Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Панядзелак — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 4, 20–25
Напісана таксама дзеля нас, бо залічыцца і нам, якія вераць у Яго

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Абрагам не сумняваўся праз нявер’е ў абяцаннях Божых, але ўмацаваўся ў веры, аддаючы хвалу Богу і будучы цалкам ўпэўненым, што Бог мае моц выканаць абяцанае. Таму гэта і залічана яму як праведнасць. Не толькі дзеля яго аднаго напісана, што залічана яму, але таксама дзеля нас, бо залічыцца і нам, якія вераць у таго, хто ўваскрасіў з мёртвых Езуса, Пана нашага, які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрэшаны дзеля апраўдання нашага.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Лк 1, 69–70. 71–72. 73–75 (Р.: пар. 68)

Рэфрэн:  Благаслаўлёны Пан, бо наведаў народ свой.

69. Бог узняў моц збаўлення для нас
у доме Давіда, слугі свайго.
70. Як абвясціў спрадвеку
вуснамі сваіх святых прарокаў

Рэфрэн:

71. што збавіць нас ад ворагаў нашых
і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць.
72. Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых
і нагадаць пра святы запавет свой.

Рэфрэн:

73. Прысягу, якую даў Абрагаму, †
айцу нашаму, дасць нам. *
74. Каб, выбаўленыя з рук ворагаў нашых,
мы без страху служылі Яму
75. ў святасці і справядлівасці перад Ім *
ва ўсе дні нашыя.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 5, 3

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя ўбогія духам,
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 13–21
Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў?

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Нехта з натоўпу сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас?

Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці.

І расказаў ім прыпавесць: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам у сабе: Што мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой. І сказаў: Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся. Але Бог сказаў яму: Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю у цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Панядзелак

Друкаваць

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"