Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аўторак — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 5, 12. 15b. 17–19. 20–21
Калі з-за аднаго злачынства смерць запанавала, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрыя ласкі, будуць валадарыць у жыцці

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе зграшылі.

Калі праз злачынства аднаго памерлі многія, то дзякуючы ласцы аднаго Чалавека, Езуса Хрыста, нашмат больш ласкі Божай і дару шчодра сышло на многіх.

Бо калі з-за праступка аднаго чалавека смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрыя ласкі і дары праведнасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы Аднаму, Езусу Хрысту. Таму, як праступак аднаго прынёс усім людзям асуджэнне, так і праведнасці Аднаго прынесла апраўданне ўсім людзям для жыцця. Бо як праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць Аднаго многія стануць справядлівымі.

А дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка, каб, як грэх панаваў праз смерць, так і ласка запанавала праз праведнасць для жыцця вечнага праз Езуса Хрыста, нашага Пана.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 7–8а. 8b–9. 10. 17 (Р.: пар. 8а і 9а)

Рэфрэн: Прыходжу, Пане, споўніць Тваю волю.

7. Ахвяры і прынашэнняне Ты не пажадаў, *
але Ты адкрыў мне вушы.
Усеспалення і ахвяры за грэх Ты не патрабуеш. *
8. Тады сказаў я: Вось іду.

Рэфрэн:

У пачатку кнігі *
напісана пра мяне:
9. Я пажадаў спаўняць Тваю волю.
і Твае законы жывуць у сэрцы маім.

Рэфрэн:

10. Я абвяшчаў Тваю справядлівасць *
на вялікім сходзе,
і не закрываў вуснаў сваіх, *
Ты гэта ведаеш, о Пане.

Рэфрэн:

17. Няхай весяляцца і радуюцца Табою тыя, *
хто шукае Цябе,
і тыя, хто любіць збаўленне Тваё, *
няхай гавораць: Вялікі ёсць Пан.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 21, 36

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Чувайце ўвесь час і маліцеся,
каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 35–38
Шчаслівыя слугі, якіх пан прыйшоўшы знойдзе ў чуванні

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.

Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчаслівыя яны.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Аўторак

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"