Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

ХХVIII Звычайная нядзеля, Год А

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 25, 6–10а
Пан прыгатуе гасціну і вытра слёзы з усіх твараў

Чытанне кнігі прарока Ісаі.

У той дзень:

Пан Магуццяў прыгатуе для ўсіх народаў на гэтай гары
гасціну з тлустых страў, гасціну з добрага віна,
з туку касцей ды з найлепшага віна.
Скіне Ён на гэтай гары заслону,
што закрывае твар усіх народаў,
покрыва, расцягнутае над усімі плямёнамі.
Ён знішчыць смерць назаўсёды.
І вытра Пан Бог слёзы з усіх твараў,
і здыме ганьбу з народа свайго па усёй зямлі,
бо так сказаў Пан.
І скажуць у той дзень:
Гэта Ён, наш Бог!
На Яго мы спадзяваліся, што Ён нас збавіць.
Гэта Пан, у Ім наша надзея,
будзем радавацца і весяліцца ў Яго збаўленні!
Бо рука Пана спачне на гэтай гары.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23 (22), 1–3а. 3b–4. 5. 6 (Р.: 6cd)

Рэфрэн: На доўгія дні пасялюся я ў доме Пана.

3. Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы, *
4. Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.
Да водаў спакойных вядзе мяне, *
3. Ён душу маю пажыўляе.

Рэфрэн:

Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці *
дзеля Імя свайго.
4. Калі нават пайду далінай смяротнага ценю, †
не буду баяцца зла, бо Ты са мною. *
Твой жэзл і Твой посах мяне суцяшаюць.

Рэфрэн:

5. Ты стол для мяне накрываеш *
на вачах маіх ворагаў;
намашчваеш галаву маю алеем, *
келіх мой перапоўнены.

Рэфрэн:

7. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною *
ва ўсе дні жыцця майго,
і пасялюся я ў доме Пана *
на доўгія дні.

Рэфрэн:

ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Флп 4, 12–14. 19–20
Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.

Браты:

Я ўмею быць і ў прыніжэнні, умею быць і ў дастатку; я прывучыўся да ўсяго і ва ўсім, і насычацца, і галадаць, і быць у дастатку, і цярпець нястачу. Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне. Аднак вы добра зрабілі, раздзяліўшы са мною цярпенне маё.

А мой Бог няхай споўніць усялякую вашую патрэбу паводле свайго багацця ў хвале, у Езусе Хрысце. Богу ж і Айцу нашаму хвала на вякі вечныя.

Гэта слова Божае.

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ  Пар. Эф 1, 17–18

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Айцец нашага Пана Езуса Хрыста няхай асветліць вочы сэрца нашага,
каб мы ведалі, у чым надзея нашага паклікання.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 22, 1–10
Усіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Адказваючы, Езус зноў расказаў прыпавесць першасвятарам і старэйшынам народа: Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для сына свайго. I паслаў слугаў сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але не хацелі прыйсці.

Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!

Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх.

Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад.

Тады ён кажа сваім слугам: Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Нядзеля

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.