Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Пятніца — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 7, 18–25а
Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці?

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыць, у целе маім, добрае. Бо жаданне ёсць ува мне, але зрабіць добрае не знаходжу як. Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якое не хачу, раблю. Калі ж раблю не тое, што хачу, ужо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне.

Тады я адкрываю закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць перада мною благое. Бо, паводле духоўнага чалавека, знаходжу задавальненне ў Законе Божым, але ў членах маіх бачу іншы закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне нявольнікам закону граху, які ў членах маіх. Няшчасны я чалавек. Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці? Дзякую Богу праз Езуса Хрыста, нашага Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 66. 68. 76. 77. 93. 94 (Р.: 68b)

Рэфрэн:  Навучы мяне, Пане, Тваім пастановам.

66. Навучы мяне добраму разуменню і пазнанню, *
бо я веру запаведзям Тваім.
68. Ты добры і чыніш дабро, *
навучы мяне Тваім пастановам.

Рэфрэн:

76. Міласць Твая няхай мяне суцяшае, *
як сказаў Ты слузе свайму.
77. Міласэрнасць Твая няхай прыйдзе да мяне, і я буду жыць,*
бо закон Твой — суцяшэнне маё.

Рэфрэн:

93. Ніколі не забуду загады Твае, *
бо імі Ты ажыўляеш мяне.
94. Я — Твой, збаў мяне, *
бо я шукаю загадаў Тваіх.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Мц 11, 25

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі,
бо таямніцы Валадарства Ты выявіў дзецям.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 54–59
Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў народу: Калі бачыце хмару, якая падымаецца з захаду, адразу кажаце «дождж будзе», і так адбываецца. А калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце «спякота будзе», і так адбываецца. Крывадушныя, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце? Чаму ж вы і па саміх сабе не судзіце, што слушнае?

Калі ідзеш з праціўнікам тваім да кіраўніка, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе дазорцу, а дазорца не ўкінуў цябе ў вязніцу. Кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга гроша.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"