзіцы працягваюць сваё пілігрымаванне. Гэтым разам -- у Вільню, дзе адбываюцца ўрачыстасці з нагоды 95-годдзя з дня каранацыі Абраза Маці Божай Вострабрамскай папскімі каронамі, якая адбылася 2 ліпеня 1927 года.

  • 8 лістапада 2022 года
    Хвала Езусу Хрысту! Паважаныя вернікі, з Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта мы атрымалі адказ на просьбу дазволіць нам маліцца ў касцёле, дзе не было ўзгарання. Прадстаўляем яго ўсім, каму не абыякавы лёс нашага касцёла. Просім аб узмацненні малітвы, асабліва за тых, хто адказны за вырашэнне гэтага пытання.
     


  • 30 кастрычніка 2022 года 
    Дарагія вернікі, шчыра дзякуем Вам за ўдзел у суботніку і малітоўную падтрымку.
    Да гэтага часу на ўсе нашы звароты да дзяржаўных уладаў мы не атрымалі канкрэтных адказаў.
    Трываем надалей у ружанцовай малітве вакол касцёла і дома ў сем'ях.
    1 лістапада – Урачыстасць Усіх Святых. Просім іх заступніцтва ў справе аднаўлення службаў і малітваў у нашым касцёле.
    2 лістапада – успамін Усіх памерлых вернікаў. Наведваем могілкі. На працягу Актавы (2-9 лістапада) святары будуць служыць Святыя Імшы за памерлых, імёны якіх пададзены на выпамінкі.
    Асаблівым чынам молімся за ўсіх памерлых, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве нашага касцёла, у змаганні за яго вяртанне вернікам у 1990 г., а таксама за ўсіх, хто ў розныя часы маліўся ў нашым касцёле.
    5 лістапада – пілігрымка ў Будслаў, ад'езд ад касцёла у 8:30.

  • 22 кастрычніка 2022 года
    Паважаныя вернікі парафіі Св. Сымона і Св. Алены. Дзякуем вам за падтрымку і малітву ў інтэнцыі вяртання нашай святыні.
    28 кастрычніка (пятніца) — імяніны нашай святыні – урачыстасць Св. Сымона – апекуна нашага касцёла і Св. Юды Тадэвуша – заступніка ў цяжкіх і безнадзейных справах. Трываем у малітве – Навэнна да св.Юды Тадэвуша, з просьбай аб аднаўленні набажэнстваў у касцёле. Асабліва молімся за тых, хто прымае рашэнні аб вяртанні касцёла парафіянам.
    29 кастрычніка (субота) — прыбіраем тэрыторыю навокал касцёла. Далучайцеся ў 10:00.
    1 лістапада — Урачыстасць Усіх Святых.
    2 лістапада — успамін усіх памерлых. Памятаем пра абавязак прыбраць і наведаць могілкі сваіх родных блізкіх памерлых, нясём знічы на могілкі. Падаем спісы з памерлымі на выпамінкі. Па ўсіх пытаннях звяртацца да святароў на плябанію, каля касцёла.

  • 17 кастрычніка 2022 года
    Дарагія вернікі! 28 кастрычніка - наша парафіяльнае свята -- Урачыстасць Святога Сымона і Святога Юды Тадэвуша. Заклікаем усіх далучыцца да Навэнны да св.Юды Тадэвуша аб хуткім аднаўленні службаў у Чырвоным касцёле і вяртанні нашай парафіі да нармальнай дзейнасці ў нашай Святыні!

У Беларусі распачаліся мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя «Легіёна Марыі»

Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 13–14 жніўня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для ўдзельнікаў «Легіёна Марыі», прымеркаваныя да 100-годдзя з моманту заснавання гэтага малітоўнага руху ў Каталіцкім Касцёле.

Падрабязней

Расклад велікапосных набажэнстваў


Расклад велікапосных набажэнстваў у касцёле св. Сымона і св. Алены

18-21 лютага — 40-гадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта. Запрашаем усіх прыняць ўдзел у гэтым набажэнстве (асабліва запрашаем дзяцей, бацькоў і каталіцкія супольнасці).  

