Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Чацвер — трыццаты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 31b–39
Ніякае стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Калi Бог за нас, хто ж супраць нас? Той, хто Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсiх нас, ці ж таксама не дасць нам разам з Iм усяго? Хто будзе абвiнавачваць выбраных Богам? Ці ж Бог, які апраўдвае? Хто будзе асуджаць іх? Ці ж Хрыстус, які памёр, а нават больш за тое, уваскрос, знаходзіцца праваруч Бога і заступаецца за нас. Хто адлучыць нас ад любові Хрыста; няшчасце ці прыгнёт, ці пераслед, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? Як напісана: За цябе забіваюць нас увесь дзень, лічаць нас авечкамі, прызначанымі на зарэз.

Над усім гэтым мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас. Бо я перакананы, што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні ўлады, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце Езусе, Пану нашым.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 109 (108), 21–22. 26–27. 30–31 (Р.: 26b)

Рэфрэн: Збаў мяне, Пане, паводле міласэрнасці Тваёй.

21. Ты, Пане, Валадару, †
будзь ласкавы да мяне дзеля імя свайго, *
бо добрая Твая міласэрнасць; вызвалі мяне.
22. Бо я ўбогі і бедны, *
і сэрца маё зранена ўва мне.

Рэфрэн:

26. Дапамажы мне, Пане, Божа мой, *
збаў мяне паводле міласэрнасці Тваёй.
27. Няхай даведаюцца, што гэта — Твая рука, *
што Ты, Пане, гэта зрабіў.

Рэфрэн:

30. Я буду вуснамі сваімі вельмі дзякаваць Пану *
і сярод натоўпу буду праслаўляць Яго.
31. Бо Ён стаіць праваруч убогага, *
каб ратаваць яго ад тых, хто асуджае ягоную душу.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Лк 19, 38; 2, 14

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Благаслаўлёны Кароль, які ідзе ў імя Пана;
спакой у небе і хвала на вышынях!

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 13, 31–35
Немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той дзень прыйшлі некаторыя з фарысеяў і казалі Езусу: Ідзі адгэтуль, бо Ірад хоча забіць Цябе.

І сказаў ім: Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: вось выганяю злых духаў і аздараўляю сёння і заўтра, і на трэці дзень скончу. Аднак мне трэба хадзіць сёння, заўтра і ў наступны дзень, бо немагчыма, каб прарок загінуў па-за Ерузалемам.

Ерузалем, Ерузалем, ты забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе. Колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка сваіх птушанят пад крылы, і вы не хацелі. Вось вам застаецца дом ваш. Бо кажу вам, што не ўбачыце Мяне, пакуль не прыйдзе час, калі скажаце: Благаслаўлёны той, хто ідзе ў імя Пана!

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Чацвер

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"