Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Першая Святая Камунія (благаслаўленне дзяцей бацькамі)

Святар выходзіць у працэсіі перад касцёлам.

Дзеці: Пахвалёны Езус Хрыстус.
Святар: На векі вечныя. Амэн.

Святар:
Дарагія дзеці, калі вы былі маленькімі,
вашыя таты і мамы прынеслі вас у храм,
дзе вы атрымалі святы Хрост.
Тады добры Бог Айцец
зрабіў вас Сваімі дзецьмі і заклікаў,
каб вы жылі ў адзінстве з Езусам.

Няхай гэтая свянцоная вада,
якою я акраплю вас,
нагадае вам аб вашым Хросце
і аб тым, што вы – дзеці Божыя,
а Езус Хрыстус няхай яшчэ раз
пакліча вас да адзінства з Ім.

Гэтае адзінства будзе найбольш поўным,
калі вы ўпершыню прымеце Святую Камунію.

Святар акрапляе ўсіх святой вадой, бацькі і дзеці робяць знак крыжа.

Святар:
Паважаныя бацькі,
шмат намаганняў вы ўклалі ў адукацыю
і падрыхтоўку сваіх дзяцей
да паўнавартаснага іх удзелу
ў жыцці Касцёла.
Сёння ўпершыню вашыя дзеці
прымуць эўхарыстычнага Езуса.
На гэтае вялікае здарэнне удзяліце ім цяпер
сваё бацькоўскае бласлаўленне.

Дарагія дзеці, папрасіце сваіх бацькоў паблаславіць вас.



ДЗЕЦІ:
Хлопчык:
Дарагія нашы татачкі і мамачкі,
у дзень Першай Святой Камуніі,
калі мы прымем ў сэрцы Бога,
не ўспамінайце пра нашыя памылкі і правіны!

Дзяўчынка:
Узнясіце свае рукі для бласлаўлення
і пазначце знакам крыжа сваіх дзетак,
каб нашыя сэрцы былі гарачымі
і каб усе грахі пакінулі нас.

Хлопчык:
Каб мы ад сённяшняга дня
жылі ў Камуніі з Богам
і назаўсёды засталіся ў ласцы Божай,
узмоцненыя Вашым бласлаўленнем.

УСЕ ДЗЕЦІ:
Блаславіце нас, тата і мама, далоньмі сваімі.
Калі сёння ўрачыста прымаем Хрыста ў Бога Імя.
У святы гэты момант - на шчасце, і нават ў пакутах,
няхай нас бласлаўляюць бацькоўскія добрыя рукі .

БАЦЬКІ (ускладаюць рукі на галовы дзяцей):
Божа, наш Ойча, зірні ласкава з любоўю
на нашых сыноў і дачок
і праводзь іх шляхам
Тваіх прыказанняў.

Хрыстэ, Ты запрашаеш іх
да Стола Слова, Цела і Крыві Тваёй,
няхай гэты спажытак дасць ім сілы
з радасцю наследаваць Цябе.

Святы Духу, напоўні сэрцы нашых дзетак
Тваёю ласкай, каб маглі любіць Цябе
і праслаўляць на векі вечныя

Усе: Амэн.

Дзеці з радасным спевам ўваходзяць у храм.

Меткі: Эўхарыстыя, Катэхеза