Крыжовы шлях будзе адбывацца штодзённа пасля св. Імшы ў:

  • 9:00 – праводзіць святар;
  • 12:00 – праводзяць вернікі;
  • 15:00 – праводзяць вернікі;
  • 17:00 – праводзяць супольнасці:
    • "Каштоўная пярліна" – у панядзелак;
    • "Маці ў малітве" – у аўторак;
    • "Легіён Марыі" – у сераду;
    • Ружанцовыя супольнасці – у чацвер;
    • міністранты – у пятніцу;
    • "Фаустынум", моладзь – у суботу;
    • мужчыны – у нядзелю.

Крыжовы шлях для дзяцей – кожную суботу ў 16:00.

Песні жальбаў будуць спявацца кожную нядзелю пасля св. Імшаў у 11:00, 13:00, 19:00.

Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 18-21 сакавіка.

Каментарый. Пра пост у Вялікім посце


Каментарый. Пра пост у Вялікім посце

17 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?

Гэты час павінен «…настроіць вернікаў на святкаванне Пасхальнай таямніцы дзякуючы больш уважліваму слуханню Божага слова і стараннай малітве» (Канстытуцыя Sacrosanctum concilium п. 109).

Пакаянне выражаецца ў шматлікіх формах, найперш — праз пост, малітву, міласціну.

Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.

Устрыманне ад мяса абавязковае ва ўсе пятніцы Вялікага посту і ўсяго каляндарнага года, калі на іх не прыпадае літургічная ўрачыстасць. Такое ўстрыманне абавязковае для вернікаў, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Абавязак устрымання ад мяса не датычыць спажывання яек, малочных прадуктаў і дадаткаў з жывёльнага тлушчу да страваў (пар. Апостальская Канстытуцыя Paenitemini, III. — § 1).

У Папяльцовую сераду і Вялікую пятніцу для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы.

Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары (пар. Paenitemini, III. — § 2). Такі пост з’яўляецца абавязковым для вернікаў з 18 да 60 гадоў.

Не з’яўляецца грахом незахаванне посту і ўстрымання ад мяса, калі няма магчымасці зрабіць гэта па аб’ектыўных прычынах. У некаторых мясцовасцях прынята захоўваць пост таксама ў Вялікую суботу.

Пробашч парафіі, па справядлівай прычыне і згодна з прадпісаннямі дыяцэзіяльнага біскупа, у паасобных выпадках можа ўдзяліць дыспенсу (вызваліць ад абавязку) адносна захавання пакаяннага дня або замяніць гэты абавязак на іншыя пабожныя ўчынкі (пар. кан. 1245 Кодэкса Кананічнага Права).

Вернікі могуць дабравольна накласці на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы або выбраць іншыя дадатковыя формы пакаяння.

Вялікі пост заканчваецца перад Імшой Вячэры Пана ў Вялікі чацвер. Імшою Вячэры Пана пачынаецца Пасхальны Трыдуум.

кс. Кірыл Бардонаў 
Паводле Catholic.by

7 снежня — успамін Амброзія, біскупа і доктара Касцёла

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 3, 8–12
Абвяшчаць язычнікам невычэрпнае багацце Хрыста

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты:

Мне, найменшаму сярод усіх святых, дадзена гэтая ласка: абвяшчаць язычнікам Добрую Навіну пра невычэрпнае багацце Хрыста і адкрыць усім, чым ёсць спаўненне таямніцы, спрадвеку схаванай у Богу, Стварыцелю ўсяго; каб цяпер праз Касцёл стала вядомай княствам і ўладам на нябёсах бясконцая мудрасць Божая, паводле спрадвечнага плану, які Бог здзейсніў у Езусе Хрысце, Пану нашым. У Ім мы маем адвагу і доступ да Айца з надзеяй праз веру ў Яго.

Гэта слова Божае.

