Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Пятніца — дваццаць сёмы звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёэл 1, 13–15; 2, 1–2
Прыходзіць дзень Пана, дзень цемры і змроку

Чытанне кнігі прарока Ёэля.

Падперажыцеся і галасіце, святары,
плачце слугі алтара.
Уваходзьце і начуйце ў мешкавіне,
слугі Бога майго,
бо знікла з дому Бога вашага
ахвяра некрывавая і з напояў.
Абвясціце святы пост,
склічце сход,
збярыце старэйшын,
усіх жыхароў краіны
да дому Пана Бога вашага
і заклікайце Пана.
О, які дзень!
Блізка дзень Пана,
ён прыйдзе ад Усемагутнага, нібы спусташэнне.
Затрубіце ў трубу на Сіёне,
крычыце на гары Маёй святой,
няхай спалохаюцца ўсе жыхары зямлі,
бо прыходзіць дзень Пана, бо ён блізка.
Дзень цемры і змроку,
дзень воблачны і імглісты!
Як світанне, разыходзіцца па гарах
народ вялікі і моцны,
якога не было спрадвеку,
і пасля яго ўжо не будзе з пакалення ў пакаленне.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 9 , 2–3. 6 і 16. 8–9 (Р.: 9а)

Рэфрэн: Пан будзе судзіць свет справядліва.

2. Буду дзякаваць Табе, Пане, усім сэрцам, *
абвяшчаць ўсе Твае цуды.
3. Буду радавацца Табе і весяліцца, *
спяваць імені Твайму, Найвышэйшы.

Рэфрэн:

6. Ты дакарыў народы і знішчыў бязбожніка, *
сцёр іхняе імя на вякі вечныя.
16. Народы паўпадалі ў яму, якую выкапалі самі, *
у сетку, што яны схавалі, патрапіла іхняя нага.

Рэфрэн:

8. Але Пан трывае навекі, *
Ён трон свой паставіў, каб судзіць народы.
9. Ён будзе судзіць свет справядліва, *
асудзіць народы ў праўдзе.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 12, 31б–32

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон, — кажа Пан, —
і Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 15–26
Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Калі Езус выганяў злых духаў, казалі некаторыя з натоўпу: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба.

Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае.

Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных мясцінах, каб знайсці адпачынак, і, не знаходзячы, кажа: Вярнуся да свайго дому, адкуль выйшаў. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго вымеценым і прыбраным. Тады ідзе і бярэ з сабою яшчэ сем духаў, больш злых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там. І апошні стан гэтага чалавека становіцца горшым за папярэдні.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Пятніца

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.