Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Аўторак — дваццаць сёмы звычайны тыдзень, Год І

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ён 3, 1–10
Нінівіцяне адышлі ад злога шляху свайго, і Бог змілаваўся над імі

Чытанне кнігі прарока Ёны.

І звярнуўся Пан да Ёны другі раз, кажучы: Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і скажы ім тое, што Я табе наказаў. І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву, паводле слова Пана.

Нініва ж была вялікім горадам у Бога: на тры дні хады. І пачаў Ёна хадзіць па горадзе столькі, колькі можна было прайсці за адзін дзень, і ўсклікаў, кажучы: Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе збурана. І паверылі нінівіцяне ў Бога, і абвясцілі пост, і апрануліся ў мяхі, ад старэйшага аж да малодшага.

Калі дайшло гэтае слова Пана да караля Нінівы, ён устаў са свайго пасаду і скінуў з сябе плашч свой, і апрануўся ў мех, і сеў на попеле. І загадаў, каб у Нініве, паводле загаду караля і вяльможаў ягоных, абвясцілі: Няхай ні людзі, ні жывёла, ні валы, ні статкі не каштуюць нічога, а таксама не пасвяцца і не п’юць. Але няхай апрануцца ў мяхі людзі і жывёлы і моцна ўсклікаюць да Пана, і няхай кожны адвернецца ад злога шляху свайго і ад насілля, што ў руках іхніх. Хто ведае, можа, Бог змілуецца і даруе, і адверне свой гнеў, і мы не загінем.

І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злога шляху свайго, і пашкадаваў Бог, што сказаў пра няшчасце, якое ім учыніць, і не ўчыніў.

Гэта слова Божае.

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 130 (129), 1–2. 3–4. 7bc–8 (Р.: пар. 3)

Рэфрэн: Хто ж вытрывае, Пане, калі грахі ўспомніш.

1. З глыбіні я клічу Цябе, Пане. *
2. Пане, пачуй мой голас.
Няхай Твае вушы пачуюць *
голас маіх малітваў.

Рэфрэн:

3. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, *
хто ж вытрывае, Пане?
4. Але ў Цябе прабачэнне, *
каб баяліся Цябе.

Рэфрэн:

7. Бо ў Пана міласэрнасць *
і шчодрае ў Яго адкупленне.
8. Ён адкупіць Ізраэль *
ад усіх беззаконняў ягоных.

Рэфрэн:

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 11, 28

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

Шчаслівыя, хто слухае слова Божае
і захоўвае яго.

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.

ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 38–42
Марта прыняла Яго, Марыя ж выбрала найлепшую частку

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Прыйшоў Езус ў адну вёску. І жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне.

Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе.

Гэта слова Пана

Паводле catholic.by

Меткі: Разважанні, Лекцыянарый, Слова Божае, Аўторак

Друкаваць

  • Кастрычнік
    2017

    Тэатр Зніч

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.

  • Верасень
    2017

    Тэатр Зніч

  • Шукаем памочнікаў

    Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.