Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

7 студзеня – Свята Хросту Пана

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 55, 1–11
Ідзіце да водаў: паслухайце і жыць будзе душа ваша

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

Сасмаглыя, усе ідзіце да водаў.
І вы, якія не маеце срэбра, ідзіце.
Ідзіце купляйце без срэбра
і без платы віно і малако.
Навошта вы адважваеце срэбра за тое,
што не ёсць хлебам,
а працу сваю за тое, чым нельга насыціцца?
Слухайце ўважліва Мяне і спажывайце дабро,
і няхай душа вашая нацешыцца тукам.
Схіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне,
паслухайце і жыць будзе душа ваша.
І дам вам запавет вечны — нязменныя ласкі для Давіда.
Вось я ўчыніў яго для народаў сведкам,
правадыром і настаўнікам для народаў.
Вось ты паклічаш народ, якога не ведаў,
і народы, якія не ведалі цябе, пабягуць да цябе,
дзеля Пана Бога твайго
і Святога Ізраэля, бо Ён уславіў цябе.
Шукайце Пана, пакуль Ён дазваляе знайсці сябе,
клічце Яго, пакуль Ён блізка!
Няхай бязбожны пакіне шлях свой,
а чалавек беззаконны ­– свае намеры;
няхай вернецца да Пана, і Ён змілуецца над ім,
да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
Бо май думкі – гэта не вашыя думкі,
і вашыя шляхі – не мае шляхі, – гаворыць Пан.
Бо як нябёсы ўзвышаюцца над зямлёю,
так шляхі мае – над шляхамі вашымі
і думкі мае – над думкамі вашымі.
Падобна як дождж і снег падае з неба
і туды не вяртаецца,
але поіць зямлю і робіць яе ўрадлівай,
і яна родзіць, і прыносіць плён сейбіту
і хлеб для таго, хто есць,
так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх,
не вернецца да Мяне без плёну,
пакуль не споўніць тое, што Я хацеў,
і з поспехам дасягне таго, дзеля чаго Я паслаў яго.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Іс 12, 2–3.4bcd. 5–6 (Р.: 3)

Рэфрэн: Вы з радасцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўлення.

2. Вось Бог – маё збаўленне, на Яго спадзяюся і баяцца не буду.†
Бо Пан – мая моц і мая песня, *
Ён стаў маім збаўленнем.
3. Вы з радасцю будзеце чэрпаць ваду *
з крыніцаў збаўлення.

Рэфрэн:

4. Праслаўляйце Пана, *
заклікайце імя Ягонае
і абвяшчайце сярод народаў справы Яго; *
нагадвайце, што ўзнёслае імя Ягонае.

Рэфрэн:

5. Спявайце Пану, бо Ён учыніў вялікія рэчы, *
абвясціце гэта па ўсёй зямлі.
6. Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёну, *
бо вялікі сярод цябе Святы Ізраэля.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Ян 5, 1–9
Дух і вада, і кроў

Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.

Умілаваныя:

Кожны, хто верыць, што Езус ёсць Месія, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць таго, хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і выконваем запаведзі Яго. Бо любоў да Бога ёсць у тым, каб мы выконвалі Ягоныя запаведзі, а запаведзі Яго не з’яўляюцца цяжкімі.

Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера.

Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым?

Езус Хрыстус прыйшоў праз ваду і кроў, і праз Духа, і не толькі праз ваду, але праз ваду і кроў; і Дух сведчыць пра Яго, бо Дух – гэта праўда. Бо трое тых, хто сведчыць: Дух і вада, і кроў, і гэтыя тры – адно. Калі мы прымаем сведчанне людзей, то Божае сведчанне большае, бо гэта ёсць сведчанне Бога, якое Ён даў пра Сына свайго.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 1, 29

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Убачыў Ян Езуса, які ішоў да яго, і сказаў: *
Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 7–11
Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я

+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым.

І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў:

Ты Сын Мой умілаваны,
Цябе ўпадабаў Я.

Гэта слова Пана.

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Урачыстасць, Божае Нараджэнне

Друкаваць

  • Люты
    2018

    Тэатр Зніч

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.