Падрабязней

Праграма ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай


Праграма ўрачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

5 ліпеня, пятніца

13:00-17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
17:30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
18:00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
20:00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20:30 — Марыйныя нешпары
21:30 — рахунак сумлення
22:00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
23:30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0:00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
2:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
2:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
4:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
5:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
6:00 — Фацімскі ружанец
7:30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
8:30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
9:00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса Ave Maria (заснаваны ў лістападзе 1994 г.) і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
10:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Паводле catholic.by

Расклад калядных сустрэч з удзелам іерархаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі


Расклад калядных сустрэч з удзелам іерархаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Калядныя сустрэчы з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дапаможных біскупаў Юрыя Касабуцкага і Аляксандра Яшэўскага SDB будуць праходзіць з 8 снежня 2018 г. да 8 студзеня 2019 г.

4 студзеня (пятніца)

18:30 – святая Імша і сустрэча з удзельнікамі пілігрымкі Магілёў-Бялынічы (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказны – кс. Юзаф Сярпейка)

5 студзеня (субота)

18:00 – Нешпары і сустрэча з Мінскім катэдральным капітулам (бп. Юрый Касабуцкі). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны – кс. кан. Антоні Клімантовіч)
18:00 – святая Імша і сустрэча з моладдзю ў парафіі св. Антонія Падуанскага ў Магілёве (адказныя – а. Ежы Вежхоўскі CMF, а. Віталій Чабатар CMF)

6 студзеня (нядзеля)

10:00 – святая Імша і сустрэча з дзецьмі, моладдзю, удзельнікамі розных малітоўных груп і рэлігійных рухаў Бабруйскага дэканату (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску (адказны – кс. кан. Андрэй Яркавец)
11:00 – святая Імша і сустрэча з сем’ямі і ўдзельнікамі ўсіх сямейных рухаў архідыяцэзіі (бп. Юрый Касабуцкі). Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны – кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч)

8 студзеня (аўторак)

18:30 – святая Імша і сустрэча з міністрантамі і іх бацькамі (бп. Аляксандр Яшэўскі SDB). Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (адказныя – кс. Віталій Маргуноў, кс. Юзаф Сярпейка)

Паводле catholic.by

Папа Францішак заклікае да ружанцовай малітвы і малітвы за Касцёл праз заступніцтва св. Арханёла Міхала


Папа Францішак заклікае да ружанцовай малітвы і малітвы за Касцёл праз заступніцтва св. Арханёла Міхала

Святы Айцец заклікаў вернікаў ва ўсім свеце ў кастрычніку штодзённа маліцца на ружанцы, каб Багародзіца захоўвала Касцёл пад сваім плашчом і бараніла яго ад нападкаў д’ябла. Папа таксама просіць завяршаць Ружанец малітвай праз заступніцтва св. Арханёла Міхала:

Святы Арханёле Міхале! Беражы нас у змаганні
супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю.
Князю Войска Нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану
і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Амэн.

Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці


Будслаў 2018. Праграма ўрачыстасці

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1-2 ліпеня і будуць прысвечаны 20-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моладзі — «надзеі Касцёла і грамадства».

1 ліпеня

  • 13:00 – 17:00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 18:00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 20:00 — Набажэнства Акафісту (цэлебруе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Ян Сяргей Гаек МІС з удзелам хору Грэка-каталіцкай Царквы)
  • 20:30 — Марыйныя Нешпары (цэлебруе кс. Ігар Лашук)
  • 21:30 — Рахунак сумлення
  • 22:30 — З моладдзю ў малітве
  • 23:30 — працэсія са свечкамі і копіяя абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24:00 — святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)

2 ліпеня

  • 02:00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
  • 02:00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 04:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05:30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06:00 — святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруюць айцы бэрнардыны)
  • 07:00 — Фацімскі Ружанец
  • 08:30 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец)
  • 10:00 — Сужэнскія сустрэчы
  • 10:20 — прэзентацыя Новаго Запавету на беларускай мове
  • 11:00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр)

На заканчэннне ўрачыстасці — Апостальскае благаслаўленне, якое ад імя папы Францішка ўдзеліць Апостальскі Нунцый.

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2018

«Неабходна, каб, ідучы за ўваскрослым Хрыстом, мы сваім сапраўдным хрысціянскім сведчаннем заўсёды выказвалі нашу радасць і веру ва ўваскрасенне, якое вядзе ў шчаслівую будучыню», — адзначае арцыбіскуп.

Падрабязней